300-годдзе з дня нараджэння св. Герарда

У Юбілейны год Надзеі і трохсотую гадавіну з дня нараджэння святога Герарда Маелы, а. Ражэрыё Гомес CSsR, генеральны настаяцель рэдэмптарыстаў, запрашае нас нанава адкрыць для сябе актуальнасць гэтага брата, які са сціпласцю і любоўю адлюстроўваў прысутнасць Адкупіцеля ў паўсядзённым жыцці. Святы Герард працягвае натхняць нас на нашым шляху веры, нагадваючы, што святасць квітнее ў прастаце і вернасці Евангеллю.

Музычнае мастацтва Уніяцкай Царквы

Музычнае мастацтва Уніяцкай Царквы і на сённяшні дзень у значнай ступені застаецца terra incognita для гісторыкаў музыкі. Як здаецца, не рабілася сур’ёзных спробаў акрэсліць асаблівасці складнікаў музычнага афармлення ўніяцкіх набажэнстваў, вылучыць яго спецыфіку на фоне як праваслаўнай, так і каталіцкай традыцый. Таму здаецца неабходным акрэсліць, хоць і даволі схематычна, галоўныя напрамкі музычна-літургічнай практыкі каталіцкага і грэчаскага абрадаў.

Вядома, што так званыя заходнерускія землі (Украіна і Беларусь) значна раней, чым Маскоўская Русь, сутыкнуліся з моцным уплывам заходнееўрапейскай культуры. Знаёмства з еўрапейскім, у першую чаргу каталіцкім, музычным мастацтвам актыўна ўплывала, між іншым, і на музыку заходнерускай Праваслаўнай Царквы. Тэндэнцыя да запазычання найбольш важных дасягненняў Еўропы ў сферы музычнай тэорыі і практыкі склалася прыкладна ўжо ў XVI ст. Так, у Супрасльскім манастыры ўпершыню ў праваслаўнай традыцыі быў створаны аб’ёмны Ірмалой (1598–1601 гг.), цалкам запісаны не традыцыйнымі “крукамі” (старажытнымі нелінейнымі нотнымі знакамі), а еўрапейскімі квадратнымі нотамі; яшчэ ў канцы XVI ст. Львоўскае праваслаўнае брацтва, рэгулу якога прынялі Брэсцкае (1592) і Магілёўскае (1597) брацтвы, звярталася да канстанцінопальскага патрыярха Мялеція Пігаcа з пытаннем адносна таго, ці можна ўводзіць у цэрквах, як гэта робяць каталікі, фігуральны спеў і партэсную музыку, а таксама арганы. Мялецій дазволіў любыя “прыстойныя” спевы, аднак забараніў, спасылаючыся на словы Юстына-мучаніка, “шум і гудзенне бяздушных арганаў” [25; с. 441].

Усходні ўнёсак у Паўсюдную Царкву

Чаканні ўз’яднання праваслаўных з Каталіцкай Царквой узрастаюць, бо Папа Леў XIV распачынае свой пантыфікат з паслання еднасці, звернутага да Усходніх Цэркваў.

«Увесь год яны працавалі разам у Царкве і навучалі вялікую колькасць людзей. У Антыёхіі ўпершыню вучні былі названыя хрысціянамі» (Дз 11, 26).

14 мая 2025 г. у сваім «Звароце да ўдзельнікаў Юбілею Усходніх Цэркваў» Папа Леў XIV не толькі пахваліў «унікальныя духоўныя і інтэлектуальныя традыцыі, якія яны захоўваюць, і ўсё тое, што яны могуць сказаць нам пра хрысціянскае жыццё, сінадальнасць і літургію», ён таксама адзначыў, што Усходнія Цэрквы* адыгрываюць «унікальную і прывілеяваную ролю як першаснае асяроддзе, дзе зарадзілася Царква».

Зварот Папы Льва XIV да ўдзельнікаў Юбілею Усходніх Цэркваў

У імя Айца і Сына, і Святога Духа. Мір вам!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Я вітаю вас словамі, якія ў многіх рэгіёнах хрысціянскага Усходу нястомна гучаць у гэты пасхальны час, вызнаючы тым самым сутнасць веры і надзеі. І як цудоўна бачыць вас тут непасрэдна з нагоды Юбілейнага года надзеі, для якой уваскрасенне Ісуса з’яўляецца непарушнай асновай. Сардэчна вітаю ў Рыме! Я рады сустрэцца з вамі і прысвяціць вернікам Усходніх Цэркваў адну з першых аўдыенцый майго пантыфікату.

Вы каштоўныя. Гледзячы на вас, я думаю пра разнастайнасць вашага паходжання, пра слаўную гісторыю і пра цяжкія пакуты, якія многія вашы супольнасці перажылі або перажываюць. І хацеў бы падкрэсліць тое, што Папа Францішак кажа пра Усходнія Цэрквы: «Гэта Цэрквы, якія неабходна любіць: яны захоўваюць унікальныя духоўныя і мудрыя традыцыі і могуць шмат расказаць нам пра хрысціянскае жыццё, сінадальнасць і літургію; узгадаем старажытных Айцоў, Саборы, манаства: неацэнныя скарбы для Царквы» (Прамова Папы Францішка, 27 чэрвеня 2024 г.).

Навяртанне Мялеція

О титулярном епископе Иерапольском Мелетии Смотрицком. Сначала яром оппоненте св Иосафата Кунцевича, а потом столь же активном свидетеле его святости и активисте Св. Унии.

Максим Смотрицкий родился по одним данным в 1572 году, по другим — в 1579 году. Его отцом был православный писатель-полемист Герасим Смотрицкий, впоследствии руководитель знаменитой Острожской школы и один из издателей Острожской Библии, в частности он написал предисловие к ней. Вначале Максим Смотрицкий учился в отцовской школе, потом у иезуитов в Виленской академии, после чего изучал богословие и философию в лучших католических, реформатских и лютеранских университетах Европы. В некоторых источниках также указывается на изучение им медицины и получение степени доктора в этой науке, что свидетельствует о том, что он не пытался ради ученой степени выдавать себя за католика или протестанта, как это делали многие другие студенты.