Верны шлях: Компас
Рэкалекцыі для моладзі прайшлі ў Баранавічах 20 красавіка 2013 г. На працягу дня душпастыры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску айцы-рэдэмптарысты Антоній Нікалаеў і Зміцер Чарнель расказвалі, як знайсці правільны жыццёвы шлях, як шукаць адказы на пытанні ў кнігах Святога Пісання і ў чым сутнасць хрысціянства.
Каго будзе больш - збаўленых або асуджаных?
У 5 раздзеле Евангелля паводле Яна чытаем: «Не дзівіцеся таму, бо надходзіць час, у якім усе, што ў магілах, пачуюць голас Яго. І тыя, што добра рабілі, пойдуць на ўваскрасенне жыцця, а тыя, што блага рабілі — на ўваскрасенне суду" (Ян. 5, 28-29).
Уваскрэснуць усё. НЕ некаторыя, але ўсё, таксама і нераскаяныя. Але адны ўваскрэснуць целам, каб увайсці ў Неба, а іншыя - каб адправіцца ў пекла. І шчасце або мука назаўжды ахопіць не толькі душу, але і цела.
Разам да смерці!
Папа Францішак: інтэрпрэтацыя святых тэкстаў павінна адпавядаць Традыцыі Царквы
Мудрасць - цнота экалогіі жыцця
Мудрасць - гэта перш за ўсё характарыстыка, якая належыць Богу Творцы (Ер. 10, 12; 51, 15) і з'яўляецца асновай ўсёй рэчаіснасці, аднак, чалавек таксама мае частку ў Божай мудрасці, паколькі створаны на Божы вобраз і падабенства.
Мудрасць - гэта фундаментальная здольнасць чалавека да пазнання пэўнай рэчы і ўсяго існага ў кантэксце створанай Богам рэчаіснасці. Дзякуючы Божаму дару мудрасці чалавек спазнае ўсё як стварэнне Божае, якое існуе ў пастаяннай сувязі і накіраванасці да Творцы.