Блаславёны Францішак Ксаверый Зелас (1819-1867)
Францішак Ксаверый Зелас нарадзіўся 11 студзеня 1819 г. у Фюсэне (Баварыя, Германія) у сям'і Манга Зеласа і Франчэскі, якая нарадзілася Шарцэнбах, у якіх было яшчэ 11 іншых дзяцей. У той жа дзень ён быў ахрышчаны ў парафіяльнай царкве св. Магна, дзе яго бацька, пачынаючы з 1830 г., выконваў функцыі царкоўнай прыслугі, а да гэтага гандляваў тканінамі.
У 1831 г. Францыск скончыў школу і, выявіўшы жаданне стаць святаром, пры падтрымцы свайго параха перайшоў у гімназію інстытута св. Эцьена ў Аўгсбургу. Працягнуў сваё навучанне ў Мюнхенскім універсітэце (Баварыя), дзе два гады вывучаў філасофію. Пасля пачаў вывучаць тэалогію, каб падрыхтавацца да паступлення ў семінарыю, куды быў прыняты 19 верасня 1842 года.
У гэты час ён пазнаёміўся з місіянерамі Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, а таксама з харызмай іх Інстытута, якая палягае ў евангелізацыі самых занядбаных, а таксама з апостальскай дзейнасцю ў ЗША сярод імігрантаў. Падбадзёраны глыбокай апостальскай руплівасцю і вельмі ўражаны лістамі рэдэмптарыстаў, апублікаванымі ў каталіцкім часопісе "Сыён" (гэты часопіс пісаў пра недахоп душпастыраў для тысяч нямецкіх імігрантаў), Зелас вырашыў далучыцца да Кангрэгацыі, бо хацеў працаваць місіянерам у ЗША.
22 лістапада 1842 г. ён атрымаў дазвол, а ў наступным годзе, 17 сакавіка, вырушыў з порта Гаўр у Францыі ў Нью-Ёрк, куды прыбыў 20 красавіка 1843 г. Пасля завяршэння навіцыяту і заканчэння тэалагічных студый, 22 снежня 1844 г. ён быў высвечаны на святара ў царкве св. Якуба, якая належыла рэдэмптарыстам у Балтымары, Мэрыленд. Праз некалькі месяцаў пасля свячанняў а. Францішак быў прызначаны ў Пітсбург, Пенсільванія, на парафію св. Філамены, дзе ён служыў 9 гадоў, працуючы спачатку вікарыем св. Яна Ноймана, настаяцеля супольнасці. На працягу наступных трох гадоў ён быў настаяцелем, а пазней прызначаны магістрам новікаў-рэдэмптарыстаў.
У дадатак да сваіх абавязкаў парафіяльнага вікарыя Зелас таксама праводзіў місіі з а. Нойманам. Што датычыцца адносін паміж імі, Францішак Ксаверый меў нагоду сказаць: "Ён увёў мяне ў актыўнае жыццё" і "навучыў мяне быць духоўным апекуном і спаведнікам". Адкрытасць і прыродная дабрыня, разуменне патрэбаў вернікаў адразу зрабілі яго вядомым дасведчаным спаведнікам і духоўным апекуном, так што людзі прыходзілі да яго нават з іншых парафій.
Як у Балтымары, так і ў Пітсбургу Зелас намагаўся зрабіць споведзь не пакутай для каяннікаў, а плённым досведам сустрэчы з цярплівым і міласэрным Хрыстом. Яго спавядальніца была адкрытая для ўсіх: "Я слухаю споведзі на нямецкай, англійскай, французскай, ад белых і ад чорных". Вернікі апісвалі яго як місіянера, які заўсёды меў усмешку на твары і шчодрае сэрца, асабліва для патрабуючых і пакінутых. Не дзіўна, што ў Пітсбургу пасля яго смерці людзі сталі прыпісваць атрыманыя ласкі яго заступніцтву.
Верны харызме рэдэмптарыстаў, ён заўсёды выказваўся простым ладам жыцця і мовы. Аб'екты яго пропаведзяў былі багатыя на біблейскі змест, іх слухалі і разумелі ўсе, нават неадукаваныя. Пастаяннай характарыстыкай яго апостальства была катэхізацыя дзяцей. Гэта была дзейнасць, якой ён не толькі аддаваў перавагу, але і лічыў яе фундаментальнай для хрысціянскага ўзрастання ў парафіяльнай супольнасці.
У 1854 г. ён быў пераведзены з Пітсбурга ў Балтымар, затым у Камберленд (1857 г.) і ў Аннапаліс (1862 г.), дзе ён заўсёды быў залучаны да працы на парафіях. У Камберлендзе і Анапалісе ён таксама выконваў абавязкі фарматара - прэфекта студэнтаў-рэдэмптарыстаў. У гэтай ролі ён праявіў сябе добрым і радасным пастырам, які заўсёды гатовы дапамагчы маладым, і заўзятым у справе іх дактрынальнай фармацыі. Асабліва ён імкнуўся прывіць будучым місіянерам-рэдэмптарыстам энтузіязм, апостальскую ахвярнасць для вечнага і дачаснага жыцця народу і дух самаахвярнасці.
У 1860 г. біскуп Майкл О'Конар з Пітсбурга, пакідаючы сваю пасаду, рэкамендаваў айца Зеласа як святара, найбольш прыдатнага стаць яго пераемнікам. Францішак Ксаверый напісаў Папу Пію IX, выказваючы сваю няздольнасць прыняць такую адказнасць, і прасіў вызваліць яго ад такога лёсу. Ён быў вельмі рады, калі біскупам Пітсбурга быў прызначаны іншы святар.
Пасля пачатку грамадзянскай вайны ў 1863 г. былі прыняты новыя законы аб ваеннай службе, якія абавязвалі да яе ўсіх мужчын. Айцец Зелас як рэктар семінарыі рэдэмптарыстаў накіраваўся ў Вашынгтон, каб сустрэцца з прэзідэнтам Аўраамам Лінкальнам і папрасіць яго, як выключэнне, вызваліць студэнтаў кангрэгацыі ад ваеннай службы. Лінкальн аказаўся надзвычай гасцінным і паабяцаў зрабіць усё, што ад яго залежыць. Сапраўды, студэнты былі вызваленыя ад накіравання на фронт.
Вызвалены ад абавязкаў прэфекта студэнтаў з-за некалькіх "заўзятых" сабратоў, паводле якіх ён недастаткова строга ставіўся да моладзі, а. Зелас прысвяціў сябе місіянерскай працы, прапаведуючы на нямецкай і англійскай мовах у Канэктыкуце, Ілінойсе, Мічыгане, Місуры, Нью-Джэрсі, Нью-Ёрку, Агаё, Пенсільваніі, Род-Айлендзе і Вісконсіне. Яго місіі ў розных месцах працягваліся з 1863 па 1866 г.
Пасля кароткага перыяду парафіяльнай акытўнасці ў Дэтройце (у Мічыгане), ён быў прызначаны ў 1866 г. у супольнасць ў Новым Арлеане (Луізіяна). Таксама тут як парах царквы Успення Найсвяцейшай Багародзіцы а. Зелас быў вядомы як вясёлы пастыр, заўсёды гатовы дапамагчы, які асабліва клапаціўся пра бедных і пакінутых. І тут людзі прыпісвалі атрыманыя ад Бога ласкі свайму параху.
Але згодна з Божымі планамі, яго місія ў Новым Арлеане павінна была быць кароткай. У верасні, знясілены наведваннямі хворых на малярыю, ён заразіўся сам. Пасля некалькіх тыдняў цярплівага і радаснага перанясення хваробы а. Францішак памёр 4 кастрычніка 1867 г. ва ўзросце 48 гадоў і дзевяці месяцаў.
На яго пахаванні людзі, якія запоўнілі царкву Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, дзе яго мошчы захоўваюцца па сённяшні дзень, вызнаючы святасць айца Зеласа, дакраналіся да труны любымі рэчамі, каб потым захаваць іх як памяць пра айца.
9 красавіка 2000 г. Яго Святасць Ян Павел II залічыў да ліку блаславёных а. Францішка Ксаверыя Зеласа і назваў яго выдатным прыкладам святасці ў паўсюднай Царкве.
У Кумберлянді і у Аннаполісі він виконував також обов'язки форматора – префект студентів-редемптористів. У цій самій ролі він проявив себе люб'язним і радісним пастирем, який завжди готовий допомогти молодим, і ревний щодо їх доктринальної формації. Особливо він старався прищепити майбутнім місіонерам-редемптористам інтузіазм, апостольську жертву для вічного і дочасного життя народу та дух самопожертви.
Каментары: