Вялікая Вячэрня з Ліццёй на нядзелю і свята Пакрову Найсвяцейшай Багародзіцы, 3 кастрычніка (увечары 2 кастрычніка)

- . Апублікавана ў Часаслоў

Сьвятар, узяўшы эпітрахіль і фелон, адчыняе райскія дзьверы. Дыякан кадзіць, а сьвятар стаіць перад прастолам. Пасьля каджэньня дыякан выходзіць, становіцца перад райскімі дзьвярыма:  Устаньце! 

Сьвятар: Слава сьвятой і адзінасутнай, і жыватворчай, і неразьдзельнай Тройцы спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін. Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.

Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага. 

Сьвятар зачыняе райскія дзьверы, скідае з сябе фелон і выходзіць у эпітрахілі перад райскімі дзьвярыма. Чытальнік пачынае чытаць уступны псалом 103. Падчас чытаньня сьвятар моліцца сьвяцільныя малітвы (гл. пасьля псалма).

Псалом 103

Блаславі, душа мая, Госпада:* Госпадзе Божа мой, Ты вялікі наўзьдзіў.

Ты апрануўся ў веліч і красу,* Ты ахутаўся сьвятлом, быццам плашчом.

Ты расьцягнуў неба, быццам шацёр,* хорамы Твае над водамі паставіў.

Ты робіш з хмараў калясьніцу сабе,* ходзіш на крылах ветру.

Ты чыніш вятры пасланцамі Тваімі * і слугамі Тваімі – полымя агню.

Ты ўмацаваў зямлю на асновах яе:* не пахісьнецца павек вякоў.

Безданьню, быццам вопраткаю, пакрыў Ты яе:* воды над гарамі сталі.

Ад пагрозы Тваёй яны ўзад падаліся,* ад грому голасу Твайго задрыжэлі.

Горы ўзьняліся, даліны зышлі ў месцы,якія Ты ім назначыў.

Ты ўстанавіў межы, якіх ім не перайсьці,* каб не пакрыць зноў зямлю.

Ты пасылаеш крыніцы ў рэкі,* што плывуць у далінах між гораў.

З іх п’юць усе зьвяры польныя,* аслы дзікія ў іх смагу сваю гасяць.

Каля іх птушкі нябесныя жывуць:* між скалаў чутны сьпеў іх.

З хорамаў Тваіх навадняеш горы:* зямля поўніцца плодам твораў Тваіх.

Ты вырошчваеш траву для жывёлы,* зельле на пажытак чалавеку, каб ён мог здабыць сабе ежу з зямлі:

Віно, што весяліць сэрца чалавека; аліву, што робіць твар сьветлым;* хлеб, што сэрца чалавека ўмацоўвае.

Дрэвы нізінныя маюць удосталь соку * – кедры лібанскія, што іх насадзіў.

Там птушкі маюць гнёзды свае,* бусьлінае жыльлё ўзвышаецца над імі.

Горы высокія для дзікіх козаў,* шчыліны скалаў – сховішча для грызуноў.

Ты стварыў месяц, каб паказваў поры;сонца знае час захаду свайго.

Пасылаеш цемру і надыходзіць ноч,* падчас якое выходзяць усе зьвяры лясныя.

Львяняты рыкаюць, шукаючы здабычы,* просячы ў Бога спажывы сабе.

Як толькі сонца ўзыдзе, яны хаваюцца і кладуцца ў логавах сваіх.

Выходзіць чалавек да справаў сваіх * і да работы сваёй да вечара.

Якое багацьце твораў Тваіх, Госпадзе!Ты ўсё мудра стварыў: зямля поўная стварэньняў Тваіх.

Вось мора вялікае і прасторнае:* у ім рухаецца безьліч стварэньняў, зьвяроў вялікіх і малых.

Караблі плаваюць па ім, і кіт агромністы там,* якога Ты стварыў на пацеху сабе.

Усе яны чакаюць ад Цябе,каб Ты даў ім спажыву ў свой час.

Ты ім даеш, і яны падбіраюць,* расчыняеш руку Тваю, і яны поўняцца ўсякім дабром.

Калі ж Ты адвяртаеш твар Твой ад іх, яны трывожацца;* адымаеш дух ад іх, і яны гібеюць, і ў пыл зноў вяртаюцца.

Пасылаеш Духа Твайго, і яны ажываюць,* і Ты абнаўляеш твар зямлі.

Няхай слава Гасподняя трывае давеку,* хай Госпад цешыцца з твораў сваіх.

Ён гляне на зямлю, і яна дрыжыць,* дакранецца да гораў, і яны дымяцца.

Праз усё жыцьцё маё буду хваліць Госпада,* буду ў песьнях славіць Бога майго, пакуль буду жыць.

Няхай прыемнай Яму будзе песьня мая:* я радуюся ў Госпадзе.

Няхай счэзнуць грэшнікі з зямлі * і няхай ня будзе больш нягоднікаў.

Блаславі, душа мая, Госпада.

Сонца знае час захаду свайго;* Ты пасылаеш цемру і надыходзіць ноч.

Якое багацьце твораў Тваіх, Госпадзе:* Ты ўсё мудра стварыў.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Алілуя, алілуя, алілуя: слава Табе, Божа. (Тройчы).

Сьвяцільныя малітвы 

Падчас чытаньня 103 псалму сьвятар, стоячы з непакрытай галавой перад райскімі дзьвярыма, ціха моліцца сьвяцільныя малітвы.

1. Госпадзе шчодры і міласэрны, доўгацярплівы і багаты на ласку, уваж малітву нашу і пачуй голас маленьня нашага, пакажы нам знак спагадлівасьці Тваёй, накіруй нас на шлях Твой, каб мы маглі хадзіць у праўдзе Тваёй; напоўні радасьцю сэрцы нашы, каб нам баяцца імя Твайго сьвятога, бо Ты вялікі і творыш цуды. Ты – Бог адзіны і няма падобнага між багамі да Цябе, Госпадзе: Ты сільны ў дабрыні і добры ў моцы, здольны памагчы, суцешыць і збавіць тых, што спадзяюцца на імя сьвятое Тваё. Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

2. Госпадзе, у строгасьці Тваёй не судзі нас і ў гневе Тваім не карай нас, але ўчыні з намі згодна з Тваёй міласэрнасьцю, Лекару і Збавіцелю душ нашых. Накіруй нас да жаданага прыстанішча Твайго, прасьвятлі вочы нашы, каб нам пазнаць праўду Тваю; і дай нам рэшту гэтага дня і ўсе дні жыцьця нашага правесьці без граху і ў супакоі, малітвамі Багародзіцы і ўсіх сьвятых. Бо Твая ёсьць дзяржава, і Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

3. Госпадзе Божа мой, будзь памятлівы нас грэшных і непатрэбных слугаў Тваіх, што клічуць імя сьвятое Тваё; і не пасаром нас у спадзяваньні Тваёй міласэрнасьці, але дай нам, Госпадзе, усё, што просім для нашага збаўленьня, і зрабі нас дастойнымі любіць і баяцца Цябе ад усяго сэрца нашага, і чыніць ува ўсім волю Тваю. Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

4. Ты, якога ў несьціханых песьнях і нястомных усхваленьнях славяць сьвятыя сілы, напоўні сэрцы нашы хвалою Тваёю, каб нам аддаваць пашану імю Твайму сьвятому; і дай нам у спадчыне ўдзел з усімі, што пакланяюцца Табе ў праўдзе і захоўваюць Твае прыказаньні. Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

4*. (Гэтая малітва дадаецца да агульнага ліку паводле старажытнай традыцыі). Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа ўсемагутны, што ведаеш розум людскі і патрэбы нашыя нашмат лепш, чым мы толькі можам прасіць або разумець іх. Ты, чалавекалюбны Ўладару, добры ва ўсім, з вялікае спагады Тваёй удастой нас з непарасаромленым сумленьнем клікаць сьвятое імя Тваё: і ня ўвядзі нас у спакусу, але выбаў нас ад злога, і провідам Тваім учыні, каб усё было нам на карысьць. Бо Табе належыцца ўсялякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

5. Госпадзе, Госпадзе, Ты ўсё трымаеш Тваёй усячыстай рукою, Ты доўгацярплівы да нас і сумуеш з прычыны нашае нягоднасьці; памятай пра міласьць і ласку Тваю, наведай нас у дабрыні Тваёй і дай нам правесьці рэшту гэтага дня свабоднымі ад розных падкопаў нячыстага і, сілаю ўсесьвятога Твайго Духа, захавай наша жыцьцё ад усякіх напасьцяў. Міласэрнасьцю і чалавекалюбствам адзінароднага Сына Твайго, з якім блаславёны Ты і Твой усесьвяты, добры і жыватворчы Дух, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

6. Божа вялікі і дзіўны, што невыказнай дабрынёю і багатым провідам Тваім кіруеш усім: Ты абдарыў нас зямнымі дабротамі і ў Тваёй дабрыні ўпэўніў нас у атрыманьні абяцанага валадарства. Зьбярогшы нас у сёньняшні дзень ад усяго благога, дай і рэшту яго правесьці беззаганна перад сьвятою славаю Тваёю і ўзьвялічваць Цябе, адзінага добрага і чалавекалюбнага Бога нашага. Бо Ты Бог наш, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

7. Божа вялікі, усявышні, адзіны несьмяротны, што жывеш у недасяжным сьвятле! Ты ўсё, што існуе, мудра стварыў, аддзяліў сьвятло ад цемры, сонца ўстанавіў, каб днём кіравала, месяц і зоркі – ноччу. Ты ўдастоіў нас, грэшных, у гэтую хвіліну стаць перад Тваім абліччам і прыносіць Табе вячэрняе ўсхваленьне. Учыні, чалавекалюбны Ўладару, каб гэтая наша малітва ўзьнялася да Цябе, быццам кадзіла, і прымі яе як адмысловую духмянасьць. Дай, каб гэты вечар і ноч, што неўзабаве настане, былі мірнымі; апрані нас у зброю сьвятла, захавай нас ад страху начнога і ад усякай пагрозы, што крыецца ў цемры. Зрабі, каб наш сон, які Ты нам даў на адпачынак дзеля слабасьці нашай, быў вольным ад д’ябальскіх спакусаў. Так, Уладару, Падаўча ўсяго добрага, дай, каб мы і ўночы, лежачы на ложах нашых, з любоўю ўспаміналі Імя сьвятое Тваё; і, прасьветленыя ўспамінам запаветаў Тваіх, з радаснай душой усталі, каб славіць Тваю дабрыню, ахвяруючы міласэрнасьці Тваёй малітвы і просьбы за нашы правіны і за ўсіх людзей Тваіх, якіх, малітвамі Багародзіцы, наведай у спагадлівасьці Тваёй. Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і мы Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Літанія супакою 

Пасьля ўступнага псалма сьвятар вяртаецца ў алтар і становіцца перад прастолам, дыякан перад райскімі дзьвярыма ўголас узносіць літанію супакою.

Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў).

Дыякан: За супакой з вышыняў і збаўленьне душаў нашых Госпаду памолімся.

– За супакой на ўсім сьвеце, добры стан сьвятых Божых Цэркваў і зьяднаньне ўсіх Госпаду памолімся.

– За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і страхам Божым уваходзяць у яе, Госпаду памолімся.

– За Сьвятога Айца нашага сусьветнага біскупа … (імя)  Папу Рымскага, за высокадастойнага архібіскупа (або: багалюбнага біскупа) нашага … (імя), пачэсных сьвятароў, дыяканаў у Хрысьце, усё духавенства і людзей Госпаду памолімся.

– За Богам сьцеражоную краіну нашую, за ўлады і войскі яе Госпаду памолімся.

– За наш народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас Госпаду памолімся.

– За гэты горад (гэтую вёску), за ўсе вёскі, гарады і краіны і за верных людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся.

– За добрае надвор’е, багаты ўраджай пладоў зямных і за часы спакойныя Госпаду памолімся.

– За падарожнікаў па моры, зямлі і ў паветры, за нядужых, тых, што церпяць, за зьняволеных і збаўленьне іх Госпаду памолімся.

– Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і недастатку Госпаду памолімся.

– Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

– Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі: Табе, Госпадзе. 

Сьвятар: Бо Табе належыцца ўсялякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Чытаньне Псалтыра 

У суботу вечарам, на сьвяты Багародзіцы і сьвятых, а таксама сьвяты Гасподнія (калі яны выпадаюць у нядзелю або панядзелак), сьпяваюцца наступныя выбраныя вершы з псалмаў 1-3:

Шчасьлівы той, * хто на раду да нязбожных ня ходзіць. Алілуя, алілуя, алілуя.

Бо Госпад ведае шлях праведных, * а шлях нязбожных згіне. Алілуя, алілуя, алілуя.

Служыце Госпаду са страхам, * слаўце Яго з трапятаньнем. Алілуя, алілуя, алілуя.

Шчасьлівыя ўсе, * што на Яго спадзяюцца. Алілуя, алілуя, алілуя.

Устань, Госпадзе, * збаў мяне, Божа мой. Алілуя, алілуя, алілуя.

У Госпада збаўленьне ёсьць, * і на людзях Тваіх – блаславеньне Тваё. Алілуя, алілуя, алілуя.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Алілуя, алілуя, алілуя.

Алілуя, алілуя, алілуя: слава Табе, Божа. (Тройчы).

Малая літанія 

Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў супакоі Госпаду памолімся.

Людзі:  Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан:  Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан:  Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, най­бла­сла­вё­ную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі:  Табе, Госпадзе.

Сьвятар:  Бо Твая ёсьць дзяржава і Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі:  Амін.

Госпадзе, Цябе клічу...” 

Людзі сьпяваюць першыя два вершы псалму 140 на тон першай песьні і патрэбныя вершы іншых псалмоў, чаргуючы іх з адпаведнай колькасьцю песьняў дня або сьвята; у міжчасе дыякан кадзіць царкву. 

Псалом 140

Госпадзе, Цябе клічу: пачуй мяне. * Пачуй мяне, Госпадзе! 

Госпадзе, Цябе клічу: пачуй мяне; * будзь уважлівы да голасу маленьня майго, калі я клічу Цябе. Пачуй мяне, Госпадзе!

Хай малітва мая ўзыдзе да Цябе, * быццам кадзіла, * і ахвярай вячэрняй будзе ўздыманьне рук маіх. Пачуй мяне, Госпадзе! 

Наступныя вершы аж да “Выведзі з вязьніцы” звычайна чытаюцца:

Пастаў, Госпадзе, ахову вуснам маім * і сьцеражы дзьверы губ маіх.

Ня дай ухіліцца сэрцу майму да благога, * каб мне не шукаць прычыны для ўчынкаў нягодных.

З людзямі, якія чыняць бясчынствы: * хай не пакаштую прысмакаў іх.

Хай праведнік па-добраму карае і папраўляе мяне: * алей грэшнікаў не намасьціць галавы маёй.

Супраць злосьці іх я буду ўвесь час маліцца. * Уладары іх, расьсеяныя між скалаў,

Пачуюць, як лагодныя словы мае. * Быццам разараная зямля, так косьці іх раскіданыя па апраметнай.

Бо да Цябе, Госпадзе Божа мой, зьвернутыя вочы мае; * да Цябе прыбягаю: не загубі душы маёй.

Сьцеражы мяне ад сеці, што на мяне паставілі, * ад пасткі людзей нягодных.

Хай усе нязбожныя ўпадуць у сеці свае, * я ж адзін перайду бясьпечна.

Псалом 141

Голасна клічу Госпада, * голасна да Госпада малюся.

Перад Ім сум мой выліваю, * пра тугу маю Яму распавядаю:

Дух мой зьнемагае ўва мне, * Ты ж ведаеш шляхі мае.

На дарозе, па якой іду, * паставілі пастку на мяне.

Гляджу ўправа, углядаюся: * няма нікога, хто б мне спагадаў;

Ня маю, куды ўцякаць: * няма нікога, хто б парупіўся аб душы маёй.

Цябе, Госпадзе, клічу; кажу: * Ты мая надзея, мой удзел у краіне жывых.

Будзь уважлівы да малітвы маёй, * бо я вельмі няшчасны.

Вызвалі мяне ад ворагаў маіх, * бо яны мацнейшыя за мяне.

Калі ёсьць 10 песьняў, яны сьпяваюцца ў чаргаваньні з вершамі псалмоў, пачынаючы ад наступнага:

Вызваль з вязьніцы душу маю, * каб мне дзякаваць імю Твайму.

(Тон 2). Прыйдзіце, паклонімся Божаму Слову, народжанаму спрадвеку ад Айца і ад Дзевы цела прыняўшаму. Ён, пацярпеўшы на крыжы і аддаўшы сябе на пахаваньне, як захацеў, уваскрос з мёртвых і збавіў мяне, заблуднага чалавека.

Праведнікі вакол мяне чакаюць, * калі Ты мне пакажаш спагадлівасьць Тваю.

Хрыстос, Спас наш, адмяніў прысуд на нас, прыбіўшы яго да крыжа, і зьнішчыў сьмерці ўладу. Пакланяемся Ягонаму трохдзённаму ўваскрасеньню.

Пс 129. З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе: * Госпадзе, пачуй голас мой!

З арханёламі ўславім уваскрасеньне Хрыстова, бо Ён – Збаўца і Вызваліцель душаў нашых, і ў славе страшнай і вялікай сіле зноў прыйдзе судзіць сьвет, які Ён стварыў.

Хай вушы Твае будуць уважлівымі * да голасу маленьня майго. 

Цябе, расьпятага і пахаванага, анёл назваў Уладаром і жанчынам сказаў: "Хадзеце, гляньце, дзе Госпад ляжаў, бо Ён, усемагутны, уваскрос, як прадказаў". Дзеля гэтага пакланяемся Табе, адзінаму несьмяротнаму. Жыцьцядаўча Хрысьце, зьмілуйся над намі.

Калі 6 песьняў – тады ад наступнага:

Калі памятлівы бясчынстваў нашых будзеш, Госпадзе, Госпадзе, хто зможа ўстаяць? * Але ж у Цябе адпушчэньне ёсьць.

(Тон 1). Ты, Багарoдзiца чыстая, – надзeйная заступнiца засмучаныx, xуткая памoчнiца, ратунак i ўмацаваньнe людзeй, пoўня мiласэрнасьцi, крынiца Бoжай мудрасьцi, аxoўнiца сьвeту. Сьвeтлаe пoкрыва Тваё мы, вeрныя, урачыста xвалiм, усклiкаючы: "Пoўная ласкi, радуйся, з Табoю Гoспад, якi даe сьвeту вeлiч зьмiлаваньня."

Дзеля імя Твайго спадзяюся на Цябе, Госпадзе: * душа мая чакае слова Твайго. Душа мая спадзяецца на Госпада.

Дзiвoсны прарoк Iсая прадказаў нeкалi, мoвiўшы: "У апoшнiя днi паўстанe гара Гаспoдняя, i дoм Гаспoднi на вяршынi гары." Мы, Уладарка, убачылi, штo гэта спраўдзiлася ў Табe, бo гoры i ўзгoркi ўвянчалiся цэрквамi ў гoнар сьвятаў Тваix. Дзeля гэтага радасна ўсклiкаeм: "Пoўная ласкi, радуйся, з Табoю Гoспад, якi даe сьвeту вeлiч зьмiлаваньня."

Больш чым сьвітаньня чакае страж начны, * больш чым сьвітаньня, хай Ізраіль чакае Госпада.

Ты – краса вeрныx, зьдзяйсьнeньнe прарoцтваў, апoсталаў слава i падпoра мучанiкаў, паxвала дзeваў i ўсягo сьвeту правeднаe пoкрыва. Аxiнi, Уладарка, пoкрывам мiласэрнасьцi Тваёй усix людзeй, якiя клiчуць: "Пoўная ласкi, радуйся, з Табoю Гoспад, якi даe сьвeту вeлiч зьмiлаваньня."

Бо ў Госпада міласэрнасьць і вялікае ў Яго збаўленьне, * і Ён вызваліць Ізраіля ад усіх беззаконьняў яго.

(Тон 4). Мы вызнаeм Цябe, Багарoдзiца, як Бoгам насаджаны рай, i мeсца дрэва жыцьця, удoбранаe Дуxам сьвятым, бo Ты нарадзiла Твoрцу ўсix, якi сыцiць вeрныx xлeбам жыцьця. Разам з прадвeсьнiкам малiся Яму, i заxiнай ад напасьцяў пачэсным пoкрывам Тваiм усix вeрныx людзeй.

Пс 116. Хваліце Госпада, усе народы, * слаўце Яго, усе людзі.

Асьвячаeцца нeба i зямля, царква прасьвятляeцца i ўсe людзi радуюцца, бo вoсь Бoжая Мацi, разам з xoрамi анёлаў, з Прадвeсьнiкам i багаслoвам, з прарoкамi i апoсталамi, нябачна ўвайшoўшы, мoлiцца Xрысту за xрысьцiянаў, каб Ён зьмiлаваўся над усiмi тымi, штo спраўляюць сьвята пoкрыва Яe.

Бо міласэрнасьць Ягоная ўмацавалася над намі * і вернасьць Гасподняя трывае давеку.

Краса Якуба i лeсьвiца нябёсная, па якoй Гoспад сышoў на зямлю, былi вoбразамi славы Тваёй, Багарoдзiца. Цябe, якая нарадзiла Бoга ўсix, клiчуць блаславёнаю анёлы ў нeбe i людзi на зямлi, бo Ты мoлiшся за ўвeсь сьвeт, i аxiнаeш мiласэрнасьцю ўсix, штo спраўляюць пачэснаe сьвята Тваё.

Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

(Тон 8). Сёньня радуюцца разам з намi дуxoўныя xoры анёльскiя, бачачы, як вeрныя праслаўляюць Уладарку ўсix; радуюцца i душы правeдныx, сьвeдкi тагo, як Яна, распасьцёршы сваe ўсeпачэсныя рукi, прoсiць супакoю для ўсягo сьвeту, сiлы i ўмацаваньня для xрысьцiянаў i збаўлeньня душаў нашыx.

Уваход 

Падчас сьпяваньня “ Слава... Цяпер...” сьвятар, апрануўшы фэлон, адкрыўшы райскія дзьверы, і дыякан з кадзілам робяць уваход. Стаўшы перад райскімі дзьвярыма:

Дыякан (кажа ціха): Госпаду памолімся.

Сьвятар (ціха): Вечарам, і раніцай, і апоўдні хвалім, бласлаўляем, дзякуем і молімся Табе, Уладару ўсіх; накіруй малітву нашую, быццам кадзіла перад Табою, і ня дай ухіліцца сэрцам нашым да благіх словаў і думак; але выбаў нас ад усіх, што жадаюць злавіць душы нашыя; бо вочы нашыя, Госпадзе, Госпадзе, зьвернутыя да Цябе і на цябе спадзяемся, дык не пасаром нас, Божа наш. Бо Табе належыцца ўсялякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Дыякан: Блаславі, ойча, сьвяты ўваход.

Сьвятар (бласлаўляе ўваход): Блаславёны ўваход сьвятых Тваіх на ўсе часы, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Дыякан: Амін. 

Як толькі скончыцца сьпеў, дыякан, робячы кадзілам знак крыжа, кажа ўголас:

Дыякан: Мудрасьць, устаньце!

На пачатак сьпеву ў храме запальваецца сьвятло.

Людзі: Сьвятло лагоднае сьвятое славы несьмяротнага Айца нябеснага, сьвятога, блаславёнага – Ісусе Хрысьце! Дажыўшы да захаду сонца і ўбачыўшы вячэрняе сьвятло, славім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа – Бога. Дастойна ёсьць на ўсякі час чыстымі галасамі пяяць хвалу Тваю, Сыне Божы, што даеш жыцьцё: дзеля гэтага сьвет славіць Цябе.

Дыякан: Будзьма ўважлівыя.

Сьвятар (бласлаўляе людзей): Мір усім!

Людзі: І твайму духу.

Дыякан: Мудрасьць. Будзьма ўважлівыя.

Пракімен 

У суботу вечарам (Пс 92:1,5), тон 6. Людзі сьпяваюць пракімен, дыякан, стоячы каля райскіх дзьвярэй, або сьвятар, стоячы за ахвярнікам, чытае вершы. 

Госпад пануе, * Ён апрануўся ў красу. 

Верш 1. Апрануўся Госпад у сілу * і падперазаўся. 

Верш 2. Ён умацаваў сусьвет, * што не зварухнецца. 

Верш 3. Дому Твайму належыцца сьвятасьць, Госпадзе, * праз усе дні.

Пасьля пракімена - чытаньні са Сьвятога Пісаньня (парэміі). Перад кожным чытаньнем дыякан кажа: “ Мудрасьць”, - і чытальнік абвяшчае назву чытаньня. Тады дыякан кажа: “ Будзьма ўважлівыя”, - пасьля чаго чытальнік пачынае чытаць адпаведны ўрывак са Сьвятога Пісаньня (парэмію). Калі чытаюцца ўрыўкі са Старога Запавету, райскія дзьверы зачыняюцца. Калі чытанні з Новага Запавету, райскія дзьверы зачыняюцца пасьля чытаньняў.

Чытаньнe кнiгi Рoду

Якуб выйшаў з Баршэбы i пайшoў у Xаран. Дайшoў ён да аднагo мeсца i застаўся там начаваць, бo ўжo сoнца зайшлo. Ён узяў камeнь i паклаў сабe пад галаву, кладучыся спаць на гэтым мeсцы. I прысьнiлася яму лeсьвiца, якая стаяла на зямлi i вeрxам сваiм даставала да нeба. I бачыў ён анёлаў, якiя ўзыxoдзiлi на гару i зыxoдзiлi ўнiз; бачыў таксама Гoспада, якi стаяў на вышынi i казаў: "Я – Гoспад, Бoг Абрагама i Бoг Iсаака. Зямлю, на якoй ляжыш, аддаю табe i тваiм нашчадкам. А нашчадкi тваe будуць так шматлiкiя, як пыл зямны. I распаўсюдзiшся ты на заxад i ўсxoд, на пoўнач i пoўдзeнь; i ўсe плямёны зямныя атрымаюць блаславeньнe цeраз цябe i нашчадкаў тваix. Я буду заўжды з табoю, куды нi пoйдзeш, а пoтым прывяду цябe да гэтай зямлi. I нe пакiну цябe, пакуль ня спoўню ўсягo, штo абяцаў". Пачуўшы гэта, Якуб падумаў: "Сапраўды Гoспад ёсьць на гэтым мeсцы, а я ня вeдаў". I, устрывoжаны, сказаў: "Якoe страшнаe гэтаe мeсца! Сапраўды, гэта дoм Бoжы i брама да нeба!" (28:10-17)

Чытаньнe кнiгi прарoка Eзакiэля

Так кажа Гoспад: "Пасьля гэтыx дзён, вoсьмага дня i пазьнeй сьвятары вашыя павiнны прынoсiць аxвяры цэлапалeньняў i вашыя мiрныя аxвяры, i Я буду спагадлiвы да ix". Тады завёў мянe да вoнкавай брамы сьвятынi, штo была зьвeрнутая на ўсxoд, алe яна была зачынeная. I сказаў мнe Гoспад: "Нeльга яe адчыняць, i нixтo нe павiнeн уваxoдзiць праз яe, бo праз яe ўвайшoў Гoспад, Бoг Iзраiля. Дзeля гэтага яна павiнна быць зачынeнай. Тoлькi ўладар мoжа сeсьцi ў ёй для застoльля. Алe ўваxoдзiць ён павiнeн праз сeнi, штo ля брамы, i тoй самай дарoгай выxoдзiць". Пасьля павёў мянe паўнoчнаю брамаю да сьвятынi. Я глянуў, i вoсь слава Гаспoдняя напoўнiла сьвятыню Гаспoднюю. (43:27-44:4)

Чытаньнe кнiгi Прыпoвeсьцяў

Мудрасьць збудавала сабe дoм i вычасала сeм стаўпoў да ягo. Забiла сваe аxвяры, зьмяшала вiнo i прыгатавала стoл. Паслала слугаў сваix клiкаць гoласна на пачастунак, кажучы: "Xтo прастадушны, xай прыxoдзiць да мянe". А тым, штo жадалi мудрасьцi, казала: "Xадзiцe, eшцe мoй xлeб, пiцe вiнo, штo я зьмяшала; пакiньцe дурасьць – i будзeцe жыць; xадзiцe шляxамi разважнасьцi."

Xтo жадаe навучаць насьмeшнiка, наклiча на галаву сваю няславу; а xтo дакараe грэшнiка, сам сабe шкoдзiць. Нe дакарай насьмeшнiка, бo ён цябe ўзьнeнавiдзiць. Папраў мудрага, i ён цябe любiць будзe. Дай мудраму раду, i ён станe мудрэйшым. Навучы правeднiка, i ён пабoльшыць вeды сваe. Пачатак мудрасьцi – страx Гаспoднi, i спазнаньнe Сьвятoга – рoзум. Дзякуючы мнe днi тваe прадoўжацца, i памнoжыцца лiк гадoў тваix. (9:1-11)

Літанія ўзмоцненага маленьня

Дыякан, стоячы перад зачыненымі райскімі дзьвярыма, узносіць літанію. Калі сьвятар служыць без дыякана, сьвятар узносіць літанію, стоячы перад прастолам. Райскія дзьверы зачыненыя.

Дыякан: Скажам усе разам ад усяе душы і ад усяе думкі нашае скажам.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Госпадзе ўсемагутны, Божа айцоў нашых, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў).

Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога Айца нашага Сусьветнага біскупа … (імя)  Папу Рымскага, за высокадастойнага архібіскупа (або: багалюбнага біскупа) нашага … (імя) і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.

– Яшчэ молімся за Богам сьцеражоную краіну нашую, за ўлады і войскі яе.

– Яшчэ молімся за наш народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас.

– Яшчэ молімся за годных памяці заснавальнікаў гэтай сьвятой царквы і за ўсіх айцоў і братоў нашых, што раней адышлі, і якія тут і на кожным іншым месцы спачываюць.

– Яшчэ молімся за дабрачынцаў гэтай сьвятой царквы, за тых, што прыносяць дары, працуюць і сьпяваюць у ёй, і за ўсіх тут прысутных людзей, якія чакаюць ад Цябе багацьця Твайго зьмілаваньня.

Сьвятар: Бо Ты – міласьцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Малітва ўслаўленьня

Чытальнік: Дай, Госпадзе, у гэты вечар * захавацца нам без граху.

Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа айцоў нашых, * і імя Тваё ўсяхвальнае і праслаўленае давеку. Амін.

Хай міласэрнасьць Твая, Госпадзе, спачыне на нас, * бо мы ўсклалі надзею на Цябе.

Блаславёны Ты, Госпадзе: * навучы мяне Тваіх запаветаў.

Блаславёны Ты, Уладару, * дай мне зразумець Твае запаветы.

Блаславёны Ты, Сьвяты, * прасьвятлі мяне запаветамі Тваімі.

Міласэрнасьць Твая, Госпадзе, вечна трывае: * не пагардзі творамі рук Тваіх.

Табе належыцца хвала, Табе належыцца песьня, * Табе слава належыцца,

Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу, * цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Літанія просьбаў

Дыякан: Дапоўнім вячэрнюю малітву нашую Госпаду.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Каб увесь гэты вечар быў дасканалы, сьвяты, мірны і бязгрэшны, у Госпада просім.

Людзі: Дай нам, Госпадзе. (Так пасьля наступных прашэньняў).

Дыякан: Анёла спакою, вернага настаўніка, апекуна душаў і целаў нашых у Госпада просім.

– Прабачэньня і адпушчэньня грахоў і правінаў нашых у Госпада просім.

– Усяго, што добрае і карыснае для душ нашых, і супакою для сьвету ў Госпада просім.

– Каб далейшы цяг жыцьця нашага ў супакоі і пакаяньні правесьці, у Госпада просім.

– Хрысьціянскага канца жыцьця нашага, бязбольнага, бездакорнага, спакойнага і добрага адказу на Страшным судзе Хрыстовым просім.

– Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар: Бо Ты – добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Сьвятар: Мір усім! (Бласлаўляе людзей).

Людзі: І твайму духу.

Дыякан: Галовы нашыя перад Госпадам схілім.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар (ціха): Госпадзе Божа наш, які нахіліў неба і зышоў для збаўленьня роду людзкога, глянь на слугаў Тваіх і на набытак Твой; бо вось слугі Твае схілілі галовы і сагнулі шыі свае перад Табою, страшным і чалавекалюбным Судзьдзёю, чакаючы дапамогі не ад людзей, але спадзеючыся на Тваю міласэрнасьць і жадаючы Твайго збаўленьня. Дык ахоўвай нас паўсякчасна – і ў гэты вечар, і ў ноч, што надыходзіць, – ад усякага непрыяцеля і варожага дзеяньня, ад думак марных і благіх успамінаў. 

(Уголас) Хай моц валадарства Твайго, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, будзе блаславёная і праслаўленая цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін. 

Ліцьця і блаславеньне хлябоў

Пасьля воклічу " Хай будзе ўлада валадарства..." людзі пачынаюць сьпяваць ліційныя песьні; адчыняюцца райскія дзьверы, сьвятар (ці сьвятары) і дыякан ідуць у прытвор; дыякан кадзіць царкву і людзей.

(Тон 3). Сёньня настала сьвята пачэснага пoкрыва Твайгo, Усячыстая Дзeва. Ты сьвeцiш ярчэй за сoнца людзям, якiя чыстым сэрцам вызнаюць Цябe Мацi Бoжаю i ўсклiкаюць Сыну Твайму: "Xрысьцe Бoжа, дзeля малiтваў Заўсёды Дзeвы, якая ў чысьцiнi i нeпарушнасьцi нарадзiла Цябe, ня дай, каб вoрагi рабавалi набытак Твoй, алe ў мiласэрнасьцi Тваёй заxавай у супакoi душы нашыя".

(Тон 4). Людзi Сына Твайгo, Усячыстая Ўладарка, ня ў змoзe аддаць Табe налeжную xвалу: Ты заступаeшся заўжды за ўсix вeрныx атуляeш ix пачэсным пoкрывам Тваiм i мoлiшся за збаўлeньнe ўсix, штo ў вeры славяць Цябe як чыстую i сапраўдную Багарoдзiцу.

(Тон 2). Усeбeззаганную Ўладарку ўсix, Усячыстую Дзeву i Мацi Xрыста Бoга, уславiм сёньня, вeрныя. Яна – як бачыў дзiвoсны Андрэй, – прасьцiраe заўжды рукi малiтoўна да Сына свайгo i пакрываe людзeй пачэсным пoкрывам сваiм. Дык усклiкнeм Ёй удзячна: "Радуйся, Пoкрыва, Заступнiца i Збаўлeньнe душаў нашыx!"

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

(Тон 2). Ачысьцiм пачуцьцi i рoзум, будзeм сьвяткаваць разам з анёламi i пяяць Давiдаву пeсьню Дзeвe i Нявeсьцe Ўладара ўсix Xрыста Бoга нашага: "Устань, Гoспадзe, iдзi на мeсца спачынку Твайгo, Ты i каўчэг сьвятасьцi Тваёй". Бo Ты, Уладару, упрыгoжыў Яe, быццам xoрам цудoўны, i даў людзям Тваiм, каб праз Eйныя малiтвы сiлаю Тваёю заxoўваць у згoдзe i баранiць ад варoжыx напасьцяў Царкву Тваю.

Калі скончыцца сьпеў, дыякан пачынае літанію:

Дыякан: Збаў, Божа, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой, наведай сьвет Твой міласьцю і дабротамі, узьнясі рог хрысьціянаў праваслаўных і спашлі на нас Твае багатыя міласьці малітвамі ўсячыстае Ўладаркі нашае Багародзіцы і Заўсёды Дзевы Марыі; сілаю пачэснага і жыватворчага Крыжа; заступніцтвам пачэсных нябесных сілаў анёльскіх; пачэснага, слаўнага прарока, Прадвесьніка і Хрысьціцеля Яна; сьвятых, слаўных і ўсяхвальных апосталаў (альбо: сьвятога апостала і евангеліста … (імя) і іншых сьвятых, слаўных і ўсяхвальных апосталаў); між сьвятымі айцоў нашых і сусьветных вялікіх настаўнікаў і сьвятаначальнікаў Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага; між сьвятымі айца нашага Міколы цудатворцы, архібіскупа Мірлікійскага; сьвятых і роўных апосталам настаўнікаў славянскіх Кірылы і Мятода; між сьвятымі айца нашага Кірылы, біскупа Тураўскага; сьвятое маці нашае Еўфрасіньні Полацкае, асьветніцы Беларусі, сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу; сьвятых слаўных і пераможных мучанікаў; і сьвятога (сьвятой) (імя сьвятога патрона царквы); і сьвятога (сьвятой) (імя сьвятога дня); сьвятых і праведных богаайцоў Якіма і Ганны і ўсіх сьвятых; просім Цябе, шматміласьцівы Госпадзе, пачуй нас, грэшных, якія молімся Табе, і зьмілуйся над намі.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (40 разоў).

Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога Айца нашага Сусьветнага біскупа … (імя)  Папу Рымскага, за высокадастойнага архібіскупа (або: багалюбнага біскупа) нашага … (імя) і за ўсіх у Хрысьце братоў і сёстраў нашых; і за ўсялякую душу хрысьціянскую, прыгнечаную і сумную, што патрабуе Божае міласьці і дапамогі; за захаваньне ў бясьпечнасьці гэтага горада (гэтай вёскі) і ўсіх яго (яе) жыхароў; за мір і лад на ўсім сьвеце; за добры стан сьвятых Божых Цэркваў; за збаўленьне і дапамогу айцом і братом нашым, якія з руплівасьцю і страхам Божым служаць і працуюць; за адсутных і тых, што знаходзяцца тут; за ацаленьне зьнямоглых; за супакой, палёгку, блаславёную памяць і адпушчэньне грахоў айцоў і братоў нашых і ўсіх праваслаўных хрысьціянаў, якія раней адышлі і спачываюць тут і на кожным іншым месцы; за вызваленьне зьняволеных; за братоў нашых на службе; і за ўсіх, што служылі і служаць у гэтай сьвятой царкве. Скажам усе разам:

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў).

Дыякан: Яшчэ молімся за богам сьцеражоны народ наш, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою нашае краіны, каб добры і міласэрны Бог захаваў яе свабоднай і ў супакоі; даў умацавацца ў нашым народзе духу справядлівасьці, згоды, братняй любові і шчырай пабожнасьці, каб ён, прасьветлены ласкаю, разам з іншымі народамі сьвету заўсёды славіў і выхваляў Ягонае пачэснае і велічнае імя. Скажам усе разам:

ЛюдзіГоспадзе, зьмілуйся. (3 разы)

Дыякан: Яшчэ молімся, каб гэтаму гораду (або гэтай вёсцы) і гэтай сьвятой царкве, і ўсялякаму гораду і краіне захавацца ад голаду, пошасьці, землятрусу, паводкі, агню, мяча, нападу ворагаў і братабойчай вайны; і каб добры і чалавекалюбны Бог наш быў міласьцівы і спагадлівы да нас, адхіліў ад нас усялякі гнеў, што нам пагражае, вызваліў нас ад пагражаючай нам справядлівай кары Сваёй і зьмілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (3 разы).

Дыякан: Яшчэ молімся, каб Госпад Бог пачуў голас маленьня нас, грэшных, і зьмілаваўся над намі.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (3 разы).

Сьвятар: Пачуй нас, Божа, Збавіцелю наш, надзея ўсіх канцоў зямлі, і тых, што далёка на моры, будзь спагадлівы, Уладару, да грахоў нашых, і зьмілуйся над намі. Бо Ты – міласьцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе ўзносім славу, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Сьвятар: Мір усім! (Бласлаўляе людзей).

Людзі: І твайму духу.

Дыякан: Галовы нашыя перад Госпадам схілім.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар: Уладару шматміласьцівы, Госпадзе Ісусе Хрысьце Божа наш, малітвамі ўсячыстае Ўладаркі нашае Багародзіцы і заўсёды Дзевы Марыі; сілаю пачэснага і жыватворчага Крыжа; заступніцтвам сьвятых нябесных сілаў анёльскіх; пачэснага, слаўнага прарока, Прадвесьніка і Хрысьціцеля Яна; сьвятых, слаўных і ўсяхвальных апосталаў (альбо: сьвятога апостала і евангеліста … (імя) і іншых сьвятых, слаўных і ўсяхвальных апосталаў); і сьвятога (сьвятой) (імя сьвятога патрона царквы); і сьвятога (сьвятой) (імя сьвятога дня); сьвятых і праведных богаайцоў Якіма і Ганны і ўсіх сьвятых – учыні прыемнай Табе малітву нашую, даруй нам адпушчэньне правінаў нашых, пакрый нас покрывам крылаў Тваіх, адгані ад нас усялякага ворага і супраціўніка, уціхамір нашае жыцьцё, Госпадзе, зьмілуйся над намі і над усім сьветам Тваім, і збаў душы нашыя, бо Ты – Добры і Чалавекалюбца.

Людзі: Амін. 

І сьпяваюць вершапесьні. У гэты час усе клірыкі пераходзяць на сярэдзіну храма.  

Вершапесьні 

(Тон 2). Уваскрасеньнем Тваім, Хрысьце, Ты прасьвятліў увесь сусьвет і паклікаў да сябе ўсё стварэньне. Госпадзе ўсемагутны, слава Табе!

Верш. Госпад пануе, Ён апрануўся ў красу. Апрануўся Госпад у сілу і падперазаўся.

Дрэвам крыжовым, Хрысьце, Ты адмяніў праклён дрэва райскага, і пахаваньнем Тваім Ты зьнішчыў сьмерці ўладу, і прасьвятліў род наш уваскрасеньнем Тваім. Дзеля гэтага славім Цябе, усклікаючы: "Жыцьцядаўча Хрысьце, Божа наш, слава Табе!"

Верш. Ён умацаваў сусьвет, што не зварухнецца.

Калі Ты, Хрысьце, павіс на крыжы, уся краса стварэньня памеркла; жаўнеры паказалі нялюдзкасьць сваю, прабіўшы кап'ём бок Твой; і гэбрэі, ня ведаючы Тваёй сілы, дамагаліся паставіць пячаці на магіле Тваёй. Але дзеля бязьмежнай міласэрнасьці, якую маеш у сэрцы Тваім, Ты прыняў пахаваньне і на трэці дзень уваскрос. Госпадзе, слава Табе!

Верш. Дому Твайму належыцца сьвятасьць, Госпадзе, праз усе дні.

Жыцьцядаўча Госпадзе, Ты дабравольна пацярпеў мукі дзеля нас, сьмяротных, і зышоў да пекла ў сіле. Там, быццам ад лютага зьвера, Ты выхапіў тых, што чакалі Цябе, і даў ім на жыльлё замест пекла рай. І нам, якія славім трохдзённае ўваскрасеньне Тваё, даруй адпушчэньне грахоў і багацьце зьмілаваньня Твайго.

Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

(Тон 7). Быццам сьвeтлым вянкoм, Царква Бoжая ўпрыгoжылася пачэсным пoкрывам Тваiм, Усячыстая Уладарка Багарoдзiца. Яна радасна зьзяe i усклiкаe Табe ад усягo сэрца: "Радуйся, шата пачэсная i вянeц Бoжаe славы; радуйся, адзiная вeршалiна славы i вeчная радасьць; радуйся, прыстанiшча ўсix, xтo прыбягаe да Цябe; радуйся, нашая вызвoльнiца i збавiцeлька!"

І адразу песьня Сімяона Богапрыемцы:

Людзі: Цяпер адпускаеш, Уладару, слугу Твайго ў супакоі паводле слова Твайго, бо мае вочы бачылі збаўленьне Тваё, якое Ты прыгатаваў перад усімі людзьмі, сьвятло для прасьвятленьня народаў і славу Ізраіля, люду Твайго. (Лк 2:29-32).

Чытальнік:  Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава Айца і Сына, і Сьвятога Духа цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін. 

І сьпяваюць адпушчальныя трапары:

(Тон 4). Сёньня мы, вeрныя, натxнёныя Тваiм, Мацi Бoжая, прыйсьцeм, радасна сьвяткуeм i, узiраючыся ў сьвяты вoбраз Твoй, з надзeяю ўсклiкаeм: "Аxiнi нас пачэсным пoкрывам Тваiм, заxавай нас ад усягo благoга, i малi Сына Твайгo, Xрыста Бoга нашага, збавiць душы нашыя." (Трoйчы)

У гэты час дыякан тройчы кадзіць вакол стала пасярод царквы, на якім прыгатаваныя да асьвячэньня пяць хлябоў, пшаніца і дзьве пасудзіны з віном і алеем, і ў канцы – сьвятара. Сьвятар, узяўшы адзін хлеб, робіць ім знак крыжа над іншымі хлябамі і голасна гаворыць наступную малітву. Калі ж кажа « Сам блаславі...», праваю рукою ўказвае на прыгатаваныя хлябы, пшаніцу, віно і алей.

Дыякан (стаўшы перад сталом, уголас): Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Сьвятар: Госпадзе Ісусе Хрысьце Божа наш, які блаславіў пяць хлябоў і пяць тысяч насыціў, Сам блаславі і гэтыя хлябы, пшаніцу, віно, і алей, і памнож іх у горадзе гэтым (або: вёсцы гэтай) і ва ўсім сьвеце Тваім; і ўсіх верных, якія спажываюць іх, асьвяці. Бо Ты, Хрысьце Божа наш, Той, хто бласлаўляе і асьвячае ўсё, і Табе ўзносім славу, разам з беспачатным Тваім Айцом і з Усесьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Хай будзе імя Гасподняе блаславёнае цяпер і давеку. (Тройчы).

Людзі сьпяваюць (альбо чытае чытальнік) Псалом 33:2-11:

Увесь час бласлаўляць буду Госпада: * хвала Яго заўжды на вуснах маіх.

Госпадам будзе хваліцца душа мая: * хай пачуюць лагодныя і ўзрадуюцца.

Узьвялічвайце Госпада са мною, * і будзем разам узносіць імя Яго.

Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне, * і ад усіх бедаў выратаваў мяне.

Прыступіце да Яго і прасьвятліцеся, * і твары вашыя ня будуць пасаромленыя.

Вось убогі ўсклікнуў, і Госпад пачуў яго, * і ад усіх бедаў выбавіў яго.

Анёл Гасподні стане вакол тых, што баяцца Яго, * і выратуе іх.

Пакаштуйце і ўбачыце, што Госпад добры: * шчасьлівы чалавек, які на Яго спадзяецца.

Бойцеся Госпада, усе сьвятыя Яго, * бо тыя, што Яго баяцца, ня церпяць нястачы.

Багатыя зьбяднелі і згаладаліся, * а тыя, што шукаюць Госпада, ня будуць пазбаўленыя ніякага дабра.

Сьвятар: Блаславеньне Гасподняе хай будзе на вас, ласкаю Яго і чалавекалюбствам на ўсе часы, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. (Бласлаўляе людзей).

Людзі: Амін. 

Калі служыцца ўсяночнае чуваньне, тады тут можна пачынаць ютрань (ад шасьці псалмоў). Калі не, тады:

Дыякан: Мудрасьць!

Людзі: Блаславі!

Сьвятар: Блаславёны сапраўды Хрыстос Бог наш – на ўсе часы, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін. Умацуй, Божа, сьвятую хрысьціянскую веру і ўсіх прававерных хрысьціянаў на век вякоў.

Сьвятар: Усесьвятая Багародзіца, збаў нас.

Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея нашая, слава Табе.

Людзі: Слава Айцу і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. 

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы). Блаславі.

Сьвятар: робіць водпуст. Хрыстос, праўдзівы Бог наш, Які ўваскрос з мёртвых, малітвамі ўсячыстае Свае Маці, сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў і сьвятога (сьвятой) … (імя сьвятога патрона царквы); і сьвятога (сьвятой) … (імя сьвятога дня); сьвятых і праведных богаайцоў Якіма і Ганны і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён – добры і Чалавекалюбца.

Людзі: Амін.

Каментары: