Менскія грэка-каталікі адзначылі 15-я ўгодкі смерці а. Яна Матусевіча

2 верасня 2013 г. менскія грэка-каталікі ў заўпакойнай малітве памянулі протапрэзбітара Яна Матусевіча ў 15-я ўгодкі ягонай смерці. Айцец Ян быў першым душпастырам грэка-каталікаў у Беларусі, які пачаў адкрытую душпастырскую дзейнасць, а пазней стаў пробашчам першай зарэгістраванай парафіі праведнага Язэпа ў Менску.

Малітоўны адказ на заклік Папы Францішка – пост і малітва за мір у Сірыі

Яго святасць Папа Францішак, занепакоены складанай палітычнай сітуацыяй у Сірыі (а таксама ў многіх краінах свету), якая ўсё пагаршаецца, звярнуўся з заклікам да ўсёй Каталіцкай Царквы, да іншых веравызнанняў і да ўсіх людзей добрай волі аб’яднаць свае высілкі ды дзеянні на карысць міру. Пры гэтым Святы Айцец падкрэсліў, што не культура вайны і канфліктаў, але культура сустрэч і дыялогу вядзе да ўсталявання міру. У сувязі з гэтым Папа Францішак абвясціў дзень 7 верасня 2013 г. — Перадсвяцце Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы – днём посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце.

Беларусы ў Сан-Сперата

Х міжнародны з'езд рэдэмптарысцкай моладзі закончыўся ў Сан-Сперата на в. Сардынія (Італія) 12 жніўня 2013 г. Удзел у ім прымала таксама маленькая група беларускіх грэка-каталікоў. «Экзатычная прырода, бязмежнае мора, а таксама цэлы акіян маладых твараў стваралі надзвычай прыгожы краявід. І ты адчуваў сябе часткай вялікага і непаўторнага Божага тварэння... Адчуваў сябе часткай той незямной любові, якой агортвае нас Госпад... Адчуваў сябе часцінкай той вялікай сям'і - супольнасці, якую кожны з нас творыць. Дзякуй Богу за такія добрыя і непаўторныя імгненні, за тое, што нягледзячы на ўсе Ён нас любіць і падтрымлівае на сцежцы нашага жыцця».

Віншуем трэцяга беларускага рэдэмптарыста!

Ужо традыцыйна на свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста па юліянскім календары19 жніўня браты-рэдэмптарысты Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля складаюць свае зарокі, а кандыдаты ў Кангрэгацыю прымаюць аблучыны і пачынаюць навіцыят. У гэтым годзе гэты дзень стаў чарговым крокам у пакліканні для 23 нашых субратоў. Аблучыны, вечныя зарокіі аднаўленне часовых зарокаўсёлета адбыліся ў г. п. Гняздзічаў (Кахавіна) Жыдачаўскага раёна Львоўскай вобласці (Украіна) ў храме Пакрова Найсвятой Багародзіцы.

У Сан-Спэрата пачынаецца з'езд рэдэмптарысцкай моладзі

Х міжнародны з’езд рэдэмптарысцкай моладзі пачынаецца 7 жніўня 2013 г. у Сан-Спэрата на в. Сардынія ў Італіі. У ім бяруць удзел прадстаўнікі моладзевых супальнасцей з розных краінаў, дзе служаць рэдэмптарысты. Упершыню ў складзе ўкраінскай дэлегацыі, якая прадстаўляе Львоўскую правінцыю Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў, бярэ ўдзел моладзь з Беларусі.