Пілігрымка на свята Зыходу Святога Духа
Пілігрымка на свята Зыходу Святога Духа па юліянскім календары, арганізаваная грэка-каталіцкай парафіяй Маці Божай Нястомнай Дапамогі, адбылася 17-20 чэрвеня 2016 г. Беларускіх вернікаў чарговы раз гасцінна прыймаў манастыр св. Альфонса ў Львове.
Пасля знаёмства з мясцінамі Львова эпохі Габсбургаў, дынастыі, якая правіла ў Аўстрыйскай імперыі, пілігрымы памаліліся Вяліку Вячэрню з Ліццёй свята Зыходу Святога Духа ў царкве Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
У нядзелю беларусы вырушылі да Кахавінскай іконы Багародзіцы, якая ў свой час была шанаваная каталікамі трох абрадаў: візантыйскага, лацінскага і армянскага. Сёння ў Кахавінскай святыні знаходзіцца навіцыят Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў.
Каментары: