Пілігрымскі канцэрт
Напярэдадні часу пілігрымак у свята апосталаў Пятра і Паўла 29 чэрвеня 2014 г. на грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску быў прадстаўлены зборнік найлепшых паломніцкіх спеваў па-беларуску — “Беларускі Пілігрымскі Хіт”, які выйшаў пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі».
Распачалася нядзельная імпрэза з выканання беларускага рэлігійнага гімну «Магутны Божа» грэка-каталіцкім хорам «Прасфара». Затым перад гасцямі выступілі некаторыя з удзельнікаў «Беларускага Пілігрымскага Хіту» – гурт «Laudans», выканаўцы Мікола Крышнёў і Алеся Ўнукоўская. Прачытала свае вершы, прысвечаныя пілігрымкам, і журналістка Аксана Ючкавіч.
Памяць блаславёнага Мікалая ўшанавалі грэка-католікі Хайфы
У нядзелю, 29 чэрвеня 2014 г., падчас Боскай Літургіі, якую ўзначаліў архімандрыт Сяргей Гаек, у грэка-каталіцкім храме “Дом Ласкі” ў галілейскім горадзе Хайфа (Ізраіль) вернікі ўшанавалі памяць блаславёнага святамучаніка Мікалая Чарнецкага.
Знаходзячыся 28 ды 29 чэрвеня ў Галілеі ў рамках агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю, архімандрыт Сяргей прыняў запрашэнне а. Рыгора, які з блаславення апостальскага адміністратара Мельхіцкай грэка-каталіцкай епархіі Галілеі арцыбіскупа Майсея духоўна акармлае ўкраінскіх вернікаў, што жывуць у г. Хайфа.
Кіраўнік беларускіх грэка-католікаў: дыялог не можа адбывацца праз выключэнне аднаго з партнёраў
Экуменічны дыялог сёння ставіцца на адно з першых месцаў у місіі Царквы. Пра яго шмат гаворыцца і ў рамках яго шмат робіцца. Прыкладам таму нядаўні міжнародны каталіцка-праваслаўны форум, які праходзіў у Менску 2-6 чэрвеня 2014 г. У яго кулуарах гаварылася ў тым ліку і пра праблемы і перашкоды на шляху да адзінства паміж праваслаўнымі і католікамі. Апошнія гады не раз агучвалася меркаванне, што гэтаму працэсу перашкаджае фактар існавання і дзейнасць Грэка-каталіцкай Царквы. Што аб гэтым думаюць самі грэка-католікі, якія душпастырскія мэты яны ставяць перад сабой, як сябе адчуваюць на полі экуменічных працэсаў – аб гэтым мы паразмаўлялі з апостальскім візітатарам для грэка-каталікоў Беларусі айцом Сяргеем Гаекам.
Апостальскі нунцый узначаліў парафіяльнае святкаванне
Храмавае свята адсвяткавала парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску. З нагоды ўрачыстасці 21 чэрвеня 2014 г. Святую Літургію ўзначаліў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджароцці. Разам з ім саслужылі архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі, і іншыя святары.
Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў прывітаў грэка-каталіцкіх святароў Беларусі
12 чэрвеня 2014 г. прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі апостальскага візітатара для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека.
Аўдыенцыя адбывался ў свята Хрыста Найвышэйшага Святара, якое з 2012 г. у чацвер пасля Пяцідзесятніцы адзначае Каталіцкая Царква. З гэтай нагоды Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры, якога беларускія грэка-католікі ўзгадваюць падчас Літургіі як свайго архіпастыра, павіншаваў беларускіх грэка-каталіцкіх святароў са святам і выказаў ім удзячнасць за ахвярнае пастырскае служэнне, асабліва ў складаных абставінах.