Вяртанне ў Беларусь

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

Пасля першай спробы рэдэмптарыстаў Львоўскай правінцыі распачаць служэнне ў Беларусі сярод беларускіх грэка-католікаў, якая пачалася ў 2012 годзе, у канцы лютага гэтага года зроблена другая спроба.

Айцец Зміцер Чарнель, CSsR, пасля гадоў фармацыі і святарскіх свячанняў у лістападзе 2012 года, быў прызначаны на новае служэнне ў Беларусі на парафію Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску са снежня 2012 года па жнівень 2016 года, пасля чаго быў адкліканы ва Украіну.

Праз тры з паловай гады душпастырскага служэння ва Украіне а. Зміцер зноў накіраваны ў Беларусь, куды ён вырушыў 24 лютага 2020 г. у суправаджэнні протаігумена а. Андрэя Рака і прэфекта студэнтаў а. Міколы Турката.

Гэтым разам а. Зміцер далучыўся да супольнасці рэдэмптарыстаў Варшаўскай правінцыі ў Гродне, адкуль будзе выконваць сваё евангельскае місіянерскае служэнне. Супольнасць з'яўляецца важным асяроддзем жыцця рэдэмптарыстаў, бо "істотным законам жыцця рэдэмптарыстаў з'яўляецца: жыць у супольнасці і праз супольнасць выконваць апостальскую працу" (Канстытуцыі Кангрэгацыі).

viartanne2

www.cssr.lviv.ua

Каментары: