«Сьледам за Хрыстом» - каталіцкі багаслоўскі трактат Тамаша Кемпійскага. Датай стварэння лічыцца 1427 г. Часам таксама называецца 1417 г. Гэта адзін з самых шырока распаўсюджаных пасля Бібліі багаслоўскіх твораў, які мае больш за пяць тысяч перавыданняў. Ужо ў канцы XIX ст. па сваёй запатрабаванасці і колькасці выданняў ён стаў другім творам пасля Бібліі, які быў настольнай кнігай амаль у кожнай сям’і Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Кніга зрабіла велізарны ўплыў на фармаванне духоўнага кшталту еўрапейскай цывілізацыі. Мэта твора – дапамагчы душы прыйсці да святасці і паяднацца з Богам. На беларускую мову твор Тамаша Кэмпійскага пераклаў доктар Станіслаў Грынкевіч.
