Бэтлеемскі агонь
19 снежня 2015 г. перад Вячэрняй скаўты даставілі на парафію Бэтлеемскі агонь.
Акцыя, падчас якой Бэтлеемскі агонь перадаюць з рук у рукі скаўты еўрапейскіх краінаў, адмыслова прымеркаваная да святкавання Нараджэння Хрыстова. Яе заснавалі аўстрыйскія скаўты пры падтрымцы аўстрыйскага тэлебачання. Скаўты штогод едуць у Бэтлеем, бяруць часцінку агню і распаўсюджваюць яго з краіны ў краіну, з арганізацыі ў арганізацыю.
Агонь захоўваецца ў храмах да Нараджэння Хрыстова.
Каментары: