Віншуем трэцяга беларускага рэдэмптарыста!

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

Ужо традыцыйна на свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста па юліянскім календары19 жніўня браты-рэдэмптарысты Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля складаюць свае зарокі, а кандыдаты ў Кангрэгацыю прымаюць аблучыны і пачынаюць навіцыят. У гэтым годзе гэты дзень стаў чарговым крокам у пакліканні для 23 нашых субратоў. Аблучыны, вечныя зарокіі аднаўленне часовых зарокаўсёлета адбыліся ў г. п. Гняздзічаў (Кахавіна) Жыдачаўскага раёна Львоўскай вобласці (Украіна) ў храме Пакрова Найсвятой Багародзіцы.

Чацвёра братоў склалі вечныя зарокі ўбоства, чысціні, паслушэнства і прысягу вытрывання ў Кангрэгацыі да смерці. Пяцёра кандыдатаў прынялі аблучыны і пачалі навіцыят, на працягу якога яны будуць знаёміцца ​​з харызмай і духоўнасцю рэдэмптарыстаў. Яшчэ сямёра братоў, сярод якіх таксама беларус Сяргей Ганчароў з Менска, склалі свае першыя зарокі, а іншыя браты аднавілі часовыя зарокі на адзін год. Брат Сяргей стаў трэцім рэдэмптарыстам візантыйскага абраду з Беларусі. Разам з ім у гэты важны для яго паклікання дзень былі прысутныя родныя, а таксама прадстаўнікі Беларускай Грэка-Каталіцкай (Уніяцкай) Царквы, у тым ліку і два яго субраты па Кангрэгацыі з Беларусі.

Чын аблучынаў і складання зарокаў адбыўся падчас урачыстай Святой Літургіі, якую ўзначаліў протаігумен Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў а. Ігар Калеснік. 

Каментары: