Беларус пачаў навіцыят рэдэмптарыстаў

Яшчэ адзін беларус, Алег Зубарэвіч з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску, пачаў духоўную падрыхтоўку для ўступу ў Кангрэгацыю рэдэмптарыстаў. 19 жніўня 2015 г. у Гняздзічаве Львоўскай вобл. (Украіна) ён разам з яшчэ трыма братамі прыняў аблечыны і распачаў год навіцыяту ў Львоўскай правінцыі.

Парафіяльнае свята Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Менская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі 28 чэрвеня 2015 г. адсвяткавала парафіяльнае свята. З нагоды ўрачыстасці прыміцыйную Літургію ў гэты дзень адслужыў а. Аляксей Філіпенка, які атрымаў святарскія свячанні 14 чэрвеня 2015 г. Выхадзец з гэтай парафіі, а. Аляксей дзякаваў Госпаду і Божай Маці за дар служэння, для якога яго абраў Божы Провід, а таксама прымаў віншаванні ад вернікаў, з якімі ён духоўна ўзрастаў на працягу многіх гадоў сваёй прысутнасці ў Царкве.

ХХІ пілігрымка Віцебск - Полацк

Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе ў днях 7-12 ліпеня 2015 г.

Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159)

Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.

Блаславёны Васіль Велічкоўскі ў Беларусі

Адным з кіраўнікоў пераследаванай Грэка-Каталіцкай Царквы ў савецкія часы быў біскуп-рэдэмптарыст Васіль Велічкоўскі, які стаў месцаблюсціцелем мітрапаліта пасля выезду за межы Савецкага Саюза Іосіфа Сліпога ў 1963 г. За сваю вернасць Хрысту і Царкве гэты вызнаўца веры нашых дзён адбыў 10-гадовую катаргу ў Сібіры і 3-гадовае катаванне ў псіхічнай лякарні ў турме строгага рэжыму на Данбасе. У 2001 г. падчас візіту ва Украіну Папа Ян Павел ІІ абвесціў яго блаславёным мучанікам.

Памёр а. Аляксандр Надсан

У Лондане на 89-м годзе жыцця адышоў да Госпада мітрафорны протаярэй айцец Аляксандар Надсан.

«Сёння Бог забраў да сябе нашага айца Аляксандра. Гэта здарылася а 22.20 [15 красавіка 2015 г.] у шпіталі Барнэта (Лондан), куды ён быў узяты на лячэнне ў гэты панядзелак у выніку развіцця хваробы нырак. З восені мінулага году айцец цяжка хварэў. Яму было 88 гадоў. Вечная памяць», — паведаміў у сваім фэйсбуку лонданскі святар Сяргей Стасевіч.

17 КРАСАВІКА а 18.30 у капліцы грэка-каталіцкага Цэнтра св. Язэпа па вул. Арджанікідзе д. 6 будзе адслужана Паніхіда за супакой душы спачылага а. Аляксандра НАДСАНА.