Кананічныя Гадзіны
Гадзіна 1 Гадзіна 3 Гадзіна 6 Гадзіна 9
Калі чытаецца адразу па ютрані, тады чытальнік адразу пачынае: "Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу" і г.д.
Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Суцяшальнiку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш. Скарбніца дабра i жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)
Слава... цяпер...
Прыйдзiце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Псалом 5 (у панядзелак і чацьвер)
Пачуй, Госпадзе, словы мае, да ўздыханьняў маіх прыслухайся.
Будзь уважлівы да малітвы маёй, Уладару мой і Божа мой!
Бо да Цябе, Госпадзе, малюся: раніцай голас мой пачуй, раніцай буду маліцца Табе і чакаць.
Бо Ты – Бог не такі, што любіць беззаконьне: крывадушнікам няма месца ў Цябе.
Нязбожныя не ўстаяць перад Табою, Ты ненавідзіш усіх, што робяць беззаконьне;
Губiш усіх, што кажуць няпраўду. Госпаду агідныя крыважэрныя і няшчырыя.
Я ж, з вялікай ласкi Тваёй, увайду ў дом Твой, пакланюся сьвятыні Тваёй у страху перад Табою.
Госпадзе, у справядлівасьці Тваёй будзь мне правадыром, насуперак ворагам маім выраўняй шлях перада мною.
Бо ў вуснах іх няма шчырасьці, сэрцы іх пустыя, горлы іх – магілы адкрытыя, языкі iх лісьлівыя.
Судзі іх, Божа, хай абярнуцца ў нішто намеры іх, дзеля безьлічы бясчынстваў іх адкінь іх, бо яны паўсталi супраць Цябе.
Хай узрадуюца ўсе, што спадзяюцца на Цябе, хай цешацца давеку.
Ахоўвай іх: хай цешацца з Табою тыя, што любяць імя Тваё.
Бо Ты, Госпадзе, бласлаўляеш праведніка: быццам шчытом, пакрываеш яго.
Псалом 89 (у аўторак і пятніцу)
Госпадзе, Ты быў прыпынкам маім з роду ў род.
Перш чым паўсталі горы, перад тым, як былі створаныя зямля і сусьвет, Ты, Божа, спрадвеку і на ўсе вякі ёсьць.
Ты вяртаеш чалавека ў пыл, кажучы: Вяртайцеся, сыны людзкія.
Бо тысяча гадоў у вачох Тваіх быццам дзень учарашні, што прамінуў, і як страж начны.
Іхнія гады прападаюць, быццам сон уранку; быццам трава, што раніцай расьце і квітнее, а вечарам, скошаная, ссыхае.
Сапраўды, мы гінем ад гневу Твайго; суворасьць Твая напаўняе нас трывогаю.
Ты паставіў правіны нашы перад вачамi Тваімі і нашы патаемныя грахі – перад сьветласьцю аблічча Твайго.
I ўсе дні нашы зьнікаюць у гневе Тваiм; гады нашы мінаюць быццам уздых.
Век жыцьця нашага – семдзесят год, а калі ў сілах – дык да васьмідзесяці; i большасьць іх – турботы і марнасьць: яны хутка мінаюць, i мы адлятаем.
Хто ведае сілу гневу Твайго, i суворасьць Тваю паводле меры належнага Табе страху?
Навучы нас лічыць дні нашыя, каб нам прыдбаць мудрасьць сэрца.
Вярніся, Госпадзе! Як доўга яшчэ? Прыхіліся да благаньняў слугаў Тваiх.
Узмоцні нас хутка міласэрнасьцю Тваёю, каб нам цешыцца і радавацца праз усе дні нашы.
Дай радасьць нам за тыя дні, калі Ты нас упакорыў; за гады, калі мы дазналі бяды.
Хай аб'явіцца моц Твая на слугах Тваіх, і на сынах Тваіх — хвала Твая.
І хай будзе дабрыня Госпада Бога нашага на нас: дай посьпех працы рук нашых, і творы рук нашых блаславі.
Псалом 100 (у сераду, суботу і нядзелю)
Дабрыню i закон буду славіць у песьнях; Табе, Госпадзе, буду пяяць.
Буду разважаць аб шляхох беззаганных. Калі ж прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у нявіннасьці сэрца майго сярод дому майго.
Ня буду мець перад вачамі маімі рэчы нягоднай: агідны мне той, хто чыніць справы злачынныя: да мяне ён не прыстане.
Сэрца крывадушнае чужое мне: не жадаю ведаць благое справы.
Змушу да маўчаньня таго, хто тайна абмаўляе бліжняга свайго; не сьцярплю таго, хто мае гордыя вочы і пыхлівае сэрца
Вочы мае глядзяць на верных гэтай зямлі, каб жылі са мною.
Хто iдзе дарогай беззаганнай, той мне служыць будзе.
Ня будзе жыць у доме маім той, хто паступае вераломна; хто кажа няпраўду, не застанецца перад вачыма маімі.
Штодня судзіць буду ўсіх беззаконных зямлі, каб вынішчыць з места Гасподняга ўсіх злачынцаў.
Слава... цяпер...
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы)
Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)
Слава...
Трапар дня або сьвята. (Мінэя) (Сьвяточная Трыёдзь) (Літургічны каляндар)
Сьвяты звычайны ў нядзелю |
Сьвяты звычайны ў тыдні | Сьвяты паліелейны ў нядзелю | Сьвяты паліелейны ў тыдні | Сьвяты з Ліцьцёй у нядзелю |
Трапар і кандак нядзелі | Трапар і кандак дня | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятога, кандак нядзелі | Трапар і кандак сьвятога | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятога, кандак нядзелі |
Сьвяты з Ліцьцёй у тыдні | Перадсьвяцьце ў нядзелю | Перадсьвяцьце ў тыдні | Сьвята Гасподскае | Сьвята Багародзічнае ў нядзелю |
Трапар і кандак сьвятога | Трапар нядзелі, Слава... трапар перадсьв., кандак перадсьв. | Трапар і кандак перадсьв. | Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак нядзелі |
Сьвята Багародзічнае ў тыдні | Пасьвяцьце і сьвяты звычайны ў нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты звычайны ў тыдні | Пасьвяцьце і сьвяты паліелейны ў нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты паліелейны ў тыдні |
Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак сьвята | Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак нядзелі | Трапар сьвята, Слава... трапар сьвятога, кандак сьвята |
Пасьвяцьце і сьвяты з Ліцьцёй у нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты з Ліцьцёй у тыдні | Адданьне сьвята ў нядзелю | Адданьне сьвята ў тыдні | |
Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак нядзелі | Трапар сьвята, Слава... трапар сьвятога, кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак нядзелі | Трапар і кандак сьвята |
Цяпер...
(Багародзічны). Як нам назваць Цябе, Поўная ласкі: * небам, бо з Цябе зазьзяла Сонца Справядлівасьці? / Раем, бо Ты вырасьціла Кветку нятленнасьці? * Дзеваю, бо Ты засталася непарушнаю? / Чыстаю Маці, бо Ты мела ў абдымках Тваіх Сына, Бога ўсіх? * Малі Яго за збаўленьне душаў нашых.
Настаў мае крокі на выкананьне прыказаньняў Тваіх: хай не апануе мною беззаконьне.
Вызвалі мяне ад намоваў людзкіх, каб мне захаваць Твае запаветы.
Дай бачыць слузе Твайму сьвятло твару Твайго, і навучы мяне Тваёй справядлівасьці.
Хай мае вусны будуць поўныя хвалы Тваёй, Госпадзе, каб мне пяяць славу Тваю, праз увесь дзень веліч Тваю.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Кандак дня або сьвята.
Госпадзе, зьмілуйся. (40 разоў)
Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа, што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і злосьці; ахiнi нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам, маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін.
Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава ... цяпер ...
Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Імем Гасподнім блаславі, ойча.
Сьвятар: Божа, будзь ласкавы для нас і блаславі нас, прасьвятлі нас зьзяньнем твару Твайго і зьмілуйся над намі.
Чытальнік: Амін.
Сьвятар: Хрысьце, Сьвятло праўдзівае, што прасьвятляе і асьвячае кожнага чалавека, які прыходзіць на сьвет, хай зазьзяе нам сьветласьць твару Твайго, каб нам убачыць сьвятло недаступнае; накіруй крокі нашы да выкананьня Тваіх запаветаў, малітвамі найчыстае Твае Маці і ўсіх сьвятых. Амін.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Чытальнік: Слава ... цяпер ...
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Ойча, блаславі.
Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі найчыстае свае Маці, сьвятых і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.
Чытальнік: Амін.
Калі ўсьлед за першай Гадзінай чытаецца Гадзіна трэцяя, тады пасьля малітвы "Хрысьце, Сьвятло праўдзівае..." чытальнік адразу пачынае: "Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу" і г.д. Водпуст робіцца пасьля трэцяй Гадзiны.
Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Суцяшальнiку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш. Скарбніца дабра i жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)
Слава... цяпер...
Прыйдзiце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Псалом 16 (у панядзелак і чацьвер)
Выслухай, Госпадзе, справядлівую справу маю, пачуй мой кліч,
Прыхілі вуха да мальбы маёй з вуснаў некрывадушных.
Ад Цябе хай выйдзе суд мой, бо вочы Твае бачаць справядлівае.
Калі ўведаеш сэрца маё, наведаеш мяне ўночы і выпрабуеш агнём, ня знойдзеш ува мне няправеднасьці.
Вусны мае не зграшылі людзкім звычаем; паводле словаў Тваіх я зьбярог шлях закону.
Ступні мае трымаліся моцна сьцежак Тваіх, ногі мае не пахіснуліся.
Клічу Цябе, Божа, Ты ж выслухай мяне; нахілі вуха Тваё да мяне, пачуй словы мае.
Пакажы мне Тваю дзівосную міласэрнасьць, бо Ты ратуеш тых, што прыбягаюць пад апеку рук Тваіх.
Сьцеражы мяне, як зрэнку вока, схавай мяне ў ценю крылаў Тваіх ад грэшнікаў, якія насядаюць на мяне.
Ворагі лютыя акружылі мяне, зачынілі сваё атлусьцелае сэрца, вуснамі сваімі горда гавораць.
Вось яны на кожным кроку мяне абступаюць. Цікуюць, каб толькі мяне кінуць вобзем,
падобныя да льва, што дыхае на здабычу, і да львяняці, што крыецца ў пячоры.
Устань, Госпадзе, дарогу ім загарадзі і павалі іх, мячом Тваім вызваль ад грэшнікаў душу маю,
І рукою Тваёю, Госпадзе, ад людзей, лёс якіх — дачаснае жыцьцё, і жывот якіх напаўняеш Тваімі дастаткамі;
Чые сыны заўсёды сытыя, і рэшткі пакідаюць немаўлятам.
А я ў праведнасьці пабачу твар Твой і, прачнуўшыся, наталюся бачаньнем Цябе.
Псалом 24 (у аўторак і пятніцу)
Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю: Божа мой, на Цябе спадзяюся, ня дай мне зазнаць сораму:
Хай не сьмяюцца нада мною ворагі мае. Бо ўсе, што спадзяюца на Цябе, не пасаромеюцца.
Пасаромленыя будуць тыя, што ломяць веру без прычыны.
Пакажы мне шлях Твой, Госпадзе, навучы мяне сьцежак Тваіх.
Кіруй мною ў праўдзе Тваёй і навучы мяне, бо Ты Бог і Збавіцель мой: на Цябе заўсёды спадзяюся.
Успомні міласэрнасьць Тваю, Госпадзе, міласэрнасьць, што трывае вечна.
Ня ўспомні грахоў маёй маладосьці і правінаў маіх, але згадай ў міласэрнасьці Тваёй мяне дзеля дабраты Тваёй, Госпадзе.
Госпад добры і справядлівы: Ён навучае грэшнікаў шляхоў сваіх. У справядлівасьці кіруе пакорнымі, настаўляе іх на праўду.
Усе сьцежкі Гасподнія — ласка і праведнасьць для тых, што берагуць Яго прыказаньні і запаветы.
Дзеля імя Твайго, Госпадзе, адпусьці грэх мой, бо ён вялікі.
Хто той чалавек, што баіцца Госпада? Ён пакажа яму, якую выбраць дарогу.
Сам ён зазнае шчасьця, а нашчадкі яго будуць мець у спадчыну зямлю.
Госпад спагадлівы для тых, што Яго баяцца, і дае пазнаць ім свой запавет.
Вочы мае заўсёды зьвернутыя да Госпада, бо Ён сам вырве з сецяў ногі мае.
Глянь на мяне і зьмілуйся нада мною, бо я самотны і няшчасны.
Сунімі журбу сэрца майго, выведзі мяне з маёй цеснаты.
Глянь на маю бяду і цяжкасьці і адпусьці мне ўсе правіны мае.
Глянь на безьліч ворагаў маіх, што нянавісьцю лютаю ненавідзяць мяне.
Сьцеражы мяне і вызваль мяне, каб мне, прыбегшы да Цябе, не зазнаць сораму.
Хай праведнасьць і бязьвіннасьць будуць мне абаронаю, бо на Цябе, Госпадзе, спадзяюся.
Вызваль, Госпадзе, Ізраіля, ад усіх бедаў яго.
Псалом 50 (у сераду, суботу і нядзелю)
Зьмілуйся нада мною, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці і паводле мноства дабротаў Тваіх адымі беззаконьне маё.
Асабліва абмый мяне з віны маёй і ад грахоў маіх ачысьці мяне.
Бо беззаконьне маё я знаю, і грэх мой заўжды перада мною.
Табе адзінаму я зграшыў і зло перад Табою ўчыніў. Ты ж справядлівы ў Тваім прыгаворы і правы ў судзе Тваім.
Вось я быў зачаты ў беззаконьні, і ў граху нарадзіла мяне мая маці.
Але Ты, які любіш шчырасьць сэрца, паказаў мне глыбіню і тайны мудрасьці Тваёй.
Акрапі мяне гісопам, і буду чысты, абмый мяне, і стану бялейшым за сьнег.
Дай мне пачуць голас радасьці і вясельля: хай узрадуюцца ўпакораныя косьці.
Адвярні твар Твой ад маіх бясчынстваў і ачысьці мяне ад усіх грахоў маіх.
Сэрца чыстае ствары ва мне, Божа, і дух правы абнаві ў нутры маім.
Не адкінь мяне ад Твайго аблічча і Духа Твайго Сьвятога не адымі ад мяне.
Вярні мне радасьць Твайго збаўленьня і ўмацуй ва мне дух ахвярнасьці.
Буду навучаць грэшнікаў сьцежкам Тваім, і грэшнікі зноў вернуцца да Цябе.
Вызвалі мяне ад крыві (пралітай), Божа, Божа майго збаўленьня, хай язык мой у радасьці славіць Тваю справядлівасьць.
Адчыні мае вусны, Госпадзе, і вусны мае пачнуць абвяшчаць хвалу Тваю.
Калі б Ты захацеў ахвяры, я даў бы яе: на цэлапаленьні, аднак, Ты не глядзіш прыхільна.
Ахвяра Богу – дух скрушлівы: сэрцам пакорным і поўным скрухі Ты, Божа, не пагардзіш.
Пакажы, Госпадзе, з ласкі Тваёй спагаду Сыёну: хай муры Ерусаліму будуць зноў узьнесеныя.
Тады глянеш прыхільна на правыя ахвяры, дары і цэлапаленьні, тады ўскладуць цялят на Твой ахвярнік.
Слава... Цяпер...
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы)
Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)
Слава...
Трапар дня або сьвята. (Мінэя) (Сьвяточная Трыёдзь) (Літургічны каляндар)
Сьвяты звычайны ў нядзелю |
Сьвяты звычайны ў тыдні | Сьвяты паліелейны ў нядзелю | Сьвяты паліелейны ў тыдні | Сьвяты з Ліцьцёй у нядзелю |
Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому | Трапар і кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому | Трапар і кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому |
Сьвяты з Ліцьцёй у тыдні | Перадсьвяцьце ў нядзелю | Перадсьвяцьце ў тыдні | Сьвята Гасподскае | Сьвята Багародзічнае ў нядзелю |
Трапар і кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак нядзелі | Трапар перадсьв., Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому | Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак сьвята |
Сьвята Багародзічнае ў тыдні | Пасьвяцьце і сьвяты звычайны ў нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты звычайны ў тыдні | Пасьвяцьце і сьвяты паліелейны ў нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты паліелейны ў тыдні |
Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак нядзелі | Трапар сьвята, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвята | Трапар сьвята, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому |
Пасьвяцьце і сьвяты з Ліцьцёй у нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты з Ліцьцёй у тыдні | Адданьне сьвята ў нядзелю | Адданьне сьвята ў тыдні | |
Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвята | Трапар сьвята, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак сьвята | Трапар і кандак сьвята |
Цяпер...
(Багародзічны). Багародзіца, Ты – сапраўдная вінаградная лаза, * што ўзрасьціла нам плод жыцьця. / Просім Цябе, Уладарка: * разам са сьвятымі апосталамі / маліся за збаўленьне душаў нашых.
Госпад Бог блаславёны, блаславёны Госпад з дня ў дзень; памагае нам Бог збаўленьня нашага, Бог наш, Бог, які збаўляе.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Кандак дня або сьвята.
Госпадзе, зьмілуйся. (40 разоў)
Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа, што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і злосьці; ахiнi нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам, маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін.
Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава... Цяпер...
Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Імем Гасподнім блаславі, ойча.
Сьвятар: Малітвамi сьвятых айцоў нашых Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа наш, зьмілуйся над намі.
Чытальнік: Амін.
Малітва. Уладару Божа Ойча ўсемагутны, Госпадзе Сыне Адзінародны, i Сьвяты Духу, адзінае боства, адзіная сіла, зьмілуйся нада мною грэшным i ў ведамы Табе спосаб збаў мяне, нягоднага слугу Твайго, бо Ты блаславёны на вякi вякоў. Амін.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Чытальнік: Слава ... Цяпер ...
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Ойча, блаславі.
Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі найчыстае свае Маці, сьвятых і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.
Чытальнік: Амін.
Калі ўсьлед за трэцяй Гадзінай чытаецца Гадзіна шостая, тады пасьля малітвы "Уладару Госпадзе..." чытальнік адразу пачынае: "Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу" і г.д. Водпуст робіцца пасьля шостай Гадзiны.
Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Суцяшальнiку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш. Скарбніца дабра i жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)
Слава... цяпер...
Прыйдзiце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Псалом 53 (у панядзелак і чацьвер)
Божа, дзеля імя Твайго збаў мяне, і сілаю Тваёю судзі мяне.
Пачуй, Божа, малітву маю, прыхілі вуха Твае для голасу вуснаў маіх.
Бо вось гордыя паўсталі супраць мяне і гвалтаўнікі шукаюць душы маёй, і ня маюць Бога перад сабою.
Але Бог памагае мне, і Госпад – заступнік душы маёй.
Ты адплоціш за зло ворагам маім: у справядлівасьці Тваёй зьнішчы іх.
Ахвотна прынясу ахвяру Табе, і буду славіць імя Тваё добрае, Госпадзе.
Бо Ты выбавіў мяне ад усялякай бяды, і вочы мае бачылі сорам ворагаў маіх.
Псалом 54 (у аўторак і пятніцу)
Пачуй, Госпадзе, малітву маю, i не пагардзi просьбаю маёю.
Глянь на мяне і пачуй мяне: мучуся я ў бядзе маёй, хвалююся я ад голасу ворага і ад перасьледу грэшніка.
Бо яны ўзводзяць на мяне няшчасьці і ў гневе паўстаюць на мяне.
Сэрца маё поўнае трывогі, і страх сьмяротны апанаваў мяне.
Страх і трапятаньне прыйшлі на мяне, і жах сьмерці абняў мяне.
I кажу: Калi б меў крылы, як голуб, я б паляцеў i супачыў.
Уцёк бы далёка і пасяліўся бы ў пустыні. Шукаў бы сховішча ад буры і ад навальніцы.
Разгані іх, Госпадзе, і разьдзялі языкі iх, бо бачу гвалт і разлад у горадзе.
Удзень і ўночы ходзяць яны вакол па мурах ягоных, а ўнутры яго – беззаконьне i крыўда.
Сярод яго пастка i згуба, мана і крывадушнасьць не зыходзяць з вуліц яго.
Калі б мяне скрыўдзіў вораг, я б лягчэй гэта перажыў, схаваўся бы ад яго.
Але ж ты быў маім прыяцелем, сябрам i давераным:
3 табою я жыў ў салодкай зажыласьці, разам хадзілі мы ў дом Божы.
Сьмерць нечакана прыйдзе на іх, і сыдуць жывыя ў бездань, бо дамы і нутры іх поўныя злосьці.
Я ж буду клікаць Бога, і Госпад захавае мяне ад загубы.
Вечарам, раніцай і ў поўдзень буду жаліцца і ўздыхаць, i Ён пачуе голас просьбы маёй.
Захавае ў бясьпецы душу маю ад напасьнікаў, бо многа тых, што супраць мяне.
Бог пачуе і ўпакорыць іх, – Той, што пануе вечна: бо яны не пакаюцца, Бога не баяцца.
Узнялі руку сваю на прыяцеляў, не датрымалі саюзу.
Вусны іх мякчэйшыя за масла, а сэрцы іх скорыя да бітвы.
Словы іх больш пяшчотныя за аліву, а ў сапраўднасьці ж гэта вострыя мячы.
Ускладзі клопат твой на Госпада і Ён падтрымае цябе: не дазволіць ніколі праведніку пахіснуцца.
Ты ж, Госпадзе, зьвядзі іх у бездань загубы: людзі лютыя і здраднікі не дажывуць да паловы дзен сваіх.
Ты ж, Госпаде, надзея мая.
Псалом 90 (у сераду, суботу і нядзелю)
Ты, што жывеш пад апекаю Ўсявышняга і ў цені Ўсемагутнага прабываеш,
Скажаш Госпаду: Ты маё прыстанішча, мая абарона, Бог мой, i на Цябе спадзяюся.
Ён выбавіць цябе ад сецяў лаўца і ад наглай загубы.
Ён пакрые цябе пёрамi сваімі і пад крыламi Яго ты знойдзеш прытулак.
Не збаішся жахаў начных, ні стралы, што ляціць удзень;
Ні страху, што крыецца поцемкам; ні мору, што ў поўдзень пустошыць.
I хоць бы тысячы палі побач з табою, i дзесяткі тысяч па правай руцэ тваёй,
Цябе нішто не кране, бо вернасьць Яго – твой шчыт і панцыр.
Ты толькі глянеш навокал, і ўбачыш адплату грэшнікам.
Бо ты сказаў: Госпад мая абарона, – і Ўсявышняга выбраў сваім прыстанкам.
Ніякая бяда не сустрэне цябе, і пошасьць не наблізіцца да жыльля твайго.
Ён загадае анёлам сваім аб табе, каб сьцераглі цябе, куды б ты не ішоў.
На руках сваіх панясуць цябе, каб не спатыкнуцца аб камень назе тваёй.
На аспіда і вужа наступіш і патопчаш льва і зьмяю.
“Таму, што ён палюбіў Мяне, Я выбаўлю яго i абараню яго, бо ён пазнаў імя Маё.
Будзе клікаць Мяне і Я адгукнуся яму; буду з iм у дзень суму, выбаўлю яго і ўслаўлю яго.
Доўгiм жыцьцём напоўню яго i дам яму бачыць збаўленьне Маё”.
Слава ... Цяпер ...
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы)
Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)
Слава ...
Трапар дня або сьвята. (Мінэя) (Сьвяточная Трыёдзь) (Літургічны каляндар)
Сьвяты звычайны ў нядзелю |
Сьвяты звычайны ў тыдні | Сьвяты паліелейны ў нядзелю | Сьвяты паліелейны ў тыдні | Сьвяты з Ліцьцёй у нядзелю |
Трапар нядзелі, Слава... храму, кандак храму | Трапар і кандак храму | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак нядзелі | Трапар і кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак нядзелі |
Сьвяты з Ліцьцёй у тыдні | Перадсьвяцьце ў нядзелю | Перадсьвяцьце ў тыдні | Сьвята Гасподскае | Сьвята Багародзічнае ў нядзелю |
Трапар і кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар перадсьв., кандак перадсьв. | Трапар і кандак перадсьвяцьця | Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак нядзелі |
Сьвята Багародзічнае ў тыдні | Пасьвяцьце і сьвяты звычайны ў нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты звычайны ў тыдні | Пасьвяцьце і сьвяты паліелейны ў нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты паліелейны ў тыдні |
Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак нядзелі | Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак сьвятому | Трапар сьвята, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвята |
Пасьвяцьце і сьвяты з Ліцьцёй у нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты з Ліцьцёй у тыдні | Адданьне сьвята ў нядзелю | Адданьне сьвята ў тыдні | |
Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак сьвятому | Трапар сьвята, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак нядзелі | Трапар і кандак сьвята |
Цяпер...
(Багародзічны). Ня маем сьмеласьці з прычыны шматлікасьці нашых грахоў, але Ты, Багародзiца Дзева, малі Таго, хто нарадзіўся ад Цябе: многа можа малітва Маці да міласэрнасьці Ўладара. Не пагардзі просьбамі грэшных, Усячыстая, бо міласэрны і здольны нас збавіць Той, хто захацеў дабравольна пацярпець за нас.
Хутка пашлі даброты Твае, Госпадзе, бо мы вельмі зьбяднелі. Памажы нам, Божа Збавіцелю наш, дзеля славы імя Твайго; Госпадзе, збаў нас і ачысьці грахі нашы дзеля Твайго імя.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Кандак дня або сьвята.
Госпадзе, зьмілуйся. (40 разоў)
Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа, што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і злосьці; ахiнi нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам, маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін.
Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава... Цяпер...
Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Імем Гасподнім блаславі, ойча.
Сьвятар: Божа, будзь ласкавы для нас і блаславі нас, прасьвятлі нас зьзяньнем твару Твайго і зьмілуйся над намі.
Чытальнік: Амін.
Сьвятар: Божа і Госпадзе сілаў і Творча ўсяго, што існуе! Ты дзеля беспрыкладнай міласэрнасьці Тваей паслаў адзінароднага Сына Твайго, Госпада нашага Ісуса Хрыста, на збаўленьне роду нашага, і пачэсным Яго крыжом рукапісаньне грахоў нашых разарваў і перамог моц і ўладу цемры: Дык, чалавекалюбны Уладару, прымі і ад нас грэшных гэтыя ўдзячныя i благальныя малітвы і вызвалі нас ад усякага згубнага і змрочнага граху, i ад усіх бачных i нябачных ворагаў, якія жадаюць учыніць нам зло. Прыгвазьдзі да страху Твайго целы нашыя, i не дай ухіліцца сэрцам нашым да слоў і думак нячыстых, але любоўю Тваёю парань душы нашы: каб мы, узіраючыся ўсьцяж на Цябе i Табою прасьветленыя, гледзячы на Тваё недаступнае і вечнае сьвятло, безупынна хвалу і падзяку аддавалі Табе, спрадвечнаму Айцу, разам з адзінародным Тваім Сынам і з усесьвятым, добрым і жыцьцядайным Тваім Духам, цяпер і заўсёды, i на вякі вякоў. Амін.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Чытальнік: Слава ... цяпер ...
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы) Ойча, блаславі.
Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі найчыстае свае Маці, сьвятых і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.
Чытальнік: Амін.
Калі ўсьлед за шостай Гадзінай чытаецца Гадзіна дзявятая, тады пасьля малітвы "Божа і Госпадзе сілаў..." чытальнік адразу пачынае: "Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу" і г.д. Водпуст робіцца пасьля дзявятай Гадзiны.
Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Суцяшальнiку, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш. Скарбніца дабра i жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)
Слава... цяпер...
Прыйдзiце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Псалом 83 (у панядзелак і чацьвер)
Якое мілае жыльлё Тваё, Госпадзе сілаў! Душа мая ўздыхае і тужыць па двары Гасподнiм.
Сэрца маё і цела iрвуцца радасна да Бога жывога.
Нават малая птушка знаходзіць жыльлё сабе, i ластаўка гняздо сабе, дзе б пакласьцi птушанятаў сваіх,
Ля алтароў Тваiх, Уладару мой i Божа збаўленьня майго.
Шчасьлівыя тыя, што жывуць у доме Тваім, Госпадзе: вечна могуць яны славіць Цябе.
Шчасьлівыя тыя, што маюць Цябе памочнікам, калі зьбіраюцца ў сьвятую дарогу:
Ідучы далінаю плачу, яны адкрываюць у ёй крыніцы; i першы дождж пакрывае iх блаславеньнем;
Пойдуць наперад з сілаю, што ўсьцяж мацнее, убачаць Бога багоў на Сыёне.
Госпадзе сілаў, пачуй малітву маю; будзь уважлівы да мяне, Божа Якуба!
Абаронца наш, Божа! Глянь ласкава на аблічча памазаньніка Твайго.
Сапраўды лепшы адзін дзень на панадворку Тваім за тысячы.
Стаяў бы лепш ля парогу дому Бога майго, як у палацах грэшнікаў.
Бо Госпад Бог – сонца і шчыт; Госпад дае ласку і славу; тых, што жывуць цнатлiва, Ён не пазбавіць дабротаў сваіх.
Госпаде Божа сілаў, шчасьлівы чалавек, якi спадзяецца на Цябе.
Псалом 84 (у аўторак і пятніцу)
Ты, Госпадзе, паказаў ласку зямлі Тваёй, вярнуў з палону Якуба.
Ты адпусьціў беззаконьні людзей Тваіх, пакрыў усе грахі iх.
Ты стрымаў ярасьць Тваю, суняў люты гнеў Твой.
Аднаві нас, Божа збаўленьня нашага, стрымай абурэньне Тваё на нас.
Няўжо ж будзеш вечна гневацца на нас, доўжыць гнеў твой з пакаленьня у пакаленьне?
Няўжо ж зноў не ажывіш нас, каб людзі Твае цешыліся ў Табе?
Акажы нам, Госпадзе, міласэрнасьць Тваю i дай нам Тваё збаўленьне.
Паслухаю, што кажа Госпад Бог; Ён абвяшчае супакой людзям сваім і сьвятым сваім, і ўсім, што ў сэрцах сваіх навернуцца да Яго.
Блізкае збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава Яго пасялілася ў нашай зямлі.
Міласэрнасьць і праўда сустрэнуцца, справядлівасьць і супакой абдымуцца.
Праўда на зямлі зьявіцца і справядлівасьць сыдзе з нябёсаў.
Бо Госпад дасьць дабро i зямля наша дасьць плод свой.
Справядлiвасьць пойдзе перад Ім, а ўсьлед за Ім пойдзе збаўленьне.
Псалом 85 (у сераду, суботу і нядзелю)
Нахілі, Госпадзе, вуха Тваё, i пачуй мяне: бо я бедны і ўбогі.
Сьцеражы душу маю, бо я Табе адданы; збаў слугу Твайго, які спадзяецца на Цябе.
Зьмілуйся нада мною, Госпадзе, бо Цябе клічу ўвесь дзень.
Узрадуй душу слугі Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, узношу сэрца маё.
Бо Ты, Госпадзе, добры i ласкавы, i шматміласэрны для тых што клічуць Цябе.
Пачуй, Божа, малітву маю, будзь уважлівы да голасу просьбы маёй.
У дзень суму майго клічу Цябе, і Ты пачуеш мяне.
Між багоў няма роўнага Табе, Госпадзе, няма дзеяньняў падобных да Тваіх.
Усе народы, створаныя Табою, прыйдуць і паклоняцца Табе, Госпадзе, i славу аддадуць імю Твайму.
Бо Ты вялікі і творыш цуды, Ты – Бог адзіны.
Навучы мяне, Госпадзе, шляхом Тваім, каб мне паступаць згодна з Тваёй праўдаю, і каб сэрца маё ўсцешылася ў страху iмя Твайго.
Буду хваліць Цябе, Госпадзе Божа мой, ад усяго сэрца майго i буду славіць імя Тваё на ўсе вякі.
Бо міласэрнасьць Твая да мяне вялікая: Ты ўзьняў душу маю з бездані апраметнай.
Божа, гордыя паўсталі супраць мяне, і бунтаўнікі шукаюць душы маёй, не маючы Цябе перад вачамі сваімі.
Але Ты, Госпадзе Божа, шчодры i дабратлівы, доўгацярплівы, шматміласэрны і праведны.
Глянь на мяне і зьмілуйся нада мною; дай сілу Тваю слузе Твайму, і збаў сына слугі Тваёй.
Дай мне знак Тваёй спагадлівасьці, каб ненавісьнікі мае ўбачылі і засаромеліся, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне i ўсьцешыў мяне (Двойчы).
Слава... Цяпер...
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы)
Госпадзе, зьмілуйся (Тройчы)
Слава ...
Трапар дня або сьвята. (Мінэя) (Сьвяточная Трыёдзь) (Літургічны каляндар)
Сьвяты звычайны ў нядзелю |
Сьвяты звычайны ў тыдні | Сьвяты паліелейны ў нядзелю | Сьвяты паліелейны ў тыдні | Сьвяты з Ліцьцёй у нядзелю |
Трапар нядзелі, Слава... сьвятому, кандак нядзелі | Трапар і кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому | Трапар і кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому |
Сьвяты з Ліцьцёй у тыдні | Перадсьвяцьце ў нядзелю | Перадсьвяцьце ў тыдні | Сьвята Гасподскае | Сьвята Багародзічнае ў нядзелю |
Трапар і кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак нядзелі | Трапар перадсьв., Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому | Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак сьвята |
Сьвята Багародзічнае ў тыдні | Пасьвяцьце і сьвяты звычайны ў нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты звычайны ў тыдні | Пасьвяцьце і сьвяты паліелейны ў нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты паліелейны ў тыдні |
Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак нядзелі | Трапар і кандак сьвята | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвятому, кандак нядзелі | Трапар сьвята, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому |
Пасьвяцьце і сьвяты з Ліцьцёй у нядзелю | Пасьвяцьце і сьвяты з Ліцьцёй у тыдні | Адданьне сьвята ў нядзелю | Адданьне сьвята ў тыдні | |
Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак нядзелі | Трапар сьвята, Слава... трапар сьвятому, кандак сьвятому | Трапар нядзелі, Слава... трапар сьвята, кандак сьвята | Трапар і кандак сьвята |
Цяпер...
(Багародзічны). Ты, што дзеля нас нарадзіўся ад Дзевы і на крыжы пацярпеў, сьмерцю зьнішчыў сьмерць i явiў сябе Богам ва ўваскрасеньні, не пагардзі творамi рук Тваіх, пакажы чалавекалюбства Тваё, Міласэрны, прымі малітвы за нас Багародзiцы, якая нарадзіла Цябе, і збаў, Збавіцелю добры наш, людзей бездапаможных.
Не пакінь нас да канца дзеля iмя Твайго сьвятога, не разбуры запавету Твайго і не аддалі міласьці Тваёй ад нас, дзеля Абрагама любага Твайго, i Ісаака слугi Твайго, і Ізраіля сьвятога Твайго.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Кандак дня або сьвята.
Госпадзе, зьмілуйся. (40 разоў)
Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа, што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і злосьці; ахiнi нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам, маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. Амін.
Чытальнік: Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава... Цяпер...
Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Імем Гасподнім блаславі, ойча.
Сьвятар: Малітвамi сьвятых айцоў нашых Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа наш, зьмілуйся над намі.
Чытальнік: Амін.
Сьвятар: Уладару Госпадзе Ісусе Хрысьце, даўгацярплівы да нашых правінаў, Ты прывёў нас аж да гэтай хвіліны, калі, вісячы на жыцьцядайным дрэве, Ты разумнаму разбойніку ўчыніў уваход у рай і разбурыў сьмерцю сьмерць. Ачысьці нас грэшных і нягодных слугаў Тваiх, бо мы зграшылі і чынілі благое; і цяпер мы нявартыя ўзьняць вочы нашыя і глянуць на вышыню нябесную, бо мы пакінулі дарогу праўды Тваёй і хадзілі, куды вяло нас нашае сэрца. Але вось молім Тваю бязьмерную дабрыню: пашкадуй нас, Госпадзе, у Тваёй вялікай міласэрнасьці і збаў нас дзеля імя Твайго сьвятога, бо дні нашыя прапалі ў марнасьцi. Вызвалі нас з рукі праціўніка, адпусьці нам грахі нашыя, i умярцьві цялеснае нашае мудраваньне, каб мы, адклаўшы старога чалавека, у новага апрануліся і жылі дзеля Цябе, Уладара і Дабрачынца; і, ідучы за тваімі прыказаньнямі, дасягнулі вечнага супакою, дзе для ўсіх праведных радаснае жыльлё. Бо Ты сапраўдная радасьць і вясельле для тых, што любяць Цябе, Хрысьце Божа наш, і Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом i з усесьвятым, добрым i жыцьцядайным Тваім Духам цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Каментары: