Эфект пазашлюбнага сэксу для маці і дзіцяці: сустрэча на Снежным

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

На 100 родаў у Беларусі паводле афцыйнай статыстыкі прыходзіцца 75 абортаў. Такія сумныя дадзеныя, а таксама шмат іншай цікавай і карыснай інфармацыі атрымалі ўдзельнікі сустрэчы моладзі, якая адбылася ў суботу, 29 сакавіка, на парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску. Сустрэчу правяла лекарка-акушэрка з Рэчыцы Таццяна Леанідаўна Рабко, спецыяліст з 27-гадовым стажам.

Тэмай сустрэчы былі пазашлюбныя сэксуальныя сувязі і іх уплыў на здароўе маці і дзіцяці. Менавіта яны з'яўляюцца галоўнай прычынай такой вялікай колькасці абортаў, а па-за гэтым мноства венерычных захворванняў. Лекарка падзялілася прыкладамі з медыцынскай практыкі і падкрэсліла, што медыцына заўсёды выступала за сужэнскую вернасць, якая найлепш абараняе здароўе жанчыны і прадухіляе калецтва зачатага дзіцяці.

Каментары: