Зімовыя цуды
Свята для дзяцей з нагоды дня св. Мікалая адбылося на грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску ў нядзелю, 14 снежня 2014 г. Да дзяцей завіталі зімовыя персанажы з розных краінаў: Дзед Мароз са Снягуркай і Санта Клаўс з Эльфам, якія нарэшце сустрэліся і пазнаёміліся паміж сабой. Услед за імі з пажаданнямі на Новы год прыйшла Баба Ядвіга.
Новаабраны протаігумен прыступіў да выканання абавязкаў
Ці можна прычашчацца, калі спознішся на Літургію?
У дакументах Другога Ватыканскага сабору падкрэсліваецца, што Еўхарыстыя - гэта ўдзел у двух трапезах: трапезе Слова і трапезе Хрыстовай Ахвяры. Таму вернік, які прапусціў трапезу Слова, застаецца без ежы. Калі гэта адбываецца наўмысна, то яго воля не можа адпавядаць волі Хрыстовай. У гэтым выпадку, безумоўна, ён не павінен падыходзіць да Святога Прычасця.
Але можа здарыцца так, што мы прапускаем трапезу Слова па незалежных ад нас прычынах. У гэтым выпадку ў знак глыбокай павагі да Госпада і Яго вучэння трэба самастойна папоўніць тое, што мы прапускаем праз спазненне на Літургію. Такая сітуацыя не перашкаджае таму, каб прычасціцца Хрыстовых Тайнаў.
Адышоў да Госпада ўладыка Сафрон Мудры, біскуп-эмерыт Івана-Франкоўскай архіепархіі
У ноч з 30 на 31 кастрычніка 2014 г. на 91-м годзе жыцця адышоў у вечнасць біскуп-эмерыт Івана-Франкоўскай архіепархіі УГКЦ Сафрон Мудры. Пахаванне ўладыкі Сафрона адбудзецца ў нядзелю 2 лістапада 2014 г. у Івана-Франкоўску. У суботу, 1 лістапада, а 18 гадз. - Архіерэйскі парастас у катэдральным саборы Уваскрасення Хрыстовага, які ўзначаліць патрыярх Святаслаў, глава УГКЦ.
Вечная памяць!
***
Уладыка Сафрон нарадзіўся 27 лістапада 1923 г. у Золачаве. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у Золачаве, а пазней у Аўгсбургу (Нямеччына) скончыў курс электраінжынерыі. Пасля вайны пакінуў Нямеччыну і пераехаў у Даўсон (Пенсільванія, ЗША), дзе ў 1949 годзе ўступіў у манастыр айцоў-базылянаў.
Адраджэнне мовы: досвед суседзяў
Прэзентацыя, прысвячаная славянскім мовам, нацыянальна-культурнаму адраджэнню славянскіх краін у XVIII-XIX ст. адбылася ў суботу, 18 кастрычніка 2014 г., на грэка-каталіцкай (уніяцкай) парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску. Сустрэча адбылася пасля супольнай малітвы Вячэрні вернікаў і гасцей парафіі.
Аўтар прэзентацыі Максім Маханькоў звярнуў свой погляд на адраджэнне ў Чэхіі, Славакіі і Балгарыі, спрабуючы звязаць прыклад гэтых народаў з моўнай сітуацыяй у нас, у Беларусі, каб кожны мог узяць нешта для сябе з досведу нашых славянскіх братоў і пераканацца ў тым, што за беларускую мову трэба і можна змагацца. Удзельнікі сустрэчы маглі пераканацца на фактах, што іншыя мовы былі ў яшчэ горшых сітуацыях, але яны выжылі, захаваліся, развіваліся і сталі моцным падмуркам гэтых дзяржаў.