
Папа абвясціў індульгенцыю ў Год св. Язэпа

8 снежня 2020 г. быў апублікаваны Апостальскі ліст Папы Францішка Patris corde («Бацькоўскім сэрцам»), прысвечаны 150-годдзю прызнання святога Язэпа апекуном Каталіцкай Царквы. Пантыфік, ушаноўваючы рашэнне блаславёнага Папы Пія IX, выражанае ў дэкрэце Quemadmodum Deus 1870 г., абвясціў у Царкве адмысловы Год святога Язэпа. Ён будзе працягвацца з 8 снежня 2020 г. да 8 снежня 2021 г.
Таксама з нагоды гэтага Года Папа абвесціў адпуст (індульгенцыю) для ўсіх, хто выканае патрэбныя ўмовы і прыме ўдзел у падзеях Года св. Язэпа вызначаным чынам. Ёсць тры звычайныя умовы, якія неабходна выканаць, каб атрымаць адпуст (індульгенцыю): 1) быць у стане асвячальнай ласкі (г.зн. не мець на сумленні цяжкіх грахоў, калі такія ёсць, неабходна прыступіць да споведзі), 2) прыняць Святое Прычасце, 3) памаліцца ў намеры Святога Айца (“Ойча наш”, “Багародзіца Дзева” і “Слава”). Да гэтых трох умоў неабходна выканаць прынамсі адзін вызначаны учынак з нагоды Года св. Язэпа.
Падрэ Серж плануе стварыць відэаблог для землякоў-беларусаў

Манах Грэка-Каталіцкай Царквы Сяргей Ганчароў вядомы ў сацсетках пад псеўданімам Падрэ Серж. У 2011 годзе ён прыбыў ва Украіну з Беларусі. Цяпер жыве і служыць у Цярнопалі ў манастыры рэдэмптарыстаў – Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Кожны дзень айцец запісвае па-ўкраінску відэаблогі (влогі) на рэлігійныя тэмы, якія ўжо сталі даволі папулярнымі на Youtube і Facebook. Неўзабаве ён плануе распачаць влогі на беларускай мове для сваіх землякоў-беларусаў.
Біскуп Мікалай Чарнецкі - блаславёны мучанік

Уніяцкая Царква, якая была ліквідаваная расійскім урадам у Беларусі ў 1839 г., а пазней на Холмшчыне і Падляшшы ў 1874-75 гадах, працягвала існаваць і дзейнічаць на землях Галічыны, што адышлі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да Аўстрыі. Пасля завяршэння савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў паводле ўмоў Рыжскага міру ў склад Польскай дзяржавы ўвайшлі землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.
З пачатку ХХ стагоддзя на чале Грэка-Каталіцкай Царквы ў Галічыне быў мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі, які праводзіў мэтанакіраваную дзейнасць па адраджэнні уніі на тэрыторыі Валыні і Беларусі. Каталіцкая Царква разглядала некалькі варыянтаў адраджэння уніі на гэтых землях. У той жа час польскія дзяржаўныя ўлады негатыўна ставіліся да ідэі адраджэння самастойнай Грэка-Каталіцкай Царквы за межамі Галічыны. У такіх умовах Святы Пасад быў вымушаны разгледзець іншыя варыянты.
Святы Айцец ухваліў беатыфікацыйныя дэкрэты

Святы Айцец Францішак 5 траўня 2020 г. ухваліў беатыфікацыйныя дэкрэты адносна прызнання гераічнасці цнотаў пяці асобаў, у тым ліку Слугі Божага Францыска Барэчэгурэна Мантагута, святара Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля; нарадзіўся ў Лерыдзе (Іспанія) 21 жніўня 1881 года і памёр у Гранадзе (Іспанія) 7 кастрычніка 1957 года, а таксама яго дачкі, Слугі Божай Марыі дэ ла Канцэпсіён Барэчэгурэн; нарадзілася ў Гранадзе (Іспанія) 27 лістапада 1905 г. і памерла там жа 13 траўня 1927 года.
Пропаведзь на Нядзелю жанчын-міраносіц

Уваскрасенне Ісуса Хрыста сёння з’яўляецца несумненнай і адной з базавых праўдаў хрысціянскай веры. Без гэтай праўды ўсё іншае – абрады, малітва, маральныя прынцыпы – губляюць свой сэнс. Апостал Павел піша: “Калі Хрыстос не ўваскрос, дык вера ваша марная; вы яшчэ ў грахах вашых; таму і памерлыя ў Хрысце загінулі” (1 Кар. 15, 17-18). Як хрысціяне мы верым у тое, што Бог стаў чалавекам, быў забіты, пахаваны, і на трэці дзень уваскрос. Але гэтую фундаментальную праўду цяжка было зразумець апосталам і іншым вучням Ісуса, пакуль іх настаўнік быў жывы, і пакуль яны звязвалі з ім свае чаканні і планы на будучыню.