У Сан-Спэрата пачынаецца з'езд рэдэмптарысцкай моладзі

Аўтар: Адмін - . Апублікавана ў Навіны

Х міжнародны з’езд рэдэмптарысцкай моладзі пачынаецца 7 жніўня 2013 г. у Сан-Спэрата на в. Сардынія ў Італіі. У ім бяруць удзел прадстаўнікі моладзевых супальнасцей з розных краінаў, дзе служаць рэдэмптарысты. Упершыню ў складзе ўкраінскай дэлегацыі, якая прадстаўляе Львоўскую правінцыю Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў, бярэ ўдзел моладзь з Беларусі.

Такія з’езды адбываюцца кожныя тры гады. Падчас кожнай сустрэчы моладзь мае магчымасць адкрыць для сябе культурнае і духоўнае багацце розных людзей, якіх тут сустракае. Маладыя юнакі і дзяўчаты з усяго свету распавядаюць пра свае адносіны з Богам, моляцца, адпачываюць разам і дзеляцца традыцыямі сваіх культур.

Прамая онлайн-трансляцыя вядзецца на афіцыйным сайце з’езду:  http://www.redemptoristmeeting2013.eu Тут жа можна праглядзець запісы мінулых дзён.

Расклад трансляцый:

7 жніўня 17:00-18:00, 21:15-1:15

8 жніўня 13:30-15:30

9 жніўня 13:30-15:30, 22:00-1:30

10 жніўня 13:30-15:30, 21:45-1:15

11 жніўня 19:00-1:30

Каментары: