Новы доктар багаслоўя

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

Рэдэмптарыст Львоўская правінцыі а. Віталій Котык паспяхова завершыў дактарантуру на тэалагічным факультэце Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў польскім Ольштыне. 19 студзеня 2022 г. а. Віталій з адзнакай (cum laude) абараніў сваю навуковую дысертацыю па гамілетычным багаслоўі на тэму «Хрысціянскі гуманізм у пастырскім навучанні кардынала Любаміра Гузара».

У сваёй працы айцец намагаецца адказаць на пытанне, як светлай памяці дастойны Любамір Гузар разумеў хрысціянскі гуманізм і якім чынам ён заахвочваў вернікаў да ўсведамлення гуманістычных каштоўнасцяў, якія адначасова з’яўляюцца і евангельскімі. Сама праца з’яўляецца ўнёскам у развіццё сучаснай гамілетыкі, якая даследуе тое, як Царква выконвае заданне прапаведавання Евангелля ў сучасным свеце.

Дзякуючы праведзеным навуковым даследаванням, а. Котык прыходзіць да высновы, што гуманізм дастойнага кардынала Любаміра Гузара зарадзіўся ва ўлонні хрысціянства і мае практычны характар, а таксама з'яўляецца нібы дарогай, ладам жыцця і паводзінаў у свеце. Ён адначасова і глыбока евангельскі, і ўніверсальны, паколькі кожны чалавек, вернік ці не, імкнецца рэалізаваць евангельскія ідэалы: пакліканне чалавека да асабістага развіцця, патрэбу ў здаровых міжасабовых адносінах, любоў, справядлівасць, свабоду ці талерантнасць.

Тэкст дысертацыі

Скарочаная прэзентацыя

Каментары: