Пратулінскія мучанікі — 13 грэка-каталіцкіх вернікаў вёскі Пратулін, расстраляных 24 студзеня 1874 года сотняй царскіх салдат за адмову перадаць вясковую царкву праваслаўнаму святару. Дзень іх памяці БГКЦ адзначае 23 студзеня.
Пратулінскія мучанікі — 13 грэка-каталіцкіх вернікаў вёскі Пратулін, расстраляных 24 студзеня 1874 года сотняй царскіх салдат за адмову перадаць вясковую царкву праваслаўнаму святару. Дзень іх памяці БГКЦ адзначае 23 студзеня.
За тысячу гадоў гісторыі хрысціянства ў Беларусі на нашай зямлі ўзрасло шмат вядомых і невядомых праведнікаў, якія сталі дастойнымі ўдзельнікамі Божай нябеснай славы. Для нас, нашчадкаў, святыя пакінулі ў спадчыну свой духоўны досвед, шлях служэння, павучанні, рукапісы, кнігі. Святыя паказваюць нам прыклад служэння, і гэты прыклад блізкі і даступны для нас, бо здзяйснялі служэнне блізкія нам людзі – нашыя святыя продкі. Самымі старажытнымі цэнтрамі хрысціянства ў Беларусі з’яўляюцца Полацк і Тураў, таму і першыя беларускія святыя паходзяць адтуль. І самай вядомай з іх безумоўна з’яўляецца Еўфрасіння Полацкая.
Другім вялікім цэнтрам хрысціянства на беларускіх землях быў Тураў, які да канца Х стагоддзя быў цэнтрам племяннога саюза дрыгавічоў. У канцы Х стагоддзя горад уваходзіць у склад дзяржавы Уладзіміра Вялікага. У Тураве быў адзін з першых біскупскіх пасадаў на Беларусі. У крыніцах узгадваецца, што першым тураўскім біскупам з 1005 году быў Тамаш.
Каталіцкая Царква розных абрадаў ушаноўвае святога Язафата Кунцэвіча 12 лістапада — у дзень яго пакутніцкай смерці ў 1623 годзе.
Праз некалькі дзясяткаў год пасля мучаніцтва св. Язафата ў Віцебску супольнасць святых мучанікаў за адзінства Хрыстовай Царквы папоўніў святар езуіт Андрэй Баболя, якога, таксама як і св. Язафата, празвалі “душахватам”. Андрэй Баболя паходзіў са шляхецкага роду, нарадзіўся 30 лістапада 1591 г. у Польшчы. Выхоўваўся ў сям’і з моцнымі каталіцкімі традыцыямі. Скончыўшы пяцігадовы курс езуіцкай школы, 31 ліпеня 1611 г. Андрэй вырашыў уступіць у закон езуітаў у Вільні. З 1613 г. ён вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі. У 1622 годзе Андрэй Баболя скончыў тэалагічны факультэт і прыняў святарскія пасвячэнні. Настаяцелі накіравалі яго на так званае трэцяе паслушніцтва (або прабацыю), апошні афіцыйны этап езуіцкай фармацыі, які працягваўся каля года.
13 чэрвеня 1999 года Папа Ян Павел ІІ у ліку 108 новамучанікаў ІІ Сусветнай вайны абвясціў блаславёнай Мар’яну Бярнацкую. “Мы адзначаем перамогу тых, хто ў нашым стагоддзі аддаў жыццё для Хрыста. Аддаў зямное жыццё, каб атрымаць яго навечна ў Божай славе. Таму мы слушна імкнёмся за іх прыкладам верна крочыць за Ісусам”, – гаварыў Святы Айцец у гаміліі падчас беатыфікацыйнай урачыстасці.
Кіеўскі мітрапаліт Язэп Велямін Руцкі — адна з тых гістарычных постацяў, без вывучэння жыцця і спадчыны якіх немагчыма зразумець гісторыю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Прычым гаворка ідзе не толькі пра гісторыю перыяду яго жыцця — XVI-XVII стст., але і наступных стагоддзяў. Менавіта Руцкі заклаў трывалыя падмуркі будучага развіцця Царквы, якую яму было наканавана ўзначаліць, правёў шэраг рэформаў, якія задалі накірунак і тэмп гэтага развіцця, адчувальныя і важныя да нашых дзён.
Леў Кішка — Кіеўскі мітрапаліт Грэка-Каталіцкай, тады Уніяцкай, Царквы ў 1714-1728 гадах — шматгранна важная постаць для БГКЦ. Ён жыў і служыў у часы брутальнага перахопу ўплыву на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай з боку Маскоўскага царства, якое навязвала свае парадкі, асабліва ў рэлігійных і царкоўных справах. Але ўжо тады, у складаных гістарычных абставінах, мітрапаліт Леў Кішка здолеў закласці важныя краевугольныя камяні ў інстытуцыянальныя асновы Царквы, у развіццё манаства, у прыватнасці Базыльянскага ордэна. Значнасць гэтай дзейнасці цяжка пераацаніць, улічваючы тое, якія выпрабаванні чакалі на Царкву ў наступныя дзесяцігоддзі і стагоддзі.