Свята Хрыста Чалавекалюбцы

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

7 красавіка 2013 г., у першую нядзелю пасля Пасхі, грэка-каталіцкая парафія Хрыста Чалавекалюбцы ў г. Маладзечне Менскай вобл. святкавала храмавае свята. Ва ўрачыстай Святой Літургіі ўзялі ўдзел дэкан Цэнтральна-Заходняга дэканату імя блаславёнага Мікалая Чарнецкага а. Яўген Усошын, айцы Антон Нікалаеў, рэдэмптарыст і Аляксандр Шыбека разам з вернікамі і прадстаўнікамі хору “Прасфара”.

Вітаючы парафіянаў са святам, а. Яўген таксама паведаміў пра перадачу душпастырства на парафіі беларускім рэдэмптарыстам, якія служаць у Менску на парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

Пасля Літургіі ўсе вернікі былі запрошаныя на братэрскую сустрэчу з пачастункам, дзе была цудоўная нагода пазнаеміцца і пагутарыць.

Вялікі дзякуй усім, хто прысутнічаў, а асабліва хору і тым, хто дапамагаў у падрыхтоўцы свята!

 

Каментары: