Дні ўспаміну Рыгора Барадуліна ў Менску

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

Гэтымі днямі краіна ўшаноўвае памяць памерлага год назад народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У суботу, 28 лютага 2015 г., у дзень малітвы за памерлых на грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, 7) а 10 гадз. адбузецца Святая Літургія за супакой.

У першую гадавіну смерці народнага паэта ў панядзелак, 2 сакавіка 2015 г., а 18 гадз. у капліцы грэка-каталіцкага Цэнтра св. Язэпа па вул. Арджанікідзе д. 6 будзе адслужаная Паніхіда за супакой душы спачылага.

У пятніцу, 27 лютага 2015 г., а 18:30 у Палацы мастацтваў адбудзецца вечар памяці і прэзэнтацыя кнігі мэмуараў «Дзённікі і запісы» (1951–1969 гг.), выдадзеныя Наталляй Давыдзенкай, якая яшчэ пры жыцці Рыгора Барадуліна пачала збіраць дакумэнты і знайшла ў Вушачах унікальныя школьныя дзённікі паэта. Кніга выйшла намаганнямі МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісменнікаў» у выдавецтве «Кнігазбор».

 

Каментары: