Дзень духоўнага аднаўлення для жонак святароў

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

У суботу, 12 сакавіка 2016 г., у Душпастарскім цэнтры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску, адбылася рэкалекцыйная сустрэча для жонак святароў і дыяканаў БГКЦ. Сустрэча пачалася з асабістай малітвы ў цішыні перад іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі, а таксама Акафіста да Маці Божай, які адслужыў айцец Яўген Маліноўскі з Барановічаў.

Боскую Літургію ў саслужэнні айца Яўгена адслужыў і сказаў казанне айцец Андрэй Абламейка з Івацэвічаў. Асаблівым госцем на сустрэчы быў айцец Раман Факсінскі, дырэктар Душпастарскага цэнтра Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, які прамовіў рэкалекцыйную навуку, а таксама паспавядаў матушак.

Падчас супольнага абеду пры стале служыў сам Апостальскі Візітатар архімандрыт Сяргей Гаек. Пасля абеду матушкі з удзячнасцю заспявалі айцу Раману і архімандрыту Сяргею “Многія леты”. Архімандрыт падзякваў матушцы Святлане Абламейка за арганізацыю сустрэчы.

На заканчэнне сустрэчы ўсе памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, аддаючы свае сем’і, саміх сябе і асабліва сваіх мужоў – дыяканаў і святароў БГКЦ – Ісусу Міласэрнаму. 

http://svjazep.org

 

Каментары: