20 год прызначэння Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

20 гадоў таму, 15 лютага 1993 году, блаславёны Папа Ян Павал ІІ прызначыў ераманаха Сяргея Гаека, з Ордэна айцоў-марыянаў, Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі. У 1996 г. ераманах Сяргей быў павышаны ў сан архімандрыта і атрымаў архімандрыцкую хіратэсію.
 
Угодкі 20-годдзя служэння Апостальскага Візітатара прыпадаюць на час Вялікага Посту, таму літургічнае святкаванне пераносіцца на велікодны пэрыяд, у рамках Пасхальнай Пяцідзясятніцы.
 
У гэтыя дні  Архімандрыт знаходзіцца ў Рыме, у пілігрымцы да магілы святога Кірылы, у рамках святкавання 1150-годдзя пачатку Місіі святых Кірылы і Мятода, апосталаў славянаў.

Каментары: