Грэка-католікі Менску адзначылі 25-гадовы юбілей адраджэння літургічнага жыцця БГКЦ
25-годдзе аднаўлення адкрытага літургічнага жыцця Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі адзначылі вернікі менскіх грэка-каталіцкіх парафій 11 сакавіка 2015 г. Святкаванне адбылося ў капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі, дзе служаць айцы-рэдэмптарысты. Літургію раней асвячаных Дароў з гэтай нагоды ўзначаліў апостальскі візітатар архімандрыт Сяргей Гаек. Богаслужэнне сваім спевам суправаджаў міжпарафіяльны грэка-каталіцкі хор "Прасфара".
Архімандрыт Сяргей Гаек: «Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі — жывая супольнасць, якая стараецца жыць сваёй духоўнай спадчынай»
25-годдзе аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця адзначаюць грэка-католікі Беларусі. 11 сакавіка — угодкі беларускамоўнай службы ў Менску апостальскага візітатара для беларусаў замежжа а. Аляксандра Надсана. Інтэрв’ю з гэтай нагоды даў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Віншавальны ліст старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі
Велікапосныя рэкалекцыі ў Лідзе
"Соль" уваходзіць у рэальнасць
Моладзевая супольнасць "Соль" грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску ўваходзіць у свет рэальнасці. Доўгі час супольнасць існавала толькі ў выглядзе старонак у сацыяльных сетках. 28 лютага 2015 г. асобы, якія выказалі жаданне належаць да аб'яднання, жывога ў рэальным жыцці, сабраліся на сустрэчу ўпершыню як супольнасць.