Заснавальнік Санктуарыя ў Пампеях, дамініканскі тэрцыярый і аблат Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. У нядзелю, 19 кастрычніка 2025 г., на плошчы Святога Пятра Папа Леў XIV узначаліў урачыстую кананізацыю блаславёнага Бартола Лонга — свецкага чалавека, дамініканскага тэрцыярыя і аблата Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Урачыстасць, падчас якой сем блаславёных мужчын і жанчын былі ўзнесены на алтары, стала момантам глыбокай радасці і роздуму для Сям’і рэдэмптарыстаў і для ўсёй Царквы.
У сваёй гаміліі Папа Леў XIV падкрэсліў, што святасць не зарэзервавана для выбраных, але з’яўляецца пакліканнем кожнага хрысціяніна. «Мы верым, што Бог збаўляе свет праз любоў», — сказаў Папа, заклікаючы вернікаў адкінуць фаталізм і шчодра адказваць на патрэбы тых, хто церпіць. «Мы пакліканы быць сведкамі любові Айца, як Хрыстос быў для ўсіх — пакорны перад магутнымі, справядлівы перад несправядлівымі і міласэрны да грэшнікаў».
Падрабязней …