ХХІ пілігрымка Віцебск - Полацк
Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе ў днях 7-12 ліпеня 2015 г.
Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс. 119:159)
Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.
***
Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 7 ліпеня Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава).
І этап, аўторак 7 ліпеня: Віцебск - Заронава
ІІ этап, серада 8 ліпеня: Заронава - Шуміліна
ІІІ этап, чацвер 9 ліпеня: Шуміліна - Обаль
IV этап, пятніца 10 ліпеня: Обаль - Гараны
V этап, субота 11 ліпеня: Гараны - Струнне - Полацк
* * *
У нядзелю – 12 ліпеня 2015 г. у Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) - святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30.
* * *
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom
У Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 МТС
Каментары: