Францішак: пакорная і адважная малітва чыніць цуды

- . Апублікавана ў Публікацыі

“Мужная, пакорная і моцная малітва чыніць цуды”, - сказаў папа Францішак 20 траўня 2013 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі у Доме св. Марты. У сваёй гаміліі Пантыфік паразважаў над евангельскім фрагментам, у якім гаворка ішла пра няздольнасць вучняў Хрыста аздаравіць хлопца, апанавана духам нематы. Ісус быў занепакоены нявер’ем апосталаў, а бацьку хварога сказаў: “Усё магчыма для таго, хто верыць”. “Але адкуль гэта нявер’е?”, - спытаў Папа і адразу назваў яго прычыну: “Думаю, што менавіта ад сэрца, якое не адкрываецца, закрытага сэрца, якое хоча мець усё пад сваім кантролем”. Пантыфік нагадаў, што сам Ісус у дадзеным кантэксце звяртаў увагу на важнасць малітвы, якая дапамагае чыніць цуды. “Малітва, у якой просім аб цудзе, аб незвычайнай з’яве – павінна быць малітвай, якая ахоплівае нас усіх”, - сказаў Папа.


Ён расказаў гісторыю, сведкам якой быў яшчэ будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса. У ёй гаворка ішла пра чалавека, дачка якога моцна захварэла і паводле урачоў павінны была хутка памерці. Тады гэты чалавек сеў у аўтобус і накіраваўся ў марыйны санктуарый Лухан, які знаходзіцца ў 70 км. ад горада. Калі ён прыехаў, было ўжо каля 21.00, і, канешне, касцёл быў зачынены. Тады ён пачаў маліцца да Марыі перад яго брамай. “Ён маліўся, маліўся, і плакаў, плакаў... і так заставаўся на гэтым месцы на працягу ўсёй ночы. Гэты чалавек змагаўся, змагаўся з Богам, змагаўся менавіта з Богам дзеля аздараўлення сваёй дачкі”, - сказаў Папа. Ён распавёў, што па-вяртанні ў бальніцу раніцай наступнага дня гэты мужчына ўбачыў сваю жонку, якая плакала ад шчасця, таму што дачка была цалкам здаровай. “Так здараецца яшчэ! Цуды здараюцца!” - сказаў Францішак.
 

“Мужная малітва, мэта якой – здзейсненне цуда, гэта не малітва з ветлівасці: адгавару “Ойча наш”, “Вітай Марыя” і забуду. Не! Адважная малітва падобная да малітвы Аўраама, які змагаўся з Богам дзеля збаўлення горада, падобная да малітвы Майсея, які трымаў рукі ўзнятымі ўверх, молячыся да Госпада; яна падобная на малітву многіх людзей, якія маюць веру і з верай моляцца. Малітва чыніць цуды, але мы павінны верыць!” - сказаў Папа.
 

Пантыфік заклікаў на працягу дня і асабліва падчас малітвы часта звяртацца да Бога са словамі: “Веру, Госпадзе, дапамажы майму нявер’ю”.

 radiovaticana.va

Каментары: