Украінскі блогер з Беларусі

Беларускі рэдэмптарыст а. Сяргей Ганчароў, які 12 лютага 2020 г. адзначыў год свайго святарства, за гэты год стаў вядомым і папулярным каталіцкім блогерам ва Украіне, дзе айцец цяпер служыць. Яго канал на YouTube набліжаецца да 7 тыс. падпісчыкаў, а колькасць праглядаў кожнага роліка разам з Facebook перавышае сотню тысяч. 

Вяртанне ў Беларусь

Пасля першай спробы рэдэмптарыстаў Львоўскай правінцыі распачаць служэнне ў Беларусі сярод беларускіх грэка-католікаў, якая пачалася ў 2012 годзе, у канцы лютага гэтага года зроблена другая спроба.

Айцец Зміцер Чарнель, CSsR, пасля гадоў фармацыі і святарскіх свячанняў у лістападзе 2012 года, быў прызначаны на новае служэнне ў Беларусі на парафію Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску са снежня 2012 года па жнівень 2016 года, пасля чаго быў адкліканы ва Украіну.

Прыміцыйныя Літургіі ў Менску

Прыміцыйныя Літургіі адслужыў у нядзелю, 3 сакавіка 2019 г. новавысвечаны святар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы рэдэмптарыст а. Сяргей Ганчароў на грэка-каталіцкіх парафіях Менску. Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) - гэта першыя Боскія Літургіі, якія служыць святар і напрыканцы якіх удзяляе вернікам асаблівае блаславенне.

“Мова нанова” ў Берасці

Чарговая сустрэча курсаў “Мова нанова” ў Берасці 25 лютага 2019 г. была прысвечана тэме Берасцейскай уніі. Запрошанымі гасцямі былі мясцовы краязнавец Ігар Бараноўскі і грэка-каталіцкі святар а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст.

Святарскія свячанні

Беларускі рэдэмптарыст дыякан Сяргей Ганчароў, а таксама яго ўкраінскі сабрат дыякан Васіль Чавага атрымалі святарскія свячанні ў дзень Трох свяціцеляў па юліянсім стылі 12 лютага 2019 г. Падзея адбылася ў царкве св. Язафата ў Львове (Украіна). Таінства ўдзяліў дапаможны біскуп Львоўскай архіяпархіі УГКЦ уладыка Уладзімір Груца, які ў свій час быў магістрам айцоў у навіцыяце.

Новы дыякан у беларускай Царкве

Дыяканскія свячанні атрымаў беларускі рэдэмптарыст бр. Сяргей Ганчароў 19 жніўня 2018 г. на свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста па старым стылі. Свячанні ўдзяліў дапаможны біскуп Львоўскай архіяпархіі УГКЦ уладыка Уладзімір Груца. Падзея адбылася ў царкве св. Язафата ў Львове. Разам з бр. Сяргеем дыяканскія свячанні атрымаў яшчэ адзін рэдэмптарыст бр. Васіль Чавага.

Брат Сяргей склаў вечныя зарокі

Брат Сяргей Ганчароў склаў вечныя зарокі паслушэнства, чысціні і ўбоства, а таксама прысягу вытрываласці да канца ў Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў. Падзея адбылася 12 жніўня 2018 г. у царкве святых апосталаў Пятра і Паўла ў г. Наваявараўску Львоўскай вобл. (Украіна). Разам з ім зарокі склаў таксама яго сабрат Васіль Чавага. Зарокі братоў прыняў протаігумен Львоўскай правінцыі рэдэмптарыстаў а. Андрэй Рак.

Пілігрымка "Радуйцеся і весяліцеся"

"Gaudete et exsultate - Радуйцеся і весяліцеся" (Мц. 5,12)

Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да штогадовай пілігрымкі ВІЦЕБСК – ПОЛАЦК, якая адбудзецца 10 – 15 ліпеня 2018 г.  Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў – пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.

Беларускія рэдэмптарысты склалі абеты

Два беларускіх рэдэмптарысты разам з іншымі сваімі субратамі склалі часовыя абеты паслушэнства, чысціні і ўбоства на свята Перамянення Гасподняга па старым стылі 19 жніўня 2016 г.

Асвячэнне іконаў

Асвячэнне іконаў Ісуса Хрыста і Багародзіцы адбылося 14 жніўня 2016 г. у грэка-каталіцкай капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску. Іконы напісала менская мастачка Таццяна Уласевіч.