Ютрань штодзённая

- . Апублікавана ў Часаслоў

Сьвятар у епітрахілі становіцца перад царскімі варотамі.

Сьвятар: Слава сьвятой і адзінасутнай, і жыватворчай, і неразьдзельнай Тройцы, спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Чытальнік: Амін.

Слава на вышынях Богу, супакой на зямлі, добрая воля сярод людзей. (Тройчы)

Госпадзе, адчыні мае вусны, і яны будуць абвяшчаць хвалу Тваю. (Двойчы)

Шэсьць псалмаў і малітвы сьвятара

Псалом 3 (у панядзелак)

Госпадзе, як размножыліся ворагі мае,* як шмат тых, што паўстаюць супраць мяне.

Многа тых, што кажуць мне:* “Няма яму збаўленьня ў Бога”.

Але Ты, Госпадзе, – мой шчыт і слава мая:* Ты падымаеш галаву маю.

Я голасна клікаў Бога,* і Ён пачуў мяне з гары сьвятой сваёй.

Я лёг і заснуў, і прачнуўся,* бо Госпад сьцеражэ мяне.

Не баюся безьлічы людзей,* што мяне абступілі.

Устань, Госпадзе, збаў мяне, Божа мой!* Бо Ты ўдарыў усіх праціўнікаў маіх і зубы грэшнікаў скрышыў.

У Госпада збаўленьне ёсьць,* і на людзях Тваіх – блаславеньне Тваё.

Псалом 37 (у аўторак)

Госпадзе, у строгасьці Тваёй не судзі мяне* і ў гневе Тваім не карай мяне.

Бо стрэлы Твае працялі мяне,* і рука Твая на мяне лягла.

Няма здаровага месца на целе маім ад гневу Твайго;* няма супакою касьцям маім з прычыны грэху майго.

Бо правіны мае перавысілі галаву маю,* як цяжкае бярэмя, прыгнятаюць мяне бяз меры.

Тхнуць, загніўшы, раны мае* з прычыны маёй неразумнасьці.

Прыніжаны, я сагнуўся вельмі,* увесь дзень сумны хаджу.

Паясьніца мая поўная жару,* і няма здаровага месца на целе маім.

Аслаб я, разьбіты звыш меры,* і стогне сэрца маё.

Госпадзе, перад Табою ўсе мае жаданьні,* і ўздыханьні мае ня скрытыя.

Сэрца маё трапеча, сіла пакінула мяне,* і няма больш сьвятла ў вачох маіх.

Бо кажу: “Няхай ня цешацца, калі мая нага спатыкнецца,* няхай не вывышаюцца нада мною”.

Сябры мае і прыяцелі староняцца маёй хваробы,* і сваякі мае трымаюцца здалёку.

Паставілі сеці на мяне, пасягаючы на жыцьцё маё;* тыя, што жадаюць мне зла, абмяркоўваюць ліхое ўвесь час.

Я ж, быццам глухі, ня чую* і, быццам нямы, не адчыняю вуснаў маіх.

На Цябе, Госпадзе, спадзяюся:* Ты, Госпадзе Божа мой, выслухаеш мяне.

Я вось-вось ужо падаю,* і боль мой заўсёды са мною.

Прызнаюся ў віне маёй* і сумую з прычыны граху майго.

А тыя, што без прычыны працівяцца мне, растуць у сілу:* многа тых, што без падставы ненавідзяць мяне,

Тых, што злом плоцяць за дабро,* якія супраць мяне за тое, што я пра дабро дбаю.

Не пакідай мяне, Госпадзе Божа мой,* не аддаляйся ад мяне.

Пасьпяшы на дапамогу мне,* Госпадзе мой, збаўленьне маё!

Псалом 62 (у сераду)

Божа, Ты – Бог мой!* Цябе пільна шукаю.

Душа мая жадае Цябе, Цябе шукае цела маё,* высахлае як зямля сасмаглая і бязводная.

Я выглядаю Цябе ў сьвятыні,* каб убачыць сілу Тваю і славу Тваю.

Бо міласьць Твая лепшая за жыцьцё;* вусны мае будуць славіць Цябе.

Буду хваліць Цябе, пакуль буду жыць,* і ў імя Тваё буду ўздымаць рукі мае.

Душа мая насыціцца, быццам тлушчам і аліваю,* вусны мае вясёлым голасам хваліць Цябе будуць.

Згадаю Цябе на маёй пасьцелі:* думаць пра Цябе буду падчас начных чуваньняў.

Бо Ты прыйшоў мне на дапамогу,* і ў цені крылаў Тваіх цешуся.

Да Цябе імкнецца душа мая,* правая рука Твая падтрымлівае мяне.

Тыя ж, што жадаюць загубіць душу маю,* зыйдуць у бездань апраметную.

Будуць аддадзеныя пад меч,* стануцца здабычаю шакалаў.

А ўладар будзе радавацца ў Богу; хваліцца будзе кожны, хто Ім клянецца;* а вусны тых, што кажуць бясчынствы, будуць замкнёныя.

Думаць пра Цябе буду падчас начных чуваньняў,* бо Ты прыйшоў мне на дапамогу, і ў ценю крылаў Тваіх цешуся.

Да Цябе імкнецца душа мая,* правая рука Твая падтрымлівае мяне.

Калі чытаюцца ўсе псалмы, у гэтым месцы яны разьдзяляюцца наступным:

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Алілуя, алілуя, алілуя: Слава Табе, Божа. (Тройчы)

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Псалом 87 (у чацьвер)

Госпадзе, Божа збаўленьня майго,* я клічу ўдзень і ўночы жалюся перад Табою.

Няхай дойдзе да Цябе малітва мая:* прыхілі вуха Тваё да просьбаў маіх.

Душа мая сытая горам,* жыцьцё маё наблізілася да бездані.

Мяне залічаюць да тых, што зыходзяць у магілу;* я стаўся чалавекам бездапаможным.

Ложа маё між памерлых, што, як забітыя, ляжаць у магілах,* аб якіх Ты больш ня памятаеш, якія выпалі з-пад апекі Тваёй.

Паклаў Ты мяне ў роў глыбокі,* у цемру і бездань.

Гнеў Твой ляжыць на мне,* і Твае хвалі прыгнятаюць мяне.

Ты аддаліў мяне ад прыяцеляў маіх,* зрабіў мяне прыкрым для іх, я зачынены ў сабе і ня бачу выхаду.

Вочы мае зьнемагліся ад суму;* Цябе, Госпадзе, штодня клічу, да Цябе ўздымаю рукі мае.

Хіба ж для памерлых чыніш цуды?* Ці ж мёртвыя ўстануць, каб славіць Цябе?

Ці ж аб міласэрнасьці Тваёй расказваюць у магілах,* аб вернасьці Тваёй – у бездані?

Хіба ж цуды Твае стануцца бачнымі ў цемры,* і ласка Твая – на зямлі забыцьця?

Вось чаму, Госпадзе, Цябе клічу,* і зранку малітва мая да Цябе ўзносіцца.

Чаму, Госпадзе, Ты адкінуў душу маю,* чаму хаваеш твар Твой ад мяне?

Бедны я, і змалку знаходжуся на парозе сьмерці;* я адчуў гнеў Твой і млею.

Нада мною прайшоў гнеў Твой,* пагрозы Твае згубілі мяне.

Абкружаюць яны мяне безустанку,* быццам вада, усе разам мяне абступілі.

Ты аддаліў ад мяне сябра і прыяцеля,* толькі цемра – знаёмая мая.

Госпадзе, Божа збаўленьня майго,* я клічу ўдзень і ўночы жалюся перад Табою.

Няхай дойдзе да Цябе малітва мая:* прыхілі вуха Тваё да просьбаў маіх.

Псалом 102 (у пятніцу)

Блаславі, душа мая, Госпада,* і ўсё нутро маё хай славіць імя сьвятое Яго.

Блаславі, душа мая, Госпада,* і не забывай усіх дабрадзействаў Яго.

Ён адпускае ўсе правіны твае,* і аздараўляе ўсе немачы твае.

Ён вызваляе жыцьцё тваё ад згубы,* вянчае цябе ласкаю і міласэрнасьцю.

Ён напаўняе тваё жыцьцё дабром:* абнаўляецца, як арол, маладосьць твая.

Госпад чыніць справядлівасьць* і суд усім пакрыўджаным.

Ён паказаў Майсею шляхі свае,* сыном Ізраіля ўчынкі свае.

Шчодры Госпад і міласэрны,* доўгацярплівы і багаты на ласку.

Ня будзе вечна сварыцца Ён* і ня будзе гневацца давеку.

Не паводле грахоў нашых учыніў Ён нам* і не паводле правінаў нашых заплаціў Ён нам.

Бо як высока неба ад зямлі,* так вялікая міласэрнасьць Яго для тых, што баяцца Яго.

Як далёка ўсход ад захаду,* так аддаліў Ён ад нас нашыя злачынствы.

Як бацька літуецца над сынамі,* так літуецца Госпад над пабожнымі.

Ён ведае, з чаго мы створаныя,* Ён знае, што мы – пыл.

Дні чалавека падобныя да травы:* цьвіце ён, быццам кветка ў полі.

Але вось павее вецер – і няма больш яго,* і месца, дзе быў, яго не пазнае.

А міласэрнасьць Гасподняя вечная* і на век вякоў для тых, што баяцца Яго;

і справядлівасьць Ягоная над сынамі сыноў тых,* што захоўваюць саюз Ягоны, памятаюць запаветы Ягоныя і выконваюць іх.

Госпад на небе ўстанавіў пасад свой* і валадарства сваё над усім сусьветам.

Блаславіце Госпада, усе анёлы Яго,* слугі Яго, што спаўняеце загады Яго.

Блаславіце Госпада, усе творы Яго, на кожным месцы Яго панаваньня!* Блаславі, душа мая, Госпада!

На кожным месцы Яго панаваньня,* блаславі, душа мая, Госпада!

Псалом 142 (у суботу)

Пачуй, Госпадзе, малітву маю,* у вернасьці Тваёй нахілі вуха Тваё да маленьня майго, выслухай мяне ў Тваёй справядлівасьці.

І не ўваходзь у суд са слугой Тваім,* бо ніхто жывы не апраўдаецца перад Табою.

Бо вораг перасьледуе душу маю, жыцьцё мае топча ў зямлю,* у цемры патапіў мяне, быццам памерлага.

Дух мой млее ўва мне,* і сэрца маё поўнае жаху.

Успамінаю даўнія дні,* разважаю над усімі ўчынкамі Тваімі і над творамі рук Тваіх задумваюся.

Да Цябе працягваю рукі мае:* душа мая, быццам высахлая зямля, прагне Цябе.

Выслухай мяне хутка, Госпадзе, бо дух мой зьнемагае.* Не хавай твару Твайго ад мяне, каб мне ня стацца падобным да тых, што зыходзяць у магілу.

Дай мне хутка адчуць ласку Тваю, бо на Цябе спадзяюся.* Пакажы мне шлях, па якім мне трэба ісьці, бо да Цябе ўзношу душу маю.

Збаў мяне, Госпадзе, ад ворагаў маіх,* бо да Цябе прыбягаю.

Навучы мяне чыніць волю Тваю, бо Ты Бог мой.* Хай добры дух Твой вядзе мяне па правым шляху.

Дзеля імя Твайго, Госпадзе, захавай жыцьцё маё;* у дабрыні Тваёй выведзі з бяды душу маю.

У гневе Тваім зьнішчы ворагаў маіх* і выгубі ўсіх, што перасьледуюць душу маю, бо я – слуга Твой.

Выслухай мяне, Госпадзе, у Тваёй справядлівасьці* і не ўваходзь у суд са слугою Тваім.

Выслухай мяне, Госпадзе, у Тваёй справядлівасьці* і не ўваходзь у суд са слугою Тваім.

Хай добры дух Твой* вядзе мяне па правым шляху.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа. (Тройчы)

Малітвы сьвятара пры чытаньні шасьці псалмаў

1. Дзякуем Табе, Госпадзе Божа наш, што ўзьняў нас з пасьцелі нашай і ўклаў у нашыя вусны словы хвалы, каб нам пакланяцца Табе і клікаць сьвятое імя Тваё; і молім Тваю міласэрнасьць, якую Ты заўсёды паказваў у нашым жыцьці: пашлі дапамогу Тваю людзям, што стаяць перад тварам славы сьвятой Тваёй і чакаюць ад Цябе велічы Твайго зьмілаваньня; і дай нам са страхам і любоўю заўжды служыць Табе і хваліць Тваю невыказную дабрыню. Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

2. Сярод ночы дух наш імкнецца да Цябе, Божа, бо прыказаньні Твае – сьвятло на зямлі. Навучы нас чыніць справядлівасьць і дабро ў страху Тваім, бо Цябе славім як праўдзівага Бога нашага. Прыхілі вуха Тваё і пачуй нас, і ўспомні, Госпадзе, пайменна ўсіх тут прысутных і тых, што моляцца разам з намі, і збаў іх сілаю Тваёю. Блаславі людзей Тваіх і асьвяці набытак Твой: супакой сьвету Твайму даруй, цэрквам Тваім, сьвятаром, належным уладам і ўсім людзям. Хай будзе блаславёнае і праслаўленае ўсепачэснае і велічнае імя Тваё, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

3. Сярод ночы імкнецца дух наш да Цябе, Божа, бо прыказаньні Твае зьяўляюцца сьвятлом для нас. Навучы нас, Божа, справядлівасьці Тваёй, запаветам Тваім, Тваім загадам. Прасьвятлі нашыя духоўныя вочы, каб нам не заснуць у грахох сьмяротным сном. Адгані ўсякую цемру ад сэрцаў нашых, дай нам сонца справядлівасьці і захавай бясьпечным жыцьцё наша пячацьцю Духа Сьвятога. Накіруй крокі нашы на мірны шлях, дай нам бачыць раніцу і дзень у радасьці, каб нам славіць Цябе ў ранішніх малітвах. Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

4. Уладару Божа сьвяты і недасяжны, які сказаў зазьзяць сьвятлу з цемры, супакоіў нас у начным сьне і ўзьняў, каб нам прыносіць славу і малітвы Тваёй дабрыні; Ты, які даеш у міласэрнасьці Тваёй упрасіць сябе: прымі і сёньня нас, якія пакланяемся Табе і паводле сіл нашых дзякуем Табе; і даруй нам тое, што просім для нашага збаўленьня. Учыні нас сынамі дня і спадкаемцамі вечных Тваіх дабротаў. Успомні, Госпадзе, у велічы міласэрнасьці Тваёй усіх, што тут з намі моляцца, і ўсіх братоў і сёстраў нашых на зямлі і на моры, і на ўсякім месцы валадарства Твайго, што маюць патрэбу ў Тваёй помачы і любові, і ўсім ім пашлі веліч зьмілаваньня Твайго, каб яны, будучы збаўленыя душой і целам, заўжды прабывалі з Табою і славілі цудоўнае і блаславёнае імя Тваё. Бо Ты Бог міласэрны, добры і чалавекалюбны, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

5. Скарбніца дабра, крыніца невычэрпная, Ойча сьвяты, цудатворца вялікі і ўсемагутны! Усе мы пакланяемся Табе і Табе молімся, і клічам міласэрнасьць і ласку Тваю на помач і заступніцтва нашай пакорнасьці. Успомні, Госпадзе, слугаў Тваіх, прымі ранішнія малітвы ўсіх нас, быццам кадзіла перад Табою, і ніводнага з нас не ўчыні няздатным, але ўсіх нас захавай ласкаю Тваёю. Успомні, Госпадзе, тых, што ня сьпяць і ў песьнях славяць Цябе і адзінароднага Твайго Сына і Бога нашага, і Духа Твайго Сьвятога: будзь ім памочнікам і заступнікам, прымі іхнія малітвы на Твой нябесны і духоўны ахвярнік. Бо Ты Бог наш, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

6. Дзякуем Табе, Госпадзе, Божа збаўленьня нашага, бо Ты ўсё чыніш на дабро для жыцьця нашага, каб мы заўсёды ўзіраліся на Цябе, Збавіцеля і Дабрадзея душ нашых: бо Ты даў нам супакой мінулай ноччу і падняў нас, каб нам пакланяцца велічнаму імю Твайму. Дзеля гэтага молім Цябе, Госпадзе, дай нам ласку і сілу, каб мы маглі разам славіць Цябе і маліцца няспынна, і працаваць у страху і трапятаньні для нашага збаўленьня заступніцтвам Хрыста Твайго. Успомні, Госпадзе, і тых, што клічуць Цябе ўночы: выслухай іх і зьмілуйся над імі, і скрышы пад ногі іх нябачных ворагаў, што ваююць супроць іх. Бо Ты – Уладар сьвету, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

7. Божа і Ойча Госпада нашага Ісуса Хрыста, Ты падняў нас з нашай пасьцелі і сабраў у час малітвы; дай нам ласку адчыніць нашы вусны, прымі нашу пасільную падзяку і навучы нас Тваім запаветам; бо мы ня ўмеем маліцца як сьлед, калі Ты, Госпадзе, не навучыш нас праз Сьвятога Духа Твайго. Дзеля гэтага молімся Табе: даруй нам і прабач усё, чым зграшылі аж да цяперашняй хвіліны, словам, учынкам і думкаю, вольна і міжвольна; бо калі Ты будзеш памятлівы нашых бясчынстваў, Госпадзе, Госпадзе, хто зможа ўстаяць? Але ж у Цябе адпушчэньне ёсьць. Ты адзіны сьвяты, моцны памочнік, абаронца жыцьця нашага і Цябе славім заўжды ў песьнях. Хай моц валадарства Твайго, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, будзе блаславёная і праслаўленая на ўсе часы, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

8. Госпадзе Божа наш, які сонную немач забраў ад нас і паклікаў нас пакліканьнем сьвятым, каб мы і ўночы ўзьнімалі рукі нашыя і праслаўлялі Цябе за Твае справядлівыя прысуды: прымі нашыя мальбы, маленьні, вызнаньні і начныя служэньні. І даруй нам, Божа, веру беззаганную, надзею непахісную, любоў шчырую. Блаславі нашы ўваходы і выхады, дзеяньні, словы, учынкі і думкі; і дай дачакацца пачатку дня нам, якія хвалім, славім у песьнях і бласлаўляем веліч Тваёй невыказнай дабрыні. Хай будзе блаславёнае і праслаўленае ўсесьвятое імя Тваё, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

9. Запалі ў сэрцах нашых, чалавекалюбны Ўладару, нязгаснае сьвятло Твайго богапазнаньня і адчыні вочы нашага розуму, каб нам разумець Тваё евангельскае прапаведаваньне. Укладзі ў сэрцы нашы страх Тваіх блаславёных прыказаньняў, каб мы, перамогшы ўсе цялесныя пажаданьні, маглі жыць духоўным жыцьцём, думаючы і робячы ўсё, што прыемна Табе. Бо Ты сьветласьць душаў і целаў нашых, Хрысьце Божа наш, і Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом і з усесьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

10. Госпадзе, Божа наш, які дараваў людзям адпушчэньне ўзамен за пакаяньне і, як вобраз пазнаньня і вызнаньня грахоў, паказаў нам пакаяньне і прабачэньне Давіда. Сам, Уладару, у вялікай міласэрнасьці Тваёй зьмілуйся над намі, якія ўпалі ў шматлікія і цяжкія грахі, і ў бязьмежнай дабрыні Тваёй ачысьці ўсе нашы правіны. Бо мы зграшылі перад Табою, Госпадзе, які ведаеш нязьведаныя глыбіні сэрца людзкога і адзін маеш уладу адпускаць грахі. Сэрца чыстае ствары ў нас і Духам уладарным умацуй нас, і аб’яві нам радасьць збаўленьня Твайго; і не адкінь нас ад твару Твайго, але дазволь, як добры і Чалавекалюбец, аж да апошняй хвіліны нашага жыцьця прыносіць Табе дары справядлівасьці і складаць ахвяры на сьвятых Тваіх ахвярніках. Ласкаю, міласэрнасьцю і чалавекалюбствам адзінароднага Сына Твайго, з якім блаславёны Ты і Твой усесьвяты, добры і жыватворчы Дух цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

11. Божа, Божа наш, які стварыў разумныя і духоўныя сілы сваёю воляю! Просім Цябе і Табе молімся: прымі гэтыя пасільныя ўсхваленьні, якія ахвяруем разам з усімі стварэньнямі Тваімі, і дай нам узамен багацьце ласкі Тваёй. Бо перад Табою пакланяецца і схіляе калены ўсякае стварэньне на небе, зямлі і пад зямлёю, і ўсё, што жыве і дыхае, славіць Тваю недасяжную веліч. Бо Ты адзіны праўдзівы і шматміласэрны Бог, і Цябе хваляць усе сілы нябесныя, і мы Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

12. Хвалім, славім у песьнях, бласлаўляем Цябе, і дзякуем Табе, Божа айцоў нашых, што Ты даў мінуць начной цемры і паказаў нам зноў сьвятло дня. Молім Тваю дабрыню: будзь спагадлівы да нас, грэшных, і ў Тваёй вялікай добрасардэчнасьці прымі малітву нашую, бо мы прыбягаем да Цябе, міласэрнага і магутнага Бога. Ты, што даў зазьзяць у сэрцах нашых праўдзіваму сонцу Тваёй справядлівасьці, прасьвятлі наш розум і захавай нашыя пачуцьці, каб мы, як належыць людзям дня, ішлі шляхам запаветаў Тваіх і дайшлі да жыцьця вечнага, і былі годнымі радасьці ўдзелу ў Тваім недаступным сьвятле. Бо Ты – крыніца жыцьця, і Цябе хваляць усе сілы нябесныя, і мы Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Мірная екценьня

Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)

Дыякан: За супакой з вышыняў і збаўленьне душ нашых Госпаду памолімся.

– За супакой на ўсім сьвеце, добры стан сьвятых Божых цэркваў і зьяднаньне ўсіх Госпаду памолімся.

– За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і страхам Божым уваходзяць у яе, Госпаду памолімся.

– За Сьвятога Айца нашага Сусьветнага біскупа (імя) Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа нашага (імя) багалюбнага біскупа нашага (імя), пачэсных сьвятароў, дыяканаў у Хрысьце, усё духавенства і людзей Госпаду памолімся.

– За Богам сьцеражоны народ наш, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою нашае краіны Госпаду памолімся.

– За гэты горад (гэтую вёску), за ўсе вёскі, гарады і краіны, і за верных людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся.

– За добрае надвор’е, багаты ўраджай пладоў зямных і за часы спакойныя Госпаду памолімся.

– За падарожнікаў па моры, зямлі і ў паветры, за нядужых, тых, што церпяць, за зьняволеных і збаўленьне іх Госпаду памолімся.

– Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і недастатку Госпаду памолімся.

– Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

– Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар: Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Пасьля екценьні на тон першага трапара:

Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе. (Так пасьля наступных вершаў)

Чытальнік: Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Яго на ўсе вякі.

– Абкружылі мяне з усіх бакоў, але імем Гасподнім я супрацівіўся ім.

– Не памру, але буду жыць і абвяшчаць учынкі Госпада.

– Камень, адкінуты будаўнікамі, стаўся вуглавым каменем: ад Бога гэта і дзіўнае ў нашых вачох.

Дыякан ідзе ў сьвяцілішча.

Трапары

Пасьля “Госпад – Бог” сьпяваюцца трапары дня або сьвятога (адчыніць у новым вакенцы) з багародзічнымі (адчыніць у новым вакенцы) паводле ўставу.  

Чытаньне Псалтыра

Пасьля трапароў бывае чытаньне Псалтыра (катызмаў) (гл. Псалтыр). Звычайна чытаюцца дзьве катызмы. Устаў чытаньня катызмаў>>>

Пасьля першай катызмы бывае малая екценьня:

Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў супакоі Госпаду памолімся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, най­бла­сла­вё­ную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар: Бо Твая ёсьць дзяржава, і Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

і сьпяваюць сядальную песьню з Актоіху або Мінэі або Трыёдзі. 

У падобны спосаб пасьля другой катызмы малая літанія з воклікам:

Сьвятар: Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

і пяюць другую сядальную песьню.

У Велікодны перыяд сьпяваюць:

Убачыўшы ўваскрасеньне Хрыстова, паклонімся сьвятому Госпаду Ісусу, адзінаму бязгрэшнаму. Крыжу Твайму пакланяемся, Хрысьце, і сьвятое ўваскрасеньне Тваё ў песьнях славім. Ты – Бог наш, апроч Цябе іншага бога ня знаем, імя Тваё клічам. Прыйдзіце, усе верныя, паклонімся сьвятому ўваскрасеньню Хрыстоваму, бо праз Крыж прыйшла радасьць усяму сьвету. Заўжды бласлаўляючы Госпада, славім Ягонае ўваскрасеньне, бо Ён, пацярпеўшы ўкрыжаваньне, сьмерцю сьмерць зваяваў.

Псалом 50

Зьмілуйся нада мною, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці* і паводле мноства дабротаў Тваіх адымі беззаконьне маё.

Асабліва абмый мяне з віны маёй* і ад грахоў маіх ачысьці мяне.

Бо беззаконьне маё я знаю* і грэх мой заўжды перада мною.

Табе адзінаму я зграшыў і зло перад Табою ўчыніў. * Ты ж справядлівы ў Тваім прыгаворы і правы ў судзе Тваім.

Вось я быў зачаты ў беззаконьні, * і ў граху нарадзіла мяне мая маці.

Але Ты, які любіш шчырасьць сэрца, * паказаў мне глыбіню і тайны мудрасьці Тваёй.

Акрапі мяне гісопам, і буду чысты, * абмый мяне, і стану бялейшы за сьнег.

Дай мне пачуць голас радасьці і вясельля: * хай узрадуюцца ўпакораныя косьці.

Адвярні твар Твой ад маіх бясчынстваў* і ачысьці мяне ад усіх грахоў маіх.

Сэрца чыстае ствары ва мне, Божа, * і дух правы абнаві ў нутры маім.

Не адкінь мяне ад Твайго аблічча* і Духа Твайго Сьвятога не адымі ад мяне.

Вярні мне радасьць Твайго збаўленьня* і ўмацуй ува мне дух ахвярнасьці.

Буду навучаць грэшнікаў шляхоў Тваіх, * і грэшнікі зноў вернуцца да Цябе.

Вызвалі мяне ад крыві пралітай, Божа, Божа майго збаўленьня: * хай язык мой у радасьці славіць Тваю справядлівасьць.

Адчыні мае вусны, Госпадзе, * і вусны мае пачнуць абвяшчаць хвалу Тваю.

Калі б Ты захацеў ахвяры, я даў бы яе: * на цэлапаленьні, аднак, Ты не глядзіш прыхільна.

Ахвяра Богу - дух скрушлівы: * сэрцам пакорным і поўным скрухі Ты, Божа, не пагардзіш.

Пакажы, Госпадзе, з ласкі Тваёй спагаду Сыёну: * хай муры Ерусаліму будуць зноў узьнесеныя.

Тады глянеш прыхільна на правыя ахвяры, дары і цэлапаленьні: * тады ўскладуць цялят на Твой ахвярнік.

Канон

Пасьля трэцяй песьні малая екценьня з воклікам:

Сьвятар: Бо Ты Бог наш, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

і сьпяваюць сядальную песьню, або “гіпакоі”, калі ёсьць.

Пасьля шостай песьні малая екценьня з воклікам:

Сьвятар: Бо Ты – Уладар сьвету і Збавіцель душ нашых, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Кандак, ікас, чытаньне сынаксара (календара, які звычайна прапускаецца), пасьля якіх адразу пяюцца сёмая і восьмая песьні канону.

Пасьля восьмай песьні дыякан, стаўшы перад іконай Багародзіцы, кажа ўголас:

Багародзіцу і Маці Сьвятла ў песьнях уславім! 

Людзі: Душа мая абвяшчае веліч Госпада, і мой дух узрадаваўся ў Богу Збаўцы маім.

Прысьпеў: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

– Бо Ён глянуў на пакорнасьць служкі сваёй: ад гэтага часу шчасьлівай называць мяне будуць усе пакаленьні.

– Бо вялікія справы ўчыніў мне Ўсемагутны: сьвятое імя Яго і міласэрнасьць Яго з пакаленьня ў пакаленьне на тых, што шануюць Яго.

– Ён паказаў моц рукі сваёй, разагнаў гордых у задумах сэрцаў іх.

– Уладароў скінуў з пасаду і ўзнёс пакорных, галодных напоўніў дабротамі, а багатых адправіў з нічым.

– Ён заступіўся за Ізраіля, слугу свайго, памятны міласьцяў сваіх, як абяцаў Абрагаму і нашчадкам яго давеку.

Пасьля дзявятай песьні (апрача перадсьвяцьцяў і пасьлясьвяцьцяў):

Дастойна ёсьць сапраўды называць шчасьліваю Цябе, Багародзіцу, вечна блаславёную і беззаганную Маці Бога нашага. Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

І малая екценьня:

Сьвятар: Бо Цябе хваляць усе сілы нябесныя, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

І пяюць экзапастыляр.

Экзапастыляры на кожны дзень тыдня

Панядзелак

Творча ўсіх, што як Бог неба зоркамі ўпрыгожыў і ўсю зямлю анёламі прасьвятліў, збаў нас, якія славім Цябе.

Слава... цяпер...: Слодыч анёлаў, сумных радасьць, хрысьціянаў Заступніца, Дзева Маці Госпада, заступіся за нас і збаў ад вечных мукаў.

Аўторак

Прадвесьніка і хрысьціцеля Збавіцелевага Яна, прарока сярод прарокаў, пустыні жыхара, сына Альжбэты, усхвалім усе.

Слава... цяпер...: Слодыч анелаў...

Серада і пятніца

Крыж – ахоўнік усяго сусьвету, Крыж – сіла, Крыж – верных умацаваньне, Крыж – анёлаў слава і дэманаў згуба.

Слава... цяпер...: Маці, што без семя нарадзіла Цябе, стаяла ля крыжа і з плачам казала: “Гора мне, мілае Дзіця Маё, чаму Ты схаваўся ад маіх вачэй і пасяліўся сярод мёртвых?”

Чацьвер

Апосталы Збавіцеля, вы па ўсёй зямлі прапаведавалі ўцелаўленьне Хрыста ад Дзевы, адвярталі ад спакусаў народы, прасьвятлялі і навучалі ўсіх аддваць пашану Тройцы Сьвятой.

Вялікага пастыра і сьвятаначальніка мірлікійскага Міколу ўсхвалім: ён збавіў многіх ад несправядлівай сьмерці, калі зьявіўся з Аўлавіем у сьне цару і адмяніў няправедны прысуд.

Слава... цяпер...: Марыя пачэсная, залатая Кадзільніца, неўмяшчальнага Боства Ўспрыймальніца, якой Айцец, спагадаў, і ў якой Сын пасяліўся, і якую Дух Сьвяты ацяніў і явіў Цябе, Дзева, Багародзіцаю.

Субота

Божа і Творча ўсіх, што валодаеш мёртвымі і жывымі, і сьвятымі Тваімі ўвесь сьвет прасьвятліў, збаў тых, што ў песьнях славяць Цябе.

Слава... цяпер...: Мы хвалімся Табою, Багародзіца, і маем у Табе заступніцу перад Богам. Працягні пераможную руку Тваю, скрышы ворагаў нашых і пашлі слугам Тваім дапамогу ад Сьвятога.

Пахвальныя псалмы

Людзі: (Пс 148). Хваліце Госпада з нябёсаў,* хваліце Яго на вышынях.

Хваліце Яго ўсе анёлы Яго,* хваліце Яго ўсе сілы Яго.

Хваліце Яго, сонца і месяц,* хваліце Яго, зоркі і ўсе сьветачы.

Хваліце Яго, нябёсы нябёсаў,* і вада, што над нябёсамі.

Хай усе ўсхваляць імя Гасподняе:* бо Ён сказаў, і сталася; загадаў, і ўсё прыйшло да быцьця.

Устанавіў іх на ўсе часы:* даў ім закон, што не праміне.

Хваліце Госпада на зямлі,* зьмеі і ўсе глыбіні марскія,

агонь, град, сьнег і імгла;* віхор з бураю, што спаўняе слова Яго;

горы і ўсе ўзгоркі,* дрэвы пладаносныя і кедры;

зьвяры і ўсе жывёлы,* паўзуны і птушкі крылатыя;

уладары зямныя і ўсе народы,* начальнікі і ўсе судзьдзі на зямлі;

юнакі і дзевы,* старыя і дзеці –

хай усе славяць імя Гасподняе. Бо толькі імя Яго адзінага ўзьнёслае,* веліч Яго на зямлі і ў небе.

Ён павялічвае магутнасьць народу свайго.* Ён – хвала ўсіх сьвятых Яго, сыноў Ізраіля – людзей, блізкіх Яму.

(Пс 149). Сьпявайце Госпаду песьню новую,* хвала Яго хай грыміць на зборах сьвятых.

Хай усьцешыцца Ізраіль у Творцы сваім,* і сыны Сыёну ўзрадуюцца ва Ўладару сваім;

хай хоры хвалу пяюць імю Яго,* хай граюць Яму на бубнах і гусьлях.

Бо Госпад спагадае людзям сваім* і дае лагодным збаўленьне.

Хай цешацца сьвятыя ў славе* і ўзрадуюцца на ложах сваіх.

Хай хвала Божая будзе на вуснах іх,* і мячы двусечныя ў руках іх,

каб учыніць помсту паганам* і пакараньне людзям:

закаваць іхніх цароў у ланцугі,* а вяльможаў у ручныя кайданы жалезныя.

Каб споўніць над імі прысуд,* напісаны на хвалу ўсім сьвятым Яго.

(Пс 150). Хваліце Госпада ў сьвятых Яго;* хвалеце Яго ў велічы непахіснай сілы Яго.

Хваліце Яго за магутныя ўчынкі Яго,* хваліце Яго ў бязьмежнай велічы Яго.

Хваліце Яго граньнем рогу,* хваліце Яго на ліры і гусьлях.

Хваліце Яго звонам бубнаў і карагодамі,* хваліце яго на струнах і жалейках.

Хваліце яго на цымбалах мілагучных, хваліце Яго на цымбалах галасістых.* Усё, што жыве, хай хваліць Госпада.

Малое ўслаўленьне

Калі будзе Вялікае ўслаўленне, перайсці>>>

Сьвятар: Табе слава належыцца, Госпадзе Божа наш, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амін.

Людзі: Слава на вышынях Богу і на зямлі супакой,* добрая воля сярод людзей.

Хвалім Цябе, бласлаўляем Цябе, кланяемся Табе,* у песьнях славім Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікае славы Тваёй.

Госпадзе Ўладару Нябесны, Божа Ойча ўсемагутны;* Госпадзе Сыне адзінародны, Ісусе Хрысьце, і Сьвяты Духу.

Госпадзе Божа, Ягнё Божае, Сыне Айца,* што ўзяў на сябе грахі сьвету, зьмілуйся над намі;

Ты, што ўзяў на сябе грахі сьвету,* прымі малітву нашу;

што сядзіш па правай руцэ Айца,* зьмілуйся над намі.

Бо толькі Ты адзін сьвяты, Ты адзін Госпад, Ісус Хрыстос,* на славу Бога Айца. Амін.

Буду штодня бласлаўляць Цябе* і хваліць імя Тваё давеку і на век вякоў.

Госпадзе, Ты быў нам прыстанішчам* з роду ў род.

Я сказаў: Госпадзе, зьмілуйся нада мною,* аздараві душу маю, бо я перад Табою зграшыў.

Госпадзе, да Цябе прыходжу,* навучы мяне чыніць волю Тваю, бо Ты Бог мой:

у Табе крыніца жыцьця* і ў зьзяньні Тваім убачым сьвятло.

Міласэрнасьць Твая хай будзе заўжды з тымі,* што пазналі Цябе.

Дай, Госпадзе, у гэты дзень* захавацца нам без граху.

Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа айцоў нашых,* і імя Тваё ўсяхвальнае і праслаўленае давеку. Амін.

Хай міласэрнасьць Твая, Госпадзе, спачыне на нас,* бо мы ўсклалі надзею на Цябе.

Блаславёны Ты, Госпадзе,* навучы мяне запаветаў Тваіх.

Блаславёны Ты, Уладару,* дай мне зразумець Твае запаветы.

Блаславёны Ты, Сьвяты,* прасьвятлі мяне запаветамі Тваімі.

Міласэрнасьць Твая, Госпадзе, вечна трывае:* не пагардзі творамі рук Тваіх.

Табе належыцца хвала, Табе належыцца песьня,* Табе слава належыцца, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу,

цяпер і заўсёды,* і на вякі вякоў. Амін.

Екценьня просьбаў

Дыякан: Дапоўнім ранішнюю малітву нашу Госпаду.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Каб увесь гэты дзень быў дасканалы, сьвяты, мірны і бязгрэшны, у Госпада просім.

Людзі: Дай нам, Госпадзе. (Так пасьля наступных прашэньняў)

Дыякан: Анёла спакою, вернага настаўніка, апекуна душ і целаў нашых у Госпада просім.

– Прабачэньня і адпушчэньня грахоў і правінаў нашых у Госпада просім.

– Усяго, што добрае і карыснае для душ нашых, і супакою для сьвету ў Госпада просім.

– Каб далейшы цяг жыцьця нашага ў супакоі і пакаяньні правесьці, у Госпада просім.

– Хрысьціянскага канца жыцьця нашага, бязбольнага, бездакорнага, спакойнага і добрага адказу на страшным судзе Хрыстовым просім.

– Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар: Бо Ты Бог міласьці, дабротаў і чалавекалюбства, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Сьвятар: Мір усім! (Бласлаўляе людзей)

Людзі: І твайму духу.

Дыякан: Галовы нашы Госпаду схілім.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар (ціха): Сьвяты Госпадзе, які жывеш на вышынях і глядзіш на пакорных, і сваім усябачным вокам бачыш усе стварэньні! Вось мы схіляем нашы сэрцы і целы перад Табою і молімся Табе: працягні нябачную руку Тваю з жыльля Твайго сьвятога і блаславі нас усіх; і калі мы ў нечым зграшылі сьвядома ці нясьвядома, Ты, як добры і чалавекалюбны Бог, прабач нам, даруючы нам Твае зямныя і нябесныя даброты.

(Уголас): Бо ты Бог наш, які мілуе і збаўляе нас, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Вершапесьні

У буднія дні вершапесьні сьпяваюцца папераменна з наступнымі вершамі:

Верш 1. З раніцы мы напоўніліся любоўю Тваёю, узрадаваліся і ўсьцешыліся. Будзем цешыцца праз усе дні жыцьця нашага за дні, калі Ты нас упакорыў, за гады, калі мы цярпелі гора. Хай слугі Твае ўбачаць творы Твае, а сыны іх – славу Тваю. (Пс. 89:14-16).

Верш 2. Хай сьветласьць Госпада Бога нашага будзе на нас: глянь прыхільна на працу рук нашых! Дай посьпех працы рук нашых! (Пс. 89:17).

Слава... цяпер...: Багародзічны.

Чытальнік: Добра ёсьць славіць Госпада і пець хвалу імю Твайму, Усявышні:

абвяшчаць раніцай міласэрнасьць Тваю і справядлівасьць Тваю ўночы. (Пс. 91:2-3)

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі. (Тройчы) 

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.

Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Сьвятар: Бо Тваё валадарства і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Трапар сьвятога дня (перайсьці) і багародзічны (перайсьці).

Екценьня ўзмоцненага маленьня

Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся, Госпадзе, зьмілуйся, Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных просьбаў)

Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога Айца нашага Сусьветнага біскупа (імя) Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (імя), багалюбнага біскупа нашага (імя), пачэсных айцоў нашых архімандрыта (імя), протаігумена (імя), ігумена (імя) і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.

– Яшчэ молімся за Богам сьцеражоны народ наш, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою нашае краіны.

– Яшчэ молімся за годных памяці заснавальнікаў гэтай сьвятой царквы і за ўсіх раней адышоўшых айцоў і братоў нашых, якія тут і на кожным іншым месцы спачываюць.

– Яшчэ молімся за дабрачынцаў гэтай сьвятой царквы, за тых, што прыносяць дары, працуюць і сьпяваюць у ёй, і за ўсіх тут прысутных людзей, якія чакаюць ад Цябе багацьця Твайго зьмілаваньня.

Сьвятар: Бо Ты міласьцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Сярэдні водпуст

Дыякан: Мудрасьць!

Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. Ойча, блаславі.

 Сьвятар робіць водпуст:

У панядзелак: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, заступніцтвам нябесных сілаў анельскіх, сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, сьвятога (сьвятой) (імя сьвятога патрона царквы); сьвятога (сьвятой) (імя сьвятога дня); сьвятых, слаўных і роўных апосталам настаўнікаў славянскіх Кірылы і Мятода; між сьвятымі айца нашага Кірылы, біскупа Тураўскага; сьвятое маці нашае Еўфрасіньні Полацкае, асьветніцы Беларусі, сьвятога Язафата, архібіскупа Полацкага, і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу; сьвятых і праведных богаайцоў Якіма і Ганны і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і Чалавекалюбец.

У аўторак: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сьвятога, слаўнага прарока, прадвесьніка і Хрысьціцеля Яна, сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў...

У сераду і пятніцу: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сілаю пачэснага і жыватворчага Крыжа, малітвамі сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў...

У чацьвер: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, між сьвятымі айца нашага Міколы цудатворца, архібіскупа Мірлікійскага...

У суботу: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сьвятых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, сьвятых, слаўных і пераможных мучанікаў, сьвятых і баганосных айцоў нашых...

У пасьлясьвяцьці да водпусту дадаецца ўзгадваньне сьвята.

Людзі: Амін.

Вялікі водпуст (у суботу раніцай)

Дыякан: Мудрасьць!

Людзі: Ойча, блаславі!

Сьвятар: Блаславёны сапраўды Хрыстос Бог наш на ўсе часы, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін. Умацуй, Божа, сьвятую хрысьціянскую веру і ўсіх прававерных хрысьціянаў на век вякоў.

Сьвятар: Усесьвятая Багародзіца, збаў нас.

Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. Ойча, блаславі.

 ТРАПАРЫ І КАНДАКІ АГУЛЬНЫЯ СЬВЯТЫМ

Устаў на трапары 

 Выпадкі  Трапары пасьля Госпад Бог Трапары напрыканцы
Сьвяты звыйчайны ў буднія дні
 

Трапар сьвятому (2 р.)

Слава... Цяпер... Багародзічны

Трапар сьвятому

Слава... Цяпер... Багародзічны

Перадсьвяцьце ў буднія дні 

Трапар перадсьвяцьця (2 р.)

Слава... Трапар сьвятому

Цяпер... Трапар перадсьвяцьця

Трапар сьвятому

Слава... Цяпер... Трапар перадсьвяцьця

Пасьвяцьце і сьвяты звычайны

ў буднія дні
 

Трапар сьвята (2 р.)

Слава... Трапар сьвятому

Цяпер... Трапар сьвята

Трапар сьвятому

Слава... Цяпер... Трапар сьвята

Трапары ў перадсьвяцьці і пасьлясьвяцьці глядзі тут: Мінэя, Трыёдзь

Прароку

Трапар (тон 2). Прарока Твайго ..., Госпадзе, памяць спраўляючы, праз яго молім Цябе: збаў душы нашыя.

Кандак (тон 4). Прасьветленае духам чыстае сэрца тваё сталася ўмяшчальніцаю сьветлага прароцтва, і ты бачыў тое, што мелася здарыцца ў далёкай будучыні, быццам сёньня. Дзеля гэтага шануем цябе, слаўны і блаславёны прарок ....

Апосталу або апосталам

Трапар (тон 3). Апостале сьвяты ... (або: Апосталы сьвятыя), малі (маліце) міласэрнага Бога, каб Ён дараваў душам нашым адпушчэньне грахоў.

Кандак апостала (тон 4). Быццам ясную зорку, Царква, прасьветленая зьзяньнем цудаў тваіх, прыдбала цябе, апостале .... Дзеля гэтага ўсклікаем да Хрыста: Збаў, Міласьцівы, тых, што шануюць памяць апостала Твайго.

Кандак апосталаў (тон 3). Вы, мудрыя, былі галінкамі вінаграднай лазы Хрыстовай і прынесьлі дабрадзейныя гронкі, што сочаць нам віно збаўленьня; мы ж радасна п'ем яго і сьвяткуем пачэсную вашую памяць. Вучні Гасподнія, маліцеся, каб нам атрымаць зьмілаваньне і адпушчэньне грахоў.

Сьвятаначальніку

Трапар (тон 4). Правілам веры і прыкладам лагоднасьці, настаўнікам устрыманасьці ты быў на справе для статку твайго. Дзеля гэтага ты дасягнуў вышыняў пакораю, здабыў багацьці ўбогасьцю. Ойча сьвятаначальніку..., малі Хрыста Бога, каб Ён збавіў душы нашы.

Кандак (тон 2). Боскі гром, труба духоўная, веры насаджальнік і зьнішчальнік ерасяў, Тройцы ўгоднік, вялікі сьвятаначальнік ..., прабываючы разам з анёламі, моліцца безустанку за ўсіх нас.

Сьвятаначальнікам

Трапар (тон 4). Божа айцоў нашых, Ты паступаеш з намі паводле Тваёй заўсёднай лагоднасьці: не пераставай быць спагадлівым для нас, але малітвамі іх кіруй у супакоі нашым жыцьцём.

Кандак (тон 8). Як дабрадзейнасьці настаўнікаў і сьвятаначальнікаў красу, Царква славіць у песьнях вас, непераможныя: падавайце настаўленьне ў дабрадзейнасці і вызваленне ад спакусаў усім, што з любоўю шануюць вас.

Настаўніку царкоўнаму і вызнаўцу

Трапар (тон 8). Правай веры настаўніку, набожнасьці прыклад і чысьціні, сьветач сусьветны, Богам натхнёная біскупаў (або: сьвятароў, манахаў) аздоба, ... мудры: навукаю тваёю ты ўсіх прасьвятліў, жалейка духоўная. Малі Хрыста Бога за збаўленьне душаў нашых.

Кандак (тон 2). Здаволіўшыся ўстрыманасьцю, ты прыспаў жаданьні цялесныя і, узросшы ў веры, расьцьвіў быццам райскае дрэва жыцьця, ... ойча наш.

Посьніку/аскету, манаху і пустэльніку

Трапар (тон 8). У табе, ойча, верна захаваўся вобраз Божы: узяўшы крыж, ты пайшоў усьлед за Хрыстом і на справе навучаў не клапаціцца аб целе, бо яно прамінае, але дбаць пра душу, рэч несьмяротную. Дзеля гэтага разам з анёламі радуецца, сьвяты ..., дух твой.

Іншы трапар (тон 8). Струменямі сьлёз тваіх пустыню бясплодную ты ўрадліваю зрабіў і стогнамі душы плады высілкаў у сто разоў памножыў, і быў для ўсіх сьветачам, зьзяючы цудамі, ... ойча наш. Малі Хрыста Бога збавіць душы нашы.

Іншы трапар (тон 1). Пустыні жыхаром, анёлам у целе і цудатворцам быў ты, баганосны ойча наш ...; пастом, нядрэмнасьцю і малітваю нябесныя дараваньні прыняўшы, аздараўляеш нядужых і душы тых, што з вераю прыходзяць да цябе. Слава Таму, хто даў табе сілу; слава Таму, хто ўславіў цябе; слава Таму, хто праз цябе дае ўсім аздараўленьні.

Кандак (тон 2). Узброіўшыся чысьцінёю душэўнаю і ўзяўшы няспынную малітву як кап'ё, ты перамог усе цажкасьці, ... ойча наш. Маліся безустанна за ўсіх нас.

Посьнікам, манахам і пустэльнікам

Трапар (тон 4). Божа айцоў нашых, Ты паступаеш з намі паводле Тваёй заўсёднай лагоднасьці: не пераставай быць спагадлівым для нас, але малітвамі іх кіруй у супакоі нашым жыцьцём.

Кандак (тон 2). Прайшоўшы безьліч хваляў, быццам сушу, бесьцялесных ворагаў струменямі сьлёз патапілі вы, сьвятыя і багамудрыя айцы і, атрымаўшы дар цудаў, моліцеся безупынна за ўсіх нас.

Мучаніку

Трапар (тон 4). Мучанік Твой, Госпадзе, ..., у цярпеньнях вянец нятленны атрымаў ад Цябе, Бога нашага; маючы сілу Тваю, ён перамог мучыцеляў і зьнішчыў дэманаў нікчэмную дзёрзкасьць. Малітвамі яго збаў душы нашы.

Кандак (тон 2). Ты, мучаніку ..., быў сьветлаю і нязманліваю зоркаю, што промнямі сваімі абвясьціла сьвету Сонца-Хрыста; і цяпер, перамогшы ўсе спакусы, молішся няспынна за ўсіх нас.

Мучанікам

Трапар (тон 4). Мучанікі Твае Госпадзе, у цярпеньнях вянцы нятленныя атрымалі ад Цябе, Бога нашага; маючы сілу Тваю, яны перамаглі мучыцеляў і зьнішчылі дэманаў нікчэмную дзёрзкасьць. Малітвамі іх збаў душы нашы.

Іншы трапар (тон 1). Сьвятых Тваіх цярпеньнямі, якія яны дзеля Цябе перанесьлі, зьмілуйся над намі і аздараві немачы нашы, молімся Табе, Госпадзе Чалавекалюбча.

Кандак (тон 2). Ясныя сьветачы, мучанікі боскія, вы прасьвятляеце ўсё стварэньне зьзяньнем цудаў вашых, аздараўляючы немачы і цемру адганяючы, і молячыся безупынку Хрысту Богу за ўсіх нас.

Сьвятамучаніку

Трапар (тон 4). Як пераймальнік жыцьця апосталаў і намесьнік на іхнім пасадзе, высілкамі тваімі ты, боганатхнёны, узьняўся да богасузіраньня. Дзеля гэтага слова праўды верна прапаведуючы, за веру да крыві пацярпеў ты, сьвятамучаніку .... Малі Хрыста Бога збавіць душы нашы.

Кандак (тон 4). Пажыўшы набожна, як сьвятаначальнік і прайшоўшы шлях мучаніцтва, ты, багамудры, патушыў ідальскія ахвяры і быў абаронцам статку твайго. Дзеля гэтага шануем цябе і з глыбіні душы клічам: ад бедаў выбаўляй нас заўжды малітвамі тваімі, ... ойча наш.

Сьвятамучанікам

Трапар (тон 4). Божа айцоў нашых, Ты паступаеш з намі паводле Тваёй заўсёднай лагоднасьці: не пераставай быць спагадлівым для нас, але малітвамі іх кіруй у супакоі нашым жыцьцём.

Кандак (тон 3). Зышоўшыся сёньня, славім у песьнях вас, сьвятамучанікі, што быццам промні нязгаснага сонца духоўнага прасьвятлілі тых, што прабывалі ў цемры неразуменьня, і клікалі ўсіх да вышыні набожнасьці. Дзеля гэтага клічам: Радуйцеся, сьвятыя айцы, што пралілі кроў за Хрыста.

Прыпадобнамучаніку

Трапар (тон 8). У табе, ойча, верна захаваўся вобраз Божы: узяўшы крыж, ты пайшоў усьлед за Хрыстом і на справе навучаў не клапаціцца аб целе, бо яно прамінае, але дбаць пра душу, рэч несьмяротную. Дзеля гэтага разам з анёламі радуецца, сьвяты ..., дух твой.

Кандак (тон 2). Як набожнага і дасьведчанага посьніка, пачэснага дабравольнага пакутніка і прыкладнага пустыні жыхара, што ўтаймаваў пажаданьні свае, ... вечнахвальнага ў песьнях уславім.

Прыпадобнамучанікам

Трапар (тон 4). Божа айцоў нашых, Ты паступаеш з намі паводле Тваёй заўсёднай лагоднасьці: не пераставай быць спагадлівым для нас, але малітвамі іх кіруй у супакоі нашым жыцьцём.

Кандак (тон 2). Прайшоўшы безьліч хваляў, быццам сушу, бесьцялесных ворагаў струменямі сьлёз патапілі вы, сьвятыя і багамудрыя мучанікі і, атрымаўшы дар цудаў, моліцеся няспына за ўсіх нас.

Мучаніцы

Трапар (тон 4). Ягнё Тваё, Ісусе, ..., кліча моцным голасам: Цябе, Жаніх мой, люблю і, Цябе шукаючы, мукі перанашу і расьпінаюся з Табою, і пахаваньне прымаю ў хрышчэньні Тваім, і цярплю за Цябе, каб панаваць з Табою, і паміраю за Цябе, каб з Табою жыць. Ты ж прымі мяне, як ахвяру чыстую, што з любоўю прыносіцца Табе. Малітвамі яе, Міласэрны, збаў душы нашыя.

Кандак (тон 2). Спраўляючы пачэсную памяць тваю, мучаніца ..., мы верныя суцяшэньне душэўнае атрымліваем і голасна клічам: Малі Хрыста безупынна за ўсіх нас.

Іншы кандак (тон 4). Боская памяць твая, ..., быццам сонца, зазьзяла на ўвесь сьвет на сьведчаньне пра жыцьцё тваё: перамогшы ўстрыманасьцю цялесныя спакусы, ты заручылася з Хрыстом крывёю мучэньняў, і цяпер ад усіх бедаў ратуеш тых, што славяць цябе, усклікаючы: Радуйся, маці сьвятая.

Мучаніцам

Трапар (тон 1). Авечкі духоўныя, вы, прайшоўшы жыцьцёвы шлях і захаваўшы веру, прыйшлі праз мучэньні да Ягняці і Пастыра Хрыста. Дзеля гэтага сёньня з радаснай душою спраўляем вашу пачэсную памяць, ўзьвялічваючы Госпада.

Кандак (тон 4). Мучаніцаў Хрыстовых памяць сьвяткуючы, выбаўленьня ад усякага суму з вераю просім і ўсклікаем: "З намі Бог, які праславіў іх, як захацеў".

Сьвятой жанчыне

Трапар (тон 8). У табе, маці, верна захаваўся вобраз Божы: узяўшы крыж, ты пайшла ўсьлед за Хрыстом і на справе навучала не клапаціцца аб целе, бо яно прамінае, але дбаць пра душу, рэч несьмяротную. Дзеля гэтага разам з анёламі радуецца, сьвятая ..., дух твой.

Кандак (тон 2). Дзеля любові да Госпада, ты, сьвятая, адмовілася ад жаданьня спакойнага жыцьця і, пастом і малітваю прасьвятліўшы душу тваю, перамагла ўсе спакусы, і цяпер зьнішчаеш малітвамі тваімі падкопы ворага.

Сьвятым жанчынам

Трапар (тон 2). Заручыўшыся з вашым адзіным жаданым Жаніхом і адкінуўшы часовы зямны саюз, узмужнеўшы ў дабрадзейных подзьвігах, вы ўзышлі на вышыню нятленнасьці, поўныя духоўнай красы і багацьця, і сталіся ўзорам і прыкладам жыцьця для ўсіх. Маліцеся цяпер няспынна за нас, якія з любоўю спраўляем вашую памяць.

Кандак (тон 2). Утаймаваўшы вашыя целы пастом і молячыся няспынна і старанна да Тварца, каб атрымаць дасканалае прабачэньне грахоў, вы ўдастоіліся Боскага адпушчэньня і валадарства нябеснага. Цяпер маліце Хрыста Бога за ўсіх нас.

Бескарысьлівым лекарам і цудатворцам

Трапар (тон 8). Сьвятыя і бескарысьлівыя лекары ... і ..., аздаравіце немачы нашыя: дарам атрымалі, дарам і давайце.

Іншы трапар (тон 5). Цуды сьвятых мучанікаў Тваіх ... і ..., Ты, Госпадзе, дараваў нам, як непахісную сьцяну: малітвамі іх захавай у бясьпечнасьці людзей Тваіх, даруючы ім супакой, бо Ты адзіны добры і Чалавекалюбец.

Кандак (тон 2). Атрымаўшы дар ацаленьняў, вы, слаўныя лекары і цудатворцы, вяртаеце здароўе тым, што ў патрэбе. Прыйдзіце і абярніце ў нішто намеры ворага, і аздаравіце сьвет цудамі вашымі.

 АДПУШЧАЛЬНЫЯ БАГАРОДЗІЧНЫЯ

Тон 1

У панядзелак пасьля Госпад БогУсё стварэньне цешыца, убачыўшы цуд над цудамі, які зьдзейсьніўся ў Табе, Поўная ласкі: Ты зачала бяз семя і нарадзіла Таго, на каго анельскія хоры ўзірацца ня сьмеюць. Малі Яго за душы нашыя.

У аўторак і чацьвер пасьля Госпад Бог: Поўная ласкі Багародзіца, Ты, не апёкшыся, зачала Боскі Агонь, і нарадзіла бяз семя Крыніцу жыцьця — Госпада. Збаўляй тых, што ўзьвялічваюць Цябе.

У сераду і пятніцу пасьля Госпад Бог: Маючы Цябе, Усячыстая, сваёй заступніцай і вызваленыя Тваімі малітвамі ад цяжкіх бедаў, крыжом Сына Твайго ахоўваныя, Цябе, як належыць, пабожна ўзьвялічваем.

У суботу пасьля Госпад Бог: Як толькі пачуўся голас Габрыеля, які казаў Табе, Дзева: "Радуйся!", Уладар усіх узяў цела ад Цябе, сьвятая Скарбніца, як прадказаў праведны Давід. Ты сталася больш прасторнай за неба, бо насіла ў сабе Тварца ўсяго. Слава Таму, хто пасяліўся ў Табе; слава Таму, хто выйшаў з Цябе; слава Таму, хто вызваліў нас нараджэньнем сваім".

Тон 2 

У панядзелак пасьля Госпад Бог: Крыніца міласэрнасьці, Багародзіца, зрабі нас годнымі спагады Твае: глянь міласьціва на людзей, што зграшылі, і пакажы, як заўсёды, сілу Тваю, бо мы, на цябе спадзеючыся, "Радуйся!" усклікаем Табе, як некалі Габрыель, анёлаў начальнік.

У аўторак і чацьвер пасьля Госпад Бог: Дзякуючы Табе, Багародзіца Дзева, мы сталіся саўдзельнікамі Боскай існасьці, бо Ты нарадзіла нам Бога ў целе. Дзеля гэтага мы Цябе, як належыць, з пашанаю ўзьвялічваем.

У сераду і пятніцу пасьля Госпад БогТы годная ўсякай хвалы, Багародзіца Дзева, мы славім Цябе: крыжом Сына Твайго пекла зруйнаванае было, сьмерць зьніштожаная, мы, памёрлыя, усталі і жыцьця ўдастоіліся, рай атрымалі — ранейшую асалоду. Дзеля гэтага, дзякуючы, славім Яго, як усяўладнага Хрыста Бога нашага і адзінага міласэрнага.

У суботу пасьля Госпад Бог: Вышэй за розум ўсяслаўныя тайны Твае, Багародзіца: зьбярогшы чысьціню і захаваўшы дзявоцтва, Ты несумненна сталася Маці, нарадзіўшы Бога праўдзівага. Малі Яго за збаўленьне душаў нашых.

Тон 3 

У панядзелак пасьля Госпад Бог: Красе дзявоцтва і сьветлай чысьціні Тваёй Багародзіца, Габрыель зьдзівіўся і ўсклікнуў: "Якую дастойную пахвалу прынясу Табе, як Цябе назаву? Ня ведаю і жахаюся і, як мне было загадана, клічу: "Радуйся, Поўная ласкі!"

У аўторак пасьля Госпад Бог: Прыстанішча і сіла наша, Багародзіца, моцная памочніца сьвету ўсяму! Малітвамі Тваімі захавай слугаў Тваіх ад усякіх бедаў, адзіная Блаславёная.

У сераду і пятніцу пасьля Госпад Бог: Мы прыдбалі сабе жэзл сілы — крыж Сына Твайго, Багародзіца, і перамагаем ім варожае зухвальства, з любоўю ўзьвялічваючы Цябе.

У чацьвер пасьля Госпад Бог: Прарокі прапаведавалі, апосталы навучалі, мучанікі вызнавалі, а мы ўверылі, што Ты сапраўды Багародзіца: дзеля гэтага ўзьвялічваем Тваё невыказнае сынараджэньне.

У суботу пасьля Госпад Бог: Цябе, хадайніцу за збаўленьне наша, славім, Багародзіца Дзева, бо целам, якое Ён узяў ад Цябе, Сын Твой і Бог наш на крыжы пацярпеў і як Чалавекалюбец ад тленнасьці выбавіў нас.

Тон 4 

У панядзелак пасьля Госпад Бог: Узгадаванай у сьвятыні, у сьвятым сьвятых, апранутай у веру, і мудрасьць, і веліч дзявоцтва арханёл Габрыель з неба прынёс прывітаньне, кажучы: "Радуйся Блаславёная; радуйся, Усяслаўная,Госпад з Табою".

У аўторак пасьля Госпад Бог: Да Багародзіцы сёньня сьпешна пойдзем, грэшныя і пакорныя, і прыпадзем да Яе, каючыся і ўсклікаючы з глыбіні душы: "Уладарка наша, памажы! Пакажы ласку Тваю, сьпяшайся, бо гінем у безьлічы правін. Не пакінь нас з нічым, бо Ты адзіная надзея наша".

У сераду і пятніцу пасьля Госпад Бог: Дзева беззаганная, Маці Хрыста Бога, меч прабіў Тваю найсьвятую душу, калі Ты бачыла дабравольна расьпятага Сына і Бога Твайго, Не пераставай маліць Яго, Блаславёная, каб Ён даў нам адпушчэньне грахоў.

У чацьвер пасьля Госпад БогСлова Айца — Хрыста Бога нашага, — ад Цябе ўцелаўлёнага мы пазналі, Багародзіца Дзева, адзіная блаславёная. Дзеля гэтага Цябе няспынна ў песьнях славім.

У суботу пасьля Госпад Бог: Тайна спрадвеку ўкрытая і анёлам няведамая праз Цябе, Багародзіца, тым, што жывуць на зямлі, сталася яўнаю: Бог прыняў цела ад Цябе, спалучыўшы ў сабе без зьліцьця дзьве прыроды і, пацярпеўшы дзеля нас дабравольна на крыжы, уваскрасіў ім першастворанага і выбавіў ад сьмерці душы нашыя.

Тон 5 

У панядзелак пасьля Госпад БогЗ анёламі ў небе і з людзьмі на зямлі радасным голасам, Багародзіца, клічам: "Радуйся, брама больш прасторная за неба! Радуйся, адзінае збаўленьне тых, што на зямлі! Радуйся, Чыстая і Поўная ласкі, што нарадзіла Бога ў целе!"

У аўторак пасьля Госпад Бог: Хуткую абарону і дапамогу, і міласэрнасьць Тваю пакажы, Чыстая, слузе Твайму: суцішы марныя думкі і ўпаўшую душу маю падымі, Багародзіца, бо я ведаю, што можаш усё.

У сераду і пятніцу пасьля Госпад Бог: Крыжом Сына Твайго, Багародзіца ласкі поўная, ідальская мана была зьнішчаная і сіла дэманская пераможаная; дзеля гэтага мы, верныя, Цябе, як належыць, бласлаўляем і, вызнаючы Цябе Маці Божаю, дастойна ўзьвялічваем.

У чацьвер пасьля Госпад Бог: Дзіўная і збавенная тайніца Дзевы аб'явілася сьвету, бо ад Яе нарадзіўся Ты бяз семя і паказаўся нятленным у целе: усіх радасьць, Госпадзе, слава Табе.

У суботу пасьля Госпад Бог: Радуйся, брама Гасподняя непраходная! Радуйся, ахова і апякунка тых, што прыходзяць да Цябе! Радуйся, ціхае прыстанішча! Радуйся Ты, што без мужа нарадзіла ў целе Тварца і Бога Твайго! Не пераставай маліцца за тых, што славяць Народжанага ад Цябе і пакланяюцца Яму.

Тон 6 

У панядзелак пасьля Госпад Бог: Пачаткам збаўленьня сталася для нас дабравешчаньне Габрыеля Дзеве: пачуўшы "Радуйся!" ад яго, Яна не адкінула прывітаньня і не ўсумнілася, як некалі Сара, але адказала: "Вось я служка Гасподняя, хай станецца са мною паводле слова твайго".

У аўторак пасьля Госпад Бог: Надзея сьвету, блаславёная Багародзіца Дзева! Просім Твайго адзінага сільнага заступніцтва: зьмілуйся над людзьмі бездапаможнымі і малі міласэрнага Бога выбавіць душы нашы ад усякай пагрозы, адзіная Блаславёная.

У сераду і пятніцу пасьля Госпад Бог: Багародзіца Дзева, малі Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, які дабравольна быў расьпяты на крыжы і выбавіў сьвет ад маны, каб Ён зьмілаваўся над душамі нашымі.

У чацьвер пасьля Госпад Бог: Сьвятая Ўладарка, Чыстая Маці Бога нашага, што нарадзіла ў невыказны спосаб Тварца ўсіх, са сьвятымі апосталамі малі безустанку Ягоную дабрату, каб вызваліў нас ад грэшных пажаданьняў і даў прабачэньне грахоў.

У суботу пасьля Госпад Бог: Ты, што назваў Маці Тваю блаславёнаю, аддаў сябе дабравольна на мукі і зазьзяў на крыжы, каб знайсьці Адама і кажучы анёлам: "Радуйцеся са мною, бо я знайшоў згубленую драхму". Божа, што ўсё мудра ўладкаваў, слава Табе!

Тон 7 

У панядзелак пасьля Госпад БогБагародзіца, Дзева Чыстая! Разам з анёламі малі Сына Твайго, каб, перш чым прыйдзе канец, даў прабачэньне тым, што верна славяць Цябе.

У аўторак пасьля Госпад Бог: "Радуйся!" — кажам Табе, Багародзіца, бо Ты паказалася вышэйшай за анёлаў, нарадзіўшы Бога.

У сераду і пятніцу пасьля Госпад Бог: Расьпятага за нас Хрыста Бога, які зьнічшчыў пекла ўладу, безупынна малі, Багародзіца Дзева, за збаўленьне душаў нашых.

У чацьвер пасьля Госпад Бог: Спаўненьнем прарокаў і закону ёсьць плод улоньня Твайго, Усячыстая. Дзеля гэтага, ведаючы Цябе як Багародзіцу, славім і набожна ўзьвялічваем Цябе.

У суботу пасьля Госпад Бог: Скарбніца нашага ўваскрасеньня, Усяхвальная, што, нарадзіўшы Збавіцеля, вызваліла падуладных граху, выратуй тых, што спадзяюцца на Цябе, з бяздоннай ямы правінаў — Ты, якая перад родамі была Дзеваю, і падчас родаў Дзеваю, і пасьля родаў засталася Дзеваю.

Тон 8 

У панядзелак пасьля Госпад Бог: Радуйся, што праз анёла Радасьць сьвету прыняла! Радуйся, што нарадзіла Тварца Твайго і Госпада! Радуйся, што ўдастоілася стаць Маці Божаю!

У аўторак пасьля Госпад Бог: Непарушнае ўмацаваньне веры і пачэсны дар душ нашых, Багародзіцу ў песьнях, верныя, узьвялічым: "Радуйся, што ва ўлоньні Тваім зьмясьціла Камень Жыцьця! Радуйся, надзея ўсіх канцоў сьвету, сумных Заступніца! Радуйся, Дзева-Маці!"

У сераду і пятніцу пасьля Госпад Бог: Убачыўшы на крыжы расьпятага Цябе, Ягнё і Пастыра, і Збавіцеля сьвету, Маці Твая з плачам казала: "Сыне і Божа мой, сьвет радуецца, атрымаўшы вызваленьне, а сэрца маё гарыць, бачачы Тваё распяцьце, якое Ты церпіш за ўсіх".

У чацьвер пасьля Госпад Бог: Духоўная брама жыцьця, Усячыстая Багародзіца! Вызваль ад бедаў верных, што прыбягаюць да Цябе, каб нам славіць Тваё сьвятое сынараджэньне для збаўленьня душ нашых.

У суботу пасьля Госпад Бог: Ты, што дзеля нас нарадзіўся ад Дзевы і на крыжы пацярпеў, сьмерцю зьнішчыўшы сьмерць і паказаўшыся Богам ва ўваскрасеньні, не пагардзі творамі рук Тваіх, пакажы чалавекалюбства Тваё, Міласэрны, прымі малітвы за нас Багародзіцы, якая нарадзіла Цябе, і збаў, Збавіцелю добры наш, людзей бездапаможных.

 Вялікае ўслаўленьне

Сьвятар: Слава Табе, які паказаў нам сьвятло.

Людзі: Слава на вышынях Богу і на зямлі супакой,* добрая воля сярод людзей.

Хвалім Цябе, бласлаўляем Цябе, кланяемся Табе,* у песьнях славім Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікае славы Тваёй.

Госпадзе Ўладару Нябесны, Божа Ойча ўсемагутны;* Госпадзе Сыне адзінародны, Ісусе Хрысьце, і Сьвяты Духу.

Госпадзе Божа, Ягнё Божае, Сыне Айца,* што ўзяў на сябе грахі сьвету, зьмілуйся над намі;

Ты, што ўзяў на сябе грахі сьвету,* прымі малітву нашу;

што сядзіш па правай руцэ Айца,* зьмілуйся над намі.

Бо толькі Ты адзін сьвяты, Ты адзін Госпад,* Ісус Хрыстос, на славу Бога Айца. Амін.

Буду штодня бласлаўляць Цябе* і хваліць імя Тваё давеку і на век вякоў.

Дай, Госпадзе, у гэты дзень* захавацца нам без граху.

Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа айцоў нашых,* і імя Тваё ўсяхвальнае і праслаўленае давеку. Амін.

Хай міласэрнасьць Твая, Госпадзе, спачыне на нас,* бо мы ўсклалі надзею на Цябе.

Блаславёны Ты, Госпадзе,* навучы мяне запаветаў Тваіх.

Блаславёны Ты, Уладару,* дай мне зразумець Твае запаветы.

Блаславёны Ты, Сьвяты,* прасьвятлі мяне запаветамі Тваімі.

Госпадзе, Ты быў нам прыстанішчам* з роду ў род.

Я сказаў: Госпадзе, зьмілуйся нада мною,* аздараві душу маю, бо я перад Табою зграшыў.

Госпадзе, да Цябе прыходжу,* навучы мяне чыніць волю Тваю, бо Ты Бог мой:

у Табе крыніца жыцьця* і ў зьзяньні Тваім убачым сьвятло.

Міласэрнасьць Твая хай будзе заўжды* з тымі, што пазналі Цябе.

Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны,* зжалься над намі. (Тройчы)

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі.

 Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі.

 

Трапар сьвятога за ўставам (перайсьці) і багародзічны (перайсьці).

Екценьня ўзмоцненага маленьня

Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся, Госпадзе, зьмілуйся, Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных просьбаў)

Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога Айца нашага Сусьветнага біскупа … (імя) Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага … (імя), і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.

– Яшчэ молімся за Богам сьцеражоны народ наш, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою нашае краіны.

– Яшчэ молімся за годных памяці заснавальнікаў гэтай сьвятой царквы і за ўсіх раней адышоўшых айцоў і братоў нашых, якія тут і на кожным іншым месцы спачываюць.

– Яшчэ молімся за дабрачынцаў гэтай сьвятой царквы, за тых, што прыносяць дары, працуюць і сьпяваюць у ёй, і за ўсіх тут прысутных людзей, якія чакаюць ад Цябе багацьця Твайго зьмілаваньня.

Сьвятар: Бо Ты міласьцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Екценьня просьбаў

Дыякан: Дапоўнім ранішнюю малітву нашу Госпаду.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.

Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.

Дыякан: Каб увесь гэты дзень быў дасканалы, сьвяты, мірны і бязгрэшны, у Госпада просім.

Людзі: Дай нам, Госпадзе. (Так пасьля наступных прашэньняў)

Дыякан: Анёла спакою, вернага настаўніка, апекуна душ і целаў нашых у Госпада просім.

– Прабачэньня і адпушчэньня грахоў і правінаў нашых у Госпада просім.

– Усяго, што добрае і карыснае для душ нашых, і супакою для сьвету ў Госпада просім.

– Каб далейшы цяг жыцьця нашага ў супакоі і пакаяньні правесьці, у Госпада просім.

– Хрысьціянскага канца жыцьця нашага, бязбольнага, бездакорнага, спакойнага і добрага адказу на страшным судзе Хрыстовым просім.

– Успамянуўшы найсьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную Ўладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар: Бо Ты Бог міласьці, дабротаў і чалавекалюбства, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Сьвятар: Мір усім! (Бласлаўляе людзей)

Людзі: І твайму духу.

Дыякан: Галовы нашы Госпаду схілім.

Людзі: Табе, Госпадзе.

Сьвятар (ціха): Сьвяты Госпадзе, які жывеш на вышынях і глядзіш на пакорных, і сваім усябачным вокам бачыш усе стварэньні! Вось мы схіляем нашы сэрцы і целы перад Табою і молімся Табе: працягні нябачную руку Тваю з жыльля Твайго сьвятога і блаславі нас усіх; і калі мы ў нечым зграшылі сьвядома ці нясьвядома, Ты, як добры і чалавекалюбны Бог, прабач нам, даруючы нам Твае зямныя і нябесныя даброты.

(Уголас): Бо ты Бог наш, які мілуе і збаўляе нас, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін.

Вялікі водпуст

Дыякан: Мудрасьць.

Людзі: Ойча, блаславі.

Сьвятар: Блаславёны сапраўды Хрыстос Бог наш на ўсе часы, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.

Людзі: Амін. Умацуй, Божа, сьвятую хрысьціянскую веру і ўсіх прававерных хрысьціян на век вякоў.

Сьвятар: Найсьвятая Багародзіца, збаў нас.

Людзі: Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. Ойча, блаславі.

Сьвятар робіць водпуст: перайсці>>>

Каментары: