Грэка-каталіцкія парафіі Менска разам адсвяткавалі свята Хрыстовага Уваскрасення

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

Свята Уваскрасення Хрыстовага – Пасха – найвялікшае свята ў царкоўным календары. Яно поўнае светлай радасці з прычыны перамогі Жыцця над смерцю. Радасны і ўрачысты настрой узмацняецца прывітальным воклічам "Хрыстос уваскрос!" і адказам на яго "Сапраўды ўваскрос!", што паўтараецца шматкротна на ўсіх богаслужэннях і па-за імі сярод вернікаў.  

Па традыцыі чатыры менскія грэка-каталіцкія парафіі, а таксама людзі з іншых мясцін, сабраліся разам у духоўным сэрцы Беларусі - Чырвоным касцёле, - каб супольна адсвяткаваць гэтае "Свята над святамі і ўрачыстасць над урачыстасцямі". Ачоліў святкаванне апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Разам з ім саслужылі святары менскіх парафій Яўген Усошын, дэкан Цэнтральнага дэканату БГКЦ, а таксама Аляксандр Шыбека і Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст.

"Пасха светлая нам сёння з'явілася, Пасха новая, святая, Пасха тайная, Пасха ўсяслаўная, Пасха – Хрыстос Збавіцель, Пасха чыстая, Пасха вялікая, Пасха верных, Пасха, што дзверы райскія нам адчыняе, Пасха – асвячэньне ўсіх верных", - суправоджваў малітву спевам міжпарафіяльны хор "Прасфара" пад кіраўніцтвам Марты Янушкевіч. 

Каментары: