«Бязгрэшнасць» Папы Рымскага

18 ліпеня 1870 года Каталіцкая Царква абвесціла дагматы аб першынстве Папы Рымскага над Паўсюднай Царквой і аб беспамылковасці настаўніцтва Папы Рымскага, калі яно абвешчана ex cathedra. З апошнім звязана вялікая колькасць міфаў, у прыватнасці, міф аб тым, што католікі вераць у «бязгрэшнасць» Папы. У чарговую гадавіну ўспомнім артыкул біскупа Мікалая Дубініна, напісаны да 150-годдзя гэтых дагматаў, які разглядае памылкі вакол іх.

Полацкія пакутнікі

11 ліпеня 1705 г. у Сафійскім саборы ў Полацку расійскі цар Пётр І разам са світай закатаваў 5 манахаў-базылянаў. Тагачасная Еўропа ўздрыганулася ад бессэнсоўнай жорсткасці каранаванай асобы, аднак з большага прамаўчала. Толькі Апостальская Сталіца публічна кінула расійскаму цару, пераможцу пад Палтавай, цяжкае абвінавачанне за пераслед Уніяцкай Царквы. Гэта быў ці не адзіны голас выразнага асуджэння Пятра І, стваральніка Расійскай імперыі, якога ўжо баяліся і лічылі за лепшае не сварыцца з ім і якога пазней так уславілі гісторыкі.

Парафіяльнае свята ў Баранавічах

11 траўня Царква ўшаноўвае памяць святых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, нястомных і мужных настаўнікаў славянаў, якія служылі Народу Божаму ў вельмі складаных умовах. Гэта дзень малітвы за святароў і семінарыстаў БГКЦ, дзень малітвы аб пакліканнях да служэння Богу і Царкве.

У гэты дзень таксама святкуе сваё свята баранавіцкая парафія святых Кірылы і Мятода. У гэтым годзе святкаванне адбылося 9 траўня. Святую Літургію ў храме Найсвяцейшай Тройцы ўзначаліў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Разам з ім саслужылі святары з Менску, Івацэвічаў і Ліды, а таксама айцы-рэдэмптарысты з Горадні.

Новы доктар багаслоўя

Рэдэмптарыст Львоўская правінцыі а. Віталій Котык паспяхова завершыў дактарантуру на тэалагічным факультэце Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў польскім Ольштыне. 19 студзеня 2022 г. а. Віталій з адзнакай (cum laude) абараніў сваю навуковую дысертацыю па гамілетычным багаслоўі на тэму «Хрысціянскі гуманізм у пастырскім навучанні кардынала Любаміра Гузара».

Пілігрымка студэнтату ў Славакію

З 13 да 20 верасня 2021 г. адбылося духоўна-пазнавальнае падарожжа па Славакіі студэнтаў Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў. Першым прыпынкам у гэтым падарожжы стала сустрэча са Святым Айцом Францішкам, Папам Рымскім, які гэтымі днямі наведваў Славакію.