У Львове высвечаны другі айцец-рэдэмптарыст візантыйскага абраду з Беларусі
25 лістапада 2012 г. з нагоды храмавага свята ў царкве свмч. Язафата ў Львове (Украіна) адбылася Архірэйская Літургія, якую ўзначаліў уладыка Багдан Дзюрах, рэдэмптарыст, сакратар Сіноду біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. Разам з ім саслужыў уладыка Пётр Стасюк, рэдэмптарыст, япарх дыяцэзіі для ўкраінцаў-каталікоў у Аўстраліі, Новай Зеландыі і Акіяніі. Падчас багаслужэння ўладыка Багдан удзяліў ярэйскія свячанні тром дыяканам-рэдэмптарыстам: Мірону Шаўчуку, Андрэю Хацку і ??Зміцеру Чарнялю, які стаў другім айцом-рэдэмптарыстам візнатыйскага абраду з Беларусі.
У сваім казанні ўладыка Пётр звярнуўся да тэмы служэння Богу і бліжняму. «Усё, што стрымлівае нашу любоў да бліжняга - з'яўляецца грахом. Наш бліжні ёсць небам або пеклам для нас - у залежнасці ад таго, як мы ставімся да яго - міласэрна або праходзім міма ў цяжкую хвіліну. Сёння святкуем пасвячэнне нашых братоў, якія склалі зарокі ў вечнасці, каб служыць бліжнім. Менавіта праз такое служэньне праяўляецца любоў да Бога». Таксама ўладыка Пётр падзяліўся сваім сьвятарскім досведам і пажадаў новым святарам, каб яны былі вернымі і служылі Богу і бліжняму, а таксама нястомна працавалі на карысць і росквіт Царквы.
На завяршэнне Службы з падзячным словам выступіў уладыка Багдан, які адзначыў, што ўсе прысутныя, якія так колькасна сабраліся на свята, сталі сведкамі дзеяння Божай ласкі праз Святога Духа. Звяртаючыся да нововысвячаных святароў, ён пажадаў ім быць добрымі пастырамі і «стаць такімі варотамі, праз якія многія людзі ўвойдуць у Валадарства Нябеснае».
Каментары: