Пілігрымка "Радуйцеся і весяліцеся"
"Gaudete et exsultate - Радуйцеся і весяліцеся" (Мц. 5,12)
Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да штогадовай пілігрымкі ВІЦЕБСК – ПОЛАЦК, якая адбудзецца 10 – 15 ліпеня 2018 г. Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў – пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.
Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 10 ліпеня 2018 г., Боскай Літургіяй а 7:00 гадз. у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, 6А.
І этап, аўторак 10 ліпеня: Віцебск - Заронава
“Молімся за Царкву”
ІІ этап, серада 11 ліпеня: Заронава - Шуміліна
“Молімся за іерархаў і служыцеляў Царквы”
ІІІ этап, чацвер 12 ліпеня: Шуміліна - Обаль
“Молімся за сем’і”
IV этап, пятніца 13 ліпеня: Обаль - Гараны
“Молімся за моладзь”
V этап, субота 14 ліпеня: Гараны - Струнне – Полацк
“Молімся за тых, хто шукае Бога”
У нядзелю, 15 ліпеня 2018 г., у Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай (вул. Навасёлаў, 70) (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”)адбудзецца святочная Боская Літургія, якая пачнецца а 10:30.
Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom
У Менску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 МТС
Каментары: