
Канон Святога Пісання: каталіцкі погляд

Хрысціяне ўжываюць паняцці «Біблія», «Святое Пісанне», «Пісанне», «Стары Запавет», «Новы Запавет», «Святыя Кнігі». Усё гэта тычыцца зборкі святых кніг, якія, уласна, аб'ядноўвае - як вераць хрысціяне - Боганатхнёнасць.
Аднак (як пра гэта не толькі спецыялісты дыскутуюць, але і заўважылі назіральныя вернікі) гэтая зборка не ўсюды аднолькавая. Так званы «канон» Святога Пісання адрозніваецца па колькасці кніг у каталікоў, пратэстантаў і праваслаўных. Калі ёсць агульная згода, што «Біблію» (або «Святое Пісанне») мы называем «святой кнігай», то працягваюцца спрэчкі, з якіх канкрэтных кніг яна складаецца. Іншымі словамі, што менавіта ўваходзіць у канон Святога Пісання і чаму?
Беларускія рэдэмптарысты склалі абеты
Асвячэнне іконаў
Свята Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску

Храмавае свята святкавала 26 чэрвеня 2016 г. менская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Напярэдадні ўвечары была адслужаная Вялікая Вячэрня з Ліццёй.
Урачыстую Святую Літургію ў дзень свята ўзначаліў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Разам з ім саслужылі настаяцель парафіі а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст, а. Андрэй Буйніч з Ліды, а. Аляксей Філіпенка з Менску, а таксама новавысвечаныя айцы-рэдэмптарысты Уладзімір Барэйка і Дзмітрый Кіт. Дыяканскае служэнне выконваў дыякан Алесь Хахлоў.